Прапіска — згодна з правіламі
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Хатынічы Марыя Наумік. Жанчына паведаміла, што хоча прапісаць свайго сына, які жыў да гэтага з сям’ёй у Баранавіцкім раёне, але цяпер па сямейных абставінах вярнуўся ў бацькоўскі куток. У сельвыканкаме ёй растлумачылі, што для гэтага неабходна прадаставіць шэраг дакументаў, у тым ліку і адзін з дакументаў, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або па месцы прабывання. У прыватнасці, назвалі і тэхнічны пашпарт на дом. “Няўжо для таго, каб прапісаць нам сына ў сваёй хаце, якую пабудавалі з уласнага мазаля, трэба рабіць тэхнічны пашпарт?” — цікавілася Марыя Андрэеўна.
Каб высветліць адказ на гэтае пытанне, звярнуліся і ў сельвыканкам, і ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі Ганцавіцкага РАУС. Начальнік аддзялення Рэгіна Манюк дала нам пісьмовае тлумачэнне, у якім падрабязна паведаміла аб тым, якія дакументы трэба падаць грамадзяніну для рэгістрацыі па месцы жыхарства. Думаем, яе кансультацыя будзе карыснай і для іншых нашых чытачоў.
— Для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзянін абавязаны не пазней аднаго месяца з дня прыбыцця на новае месца жыхарства звярнуцца да асобы, адказнай за рэгістрацыю, а пры яе адсутнасці — у орган рэгістрацыі.
У адпаведнасці з падпунктам 13.1 пункта Пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, устаноўлены пералік дакументаў, якія неабходна прадаставіць для рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства. Да іх адносяцца: заява аб рэгістрацыі па месцы жыхарства па ўстаноўленай форме; пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу; пасведчанне аб нараджэнні — для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і не маюць пашпартоў і іншых дакументаў, якія засведчваюць асобу; ваенны білет або часовае пасведчанне (пасведчанне прызыўніка) з адзнакай аб пастаноўцы на ваенны ўлік па новым месцы жыхарства — для ваеннаабавязаных (прызыўнікоў); дакумент, які пацвярджае плату грамадзянінам дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю па месцы жыхарства (0,2 базавай велічыні, што складае на сённяшні дзень 26000 беларускіх рублёў); бясплатна — для непаўналетніх, састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання.
Дакумент, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства, вызначаны Палажэннем аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 7 верасня 2007 г. № 413.
Да дакумента, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або па месцы прабывання, адносіцца адзін з наступных дакументаў: тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання і пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення або пераходу права ўласнасці на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання, або тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання і выпіска з рэгістрацыйнай кнігі ў адносінах жылога памяшкання, памяшкання для часовага пражывання, або рэгістрацыйнае пасведчанне на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, памяшканні для часовага пражывання, якія знаходзяцца ў яго ўласнасці; пасведчанне аб праве на спадчыну або яго натарыяльна засведчаная копія — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, прадастаўленым грамадзяніну ў карыстанне па завяшчальнай адмове ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам; выпіска з пагаспадарчай кнігі, выдадзеная сельскім (пасялковым) выканаўчым камітэтам у адносінах жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ў яго карыстанні ў сельскай мясцовасці; дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ў яго карыстанні па дагаворы найму (паднайму); дакумент, які пацвярджае сваяцкія адносіны, прызнанне членам сям’і, заключэнне шлюбу або ўстанаўленне апекі (папячыцельства) (пасведчанне аб нараджэнні), пісьмовае пагадненне аб прызнанні членам сям’і, або пасведчанне аб заключэнні шлюбу, або пасведчанне аб усынаўленні (удачарэнні), або копія (выпіска з) рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні), або даведка органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у якой утрымліваюцца звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану і якая пацвярджае сваяцкія адносіны, заключэнне шлюбу, або рашэнне органа апекі і апякунства аб устанаўленні апекі (апякунства) і назначэнні апекуна, або рашэнне органа апекі і апякунства аб стварэнні прыёмнай сям’і, дзіцячага дома сямейнага тыпу, або пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага) — для рэгістрацыі грамадзян, пералічаных у пунктах 7-1 і 9 гэтага Палажэння, па месцы жыхарства ці месцы прабывання; копія (выпіска з) рашэння суда аб усяленні ў жылое памяшканне або аб прызнанні права карыстання жылым памяшканнем — для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзяніна, у адносінах да якога прынята адпаведнае рашэнне суда.
Рэгістрацыя грамадзян, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах, ажыццяўляецца без заключэння дагавора найму (паднайму) жылога памяшкання. Па меркаванні ўласніка (наймальніка) жылога памяшкання, са сваяком можа быць заключаны дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання, але з улікам свабодных па норме метраў агульнай плошчы жылога памяшкання.
Калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсяленне грамадзяніна ў жылое памяшканне ажыццяўляецца толькі са згоды ўласніка (наймальніка) жылога памяшкання, паўналетніх членаў яго сям’і, маючых права карыстання жылым памяшканнем, то такая згода афармляецца шляхам прастаўлення ў заяве аб рэгістрацыі па месцы жыхарства подпісаў гэтых асоб або асобным дакументам і засведчваецца асобай, адказнай за рэгістрацыю, або асобай, якая здзяйсняе натарыяльныя дзеянні.
Таксама ў сувязі з уступленнем у сілу з 2 сакавіка 2013 г. новага Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 56 гэтага кодэкса і ў адпаведнасці з абзацам другім часткі першай пункта 13 Палажэння аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2007 г. № 413, рэгістрацыя па месцы жыхарства і месцы прабывання мужа (жонкі), бацькоў і дзяцей наймальніка дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду ажыццяўляецца без запатрабавання пісьмовай згоды пражываючых сумесна з наймальнікам паўналетніх членаў яго сям’і.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Олимпийские игры в Токио переносятся на 2021 год. Это 4-й случай переноса за всю историю
Подробнее Олимпиада-2020 года в Токио откладывается на год. Президент МОК принял предложение премьер-министра Японии о перенесении даты летней Олимпиады из-за распространения заболеваемости коронавирусом.


