Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачатак бяды — чарка. А што на яе дне?

На гэтым тыдні пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Саланевіча прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па рэалізацыі на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”.

На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні: аб выкананні патрабаванняў кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў нарматыўна-прававых актаў, рэгламентуючых ажыццяўленне кантролю за працоўнай дзейнасцю абавязаных асоб і за пералічэннем спагнаных сродкаў за 2013 год; аб арганізацыі выхаваўчай работы з абавязанымі асобамі, дапускаючымі прагулы, у СВК “Крышылавічы”, “Хатынічы”, ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14”, КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”; аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мер па недапушчэнні прагулаў абавязанымі асобамі, іх адпрацоўцы і павышэнні ўзроўню спагнання сродкаў; аб зацвярджэнні плана работы Каардынацыйнага савета па рэалізацыі на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” на 2014 год.

З насычаных канкрэтнымі лічбамі і фактамі выступленняў па першым пытанні начальніка аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэя Каўша і намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольгі Антановіч было відавочна, што ў раёне праводзіцца мэтанакіраваная дзейнасць па рэалізацыі Дэкрэта № 18. Арганізавана работа па выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, надаецца асаблівая ўвага прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, а таксама тых сем’яў, дзе не ўсё ў парадку, што выклікае трывогу. На жаль, такіх неспрыяльных сем’яў у раёне па стане на 1 снежня налічваецца 33, а ў іх пражывае 70 дзяцей. Гэта не можа не насцярожваць: пад рэальнай  пагрозай аказваецца столькі рабят! За 11 месяцаў гэтага года камісіяй па справах непаўналетніх прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 19 дзяцей з 10 сем’яў. Удумайцеся: дзяржаве даводзіцца абараняць дзяцей ад іх жа бязглуздых, нядбайных бацькоў! І тыя сем хлопчыкаў і дзяўчынак, што знаходзяцца зараз у дзіцячым сацыяльным прытулку, не па сваёй волі аказаліся там. Іх таксама ўзяла пад сваё крыло дзяржава: яны накормлены і апрануты, спяць у цёплых, чыстых пасцельках.  

А што ж бацькі? Каб не хадзілі бязмэтна ды бесклапотна  па зямлі, не забывалі пра свой бацькоўскі грэх, тыя з іх, хто прызнаны абавязанымі асобамі, павінны згодна з Дэкрэтам № 18 вяртаць сродкі на ўтрыманне дзяржавай іх жа дзяцей. На ўліку ў аддзеле адукацыі нашага раёна такіх гора-бацькоў, ці, як іх цяпер называюць, — абавязаных, па стане на 1 снежня гэтага года налічваецца 41. Не ўсе яны і не пастаянна разлічваюцца з дзяржавай за сваё бесталковае, патрачанае на спіртное існаванне. Як стала вядома на пасяджэнні Каардынацыйнага савета, часткова вяртаюць сродкі за ўтрыманне сваіх дзяцей 37 абавязаных асоб, ухіляюцца ад іх выплаты — 4. За прайшоўшы перыяд гэтага года з абавязаных асоб было спагнана 244662 тысячы рублёў, альбо 66 працэнтаў ад патрэбнай лічбы. У параўнанні з мінулымі гадамі гэта большая сума. Але дзе ж астатнія працэнты? Частка іх — у прагулах, якія становяцца прычынай злоўжывання спіртным, а заадно і “ратуюць” ад цяжкага пахмелля многіх абавязаных даўжнікоў. За дзесяць месяцаў гэтага года такія асобы дапусцілі 1066 прагулаў, а адпрацавалі іх усяго 257. І хоць сёлета ў параўнанні з папярэднімі гадамі назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці прагулаў, праблема не знімаецца з парадку дня, і на гэта звярнуў увагу прысутных старшыня райвыканкама, патрабуючы ад адказных асоб канкрэтнай, жывой, выніковай работы.

 Безумоўна, раўнадушных да тых праблем, якія ствараюць абавязаныя асобы не толькі сабе, сваім сем’ям, але і грамадству, няма і не можа быць. І тыя, чыя работа звязана з гэтай катэгорыяй людзей, многае робяць для таго, каб выконваўся Дэкрэт № 18, каб шчаслівым і спакойным было дзяцінства рабят, якія апынуліся ў няпростым становішчы, каб схамянуліся, адумаліся тыя, хто пайшоў па крывой сцежцы.

А што ж думаюць самі абавязаныя асобы? Як яны ацэньваюць свае паводзіны? Як збіраюцца адпрацоўваць прагулы і вяртаць дзяржаве затрачаныя на ўтрыманне  іх дзяцей сродкі? Як думаюць ісці па жыцці далей? Гэтыя і іншыя пытанні раз-пораз гучалі, калі ў залу, дзе праходзіла пасяджэнне, запрашаліся для размовы абавязаныя асобы.

Святлана Бандарык, 37 гадоў. Меў рацыю Гарацый, калі сцвярджаў, што  “ад віна гіне прыгажосць”.  На твары гэтай яшчэ маладой жанчыны амаль і не засталося слядоў былой абаяльнасці. Яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да траіх дзяцей. Перад аддзелам адукацыі Лунінецкага райвыканкама мае  запазычанасць у суме 107704739 рублёў, Пінскаму медкаледжу трэба выплаціць 5947460 рублёў. “Не стараецца, робіць прагулы”, — так характарызуюць жанчыну ў ПМК-14, дзе яна працуе. За 11 месяцаў дапусціла 29 прагулаў, адпрацавала 24. І ці ўсведамляе яна, якую суму павінна выплаціць? Ці ведае, дзе знаходзяцца яе дзеці? Ці мае з імі зносіны? Ці ляглі  цяжкім грузам на сэрца гэтай жанчыны пытанні, што з горыччу задавалі ёй кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, старшыня суда Іван Мяшкевіч і іншыя члены Каардынацыйнага савета? “Вы самі стварылі такую сітуацыю. Вы ж маці, жанчына. Вам не сорамна?” — горкім прысудам і справядлівым папрокам прагучалі словы Аляксандра Паўлавіча.

“Дайце шанс”, — чуецца ў адказ.

Шанс даецца. У чарговы раз. І не толькі Святлане Бандарык, але і Марыі Канановіч з Хатыніч, якая пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да 8 дзяцей. Дарэчы, харошых дзяцей, якія вучацца ў каледжах, ліцэях, вучылішчы. Ёй, жанчыне перадпенсіённага ўзросту, ганарыцца б імі, падтрымліваць, зарабляць грошы ды траціць на іх. На жаль, гарэлка аказалася мацней за мацярынскія пачуцці.

Адолела яна і Наталлю Варламаву, і Алесю Гурман, і Уладзіміра Гурмана, і Наталлю Карповіч. Не так даўно бачыла на адным з раённых мерапрыемстваў сына Наталлі Карповіч, прыгожага, добрага, здольнага хлопчыка. Ён зараз у надзейных руках, яго выхоўвае цудоўная вясковая сям’я. І яго я ўбачыла па другім канале Беларускага тэлебачання ў аўтарскай праграме Міколы Пракаповіча: дапытлівы, зацікаўлены позірк, ясны дзіцячы тварык.  Але ці бачыла сына яго маці, ці скацілася па яе твары слязінка замілавання і гонару? Пытанне адкрытае…

Усім гэтым асобам, апрача У. А. Гурмана, далі шанс адумацца, працаваць на волі і вяртаць тое, што згубілі самі. На пасяджэнні быў зацверджаны комплекс дадатковых мер па недапушчэнні прагулаў абявязанымі асобамі, іх адпрацоўцы і павышэнні ўзроўню спагнання сродкаў, а таксама зацверджаны план работы Каардынацыйнага савета па рэалізацыі на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18. Мэтанакіраваная работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца. Але не даюць спакою думкі-пытанні: якім ключом адамкнуць закамянелыя сэрцы матуль, што прамянялі сваіх крывінак на гарэлку і якім усё роўна, дзе, як, з кім жывуць іх сыночкі і дачушкі? Якіх не цікавіць, якія стравы яны любяць, якія казкі іх зачароўваюць, які навагодні падарунак хацелі б атрымаць, кім мараць стаць, калі вырастуць, як вучацца, ці хапае тым, хто ўжо стаў  студэнтам, стыпендыі, каб пракарміцца ды апрануцца…

Марыя Дзёміна.

 

Пачатак бяды — чарка. А што на яе дне?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях