Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У новай cпартыўнай зале

Даволі доўгі час спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця з СК “Мядзведзь” трэніраваліся ў не зусім утульнай і прыстасаванай для гэтага зале інтэрната камбіната панэльнага домабудавання. І вось, нарэшце, дзякуючы садзейнічанню райвыканкама і непасрэдна намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава, спартыўнаму клубу аддадзена ў арэнду частка другога паверха сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам, што знаходзіцца па вуліцы Мантажнікаў, 16 Б, у райцэнтры.

Раней гэтыя памяшканні не выкарыстоўваліся. Цяпер жа сіламі членаў клуба і за іх уласныя грошы там абуладкавана трэнажорная зала з разнастайным спартыўным інвентаром, а з дапамогай настаяцеля Свята-Ціханаўскага храма Пятра Піліпчука — прасторная зала для заняткаў змешанымі адзінаборствамі. Вельмі важна, што ў гэтым, па сутнасці, невялікім спартыўным комплексе ёсць усе ўмовы для паўнацэнных заняткаў спортам, а таксама санвузлы, месца для пераадзявання і зона адпачынку.

Як заўважае старшыня СК “Мядзведзь” Аляксандр Дулік, на базе выдзеленых памяшканняў таксама будзе арганізаваны спартыўна-патрыятычны цэнтр, што дазволіць яшчэ больш актывізаваць работу па патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў. “У нас займацца можа кожны жадаючы, прычым рознымі  відамі спорту, да таго ж  атрымаць практычныя веды па самаабароне, — расказвае Аляксандр. — Дастаткова толькі прыйсці да нас і ўступіць у наш клуб”.

Заняткі ў клубе пачнуцца з наступнага панядзелка, 7 кастрычніка, і будуць праходзіць штодзённа, акрамя выхадных, з 17.30 да 20.30. Па панядзелках, серадах і пятніцах будуць займацца мужчыны, па аўторках і чацвяргах — жанчыны, а па суботах і нядзелях плануецца праводзіць дадатковыя заняткі з дзецьмі.

Усе, хто жадае займацца ў трэнажорнай зале або цікавіцца разнастайнымі відамі адзінаборстваў, можа прыйсці ў спартыўную залу ў час яе работы ці папярэдне патэлефанаваць па нумары 8-029-823-04-52 (пасля 17 гадзін).

Уладзімір САКАЛОЎ.

У новай cпартыўнай зале

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях