Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Харчаванне школьнікаў

Як і ў папярэднія гады, у бюджэце раёна на 2013 год захавана сацыяльная накіраванасць. З усіх расходаў на сацыяльныя плануецца накіраваць больш за 80 працэнтаў. Найбольшую ўдзельную вагу складаюць расходы на адукацыю, за кошт якіх забяспечваецца ўтрыманне ўсёй дзеючай сеткі агульнаадукацыйных школ, дзіцячых дашкольных і пазашкольных устаноў.

У бягучым годзе ў раёне функцыянуюць 12 школ, гімназія, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў (яслі-сад — школа), у якіх навучаюцца 3476 вучняў.

На харчаванне вучняў з раённага бюджэту выдзелены сродкі ў суме 3076,6 мільёна рублёў. За студзень — верасень 2013 года такія расходы склалі 1729,7 мільёна рублёў, або 56,2 працэнта ад планавых асігнаванняў у год.

Варта адзначыць, што харчаванне школьнікаў ажыццяўляецца па адпаведных натуральных нормах у межах грашовых норм расходаў на харчаванне, што зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. Вучні першых класаў, якія навучаюцца на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі, харчуюцца згодна з парадкам, устаноўленым для выхаванцаў дзіцячых садоў. Для іх грашовая норма расходаў на харчаванне ў дзень складае 14450 рублёў (бацькі пры гэтым аплачваюць 60 працэнтаў).

За кошт сродкаў раённага бюджэту прадастаўляецца бясплатнае аднаразовае харчаванне для 1682 вучняў 1 — 4 класаў школ, гімназіі і вучэбна-педагагічных комплексаў, а таксама 5 — 11 класаў названых устаноў адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах. Пры гэтым грашовая норма расходаў на іх харчаванне ў дзень складае ад 6690 да 8094 рублёў у залежнасці ад узросту. Таксама за кошт бюджэтных сродкаў прадугледжана і бясплатнае двухразовае харчаванне для 568 вучняў з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, і з ліку дзяцей-інвалідаў. У такім выпадку грашовая норма расходаў на харчаванне у дзень складае ад 11150 да 13490 рублёў у залежнасці ад узросту.

Школьнікі, якія наведваюць групу падоўжанага дня, а таксама вучні 5 — 11 класаў гарадскіх школ і гімназіі забяспечваюцца харчаваннем за сродкі бацькоў шляхам штомесячнай папярэдняй аплаты. Між тым, у кошт абедаў уключаюцца толькі расходы на прадукты, але без паслуг па арганізацыі харчавання. Аплата апошніх ажыццяўляецца са сродкаў раённага бюджэту, у тым ліку аплата працы рабочых і служачых сталовых, набыццё абсталявання, мэблі, інвентару для гатавання ежы і абедзенных залаў, правядзенне бягучага рамонту абсталявання і памяшканняў сталовай, аплата камунальных паслуг, транспартных расходаў на дастаўку прадуктаў ад пастаўшчыкоў на склады аддзела адукацыі і ў школы раёна.

Гарачае харчаванне адпавядае прыкладным двухтыднёвым рацыёнам харчавання. Яны распрацоўваюцца з улікам фізіялагічных патрэбнасцей у асноўных харчовых рэчывах і энергіі, дыферэнцаваны па ўзросце і з улікам сезоннасці, працягласці знаходжання ў школе, разнастайнасці і спалучэння харчовых прадуктаў, працаёмкасці гатавання страў.

У той жа час для забеспячэння дзяцей больш паўнацэнным рацыёнам харчавання і ў мэтах патаннення яго кошту аддзелам адукацыі заключаны прамыя дагаворы з прадпрыемствамі-вытворцамі па пастаўцы прадуктаў харчавання без гандлёвых надбавак. Сярод іх — птушкафабрыкі “Дружба” і “Русіна” (мяса курынае, яйка), ТДА “Прадтавары” г. Баранавічы (прадукты харчавання), ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” (малочная прадукцыя), Ганцавіцкі хлебазавод (хлебабулачныя вырабы), “Астор і К” (свежамарожаная рыба), ТАА “Чайна-кафейная кампанія” г. Брэст (чай), фермерская гаспадарка “Уладзімір плюс” (фрукты).

Алена РАБЦЭВІЧ,

галоўны эканаміст сектара планавання

 і выканання бюджэту фінансавага аддзела

 райвыканкама.

Харчаванне школьнікаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях