Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бульбы многа не бывае…

Пачынаючы з верасня, па ўсёй Брэстчыне праходзяць восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. У нашым райцэнтры першы з іх адбыўся ў мінулую суботу каля гарадскога рынку і выклікаў сапраўдны ажыятаж у гараджан.

Сваю прадукцыю на кірмашы прадставілі сельгасарганізацыі раёна і райспажыўтаварыства, а таксама мясцовыя сялянска-фермерскія гаспадаркі і адна — з Клецкага раёна. З самага ранку каля машын ужо тоўпіўся народ. Асаблівым попытам карысталіся бульба і зерне, якія людзі закуплялі мяхамі. Сапраўды, такія кірмашы — цудоўная магчымасць нарыхтаваць сельгаспрадукцыю для сябе па прывабнай цане. Кошт той жа бульбы вагаўся ад 1500 да 2450 рублёў. І ўжо каля 10 гадзін раніцы прывезены на кірмаш “другі хлеб” быў амаль поўнасцю прададзены,  што нават прыйшлося давозіць бульбу некалькімі машынамі з СВК “Агарэвічы” і “Дубнякі”. У цэлым жа на кірмашы гараджане закупілі 20 тон бульбы.

Такі попыт на бульбу не выклікае здзіўлення — сёлета яна не ўрадзіла, і людзі выкарыстоўваюць магчымасць папоўніць свае запасы бульбай новага ўраджаю па нізкай цане. У будзённы дзень на гарадскім рынку цана за кілаграм бульбы вагаецца ад 3,5 да 4 тысяч рублёў за кілаграм.

Высокі кошт трымаюць прыватнікі і на іншую агародніну. Зусім нядаўна давялося пачуць скаргу жанчыны, якая гаравала аб тым, што на рынку купіла вялізную сетку капусты па 5 тысяч рублёў за кілаграм, а потым аказалася, што ў “Родным куце” яна, ды яшчэ лепшай якасці, прадаецца па 2400 рублёў. Ну, што тут скажаш: кожны вольны прадаваць па сваёй цане, як і спажыўцы выбіраць, дзе купіць. І менавіта такія восеньскія кірмашы дазваляюць нарыхтаваць агародніну і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю па самай нізкай цане.

Добра разыходзілася на кірмашы і зерне (трыцікале, ячмень і пшаніца) — па цане ад 2000 да 2500 рублёў. Яго таксама прададзена нямала — 9 тон. Усё ж такі ў горадзе шмат людзей трымаюць на ўласных падворках хатнюю жыўнасць.

Дарэчы, уся агародніна карысталася папулярнасцю ў людзей: звыш 3,5 тоны прададзена капусты, прыкладна па 2 тоны — сталовых буракоў, морквы і цыбулі, кошт якіх вагаўся ад 2400 да 3500 рублёў за кілаграм. Вельмі парадавала коштам яблык СФГ “Аграсад — Кукава”, гаспадар якой прадаваў сваю прадукцыю па 4-5 тысяч рублёў за кілаграм. Для параўнання: на рынку яблыкі прадаюць   па 8,5 тысячы рублёў. Вабіла да сябе цаной, якасцю і разнастайнасцю прадукцыі таксама гандлёвая кропка СФГ “Агра-Восень”. Дарэчы, і шматлікія гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства не абміналі пакупнікі.

Агульны ж тавараабарот кірмашу, па даных аддзела эканомікі райвыканкама, склаў амаль 120 мільёнаў рублёў, прычым  больш за 90 мільёнаў рублёў гараджане якраз патрацілі на бульбу і іншую агародніну.

У бліжэйшы час запланавана правядзенне яшчэ аднаго такога кірмашу, на якім, з улікам попыту, будзе прадстаўлена яшчэ больш сельгаспрадукцыі. Аб тым, калі адбудзецца наступны восеньскі кірмаш, “СП” паведаміць загадзя.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: яблыкі СФГ “Аграсад — Кукава” разабралі за некалькі гадзін; чарга за бульбай, якую прывезлі на кірмаш з СВК “Будча”.

Бульбы многа не бывае…

Бульбы многа не бывае…

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях