СВЯТЫНЯ ГАНЦАЎШЧЫНЫ
Наша Ганцаўшчына – край багатай хрысціянскай культуры. Тут склаліся самабытныя мастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны іншы помнік мастацтва, нясе адбітак духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце народа.
Адзін з храмаў, царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, размешчана ў цэнтры вёскі Вялікія Круговічы. Пабудавана на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе.
Першапачаткова царква, відаць, была ўніяцкай, а ў XIX стагоддзі пераведзена ў праваслаўную. Тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перабудоўвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.
Храм драўляны, асобна пабудавана званіца, у якой размешчаны два званы (па 10 і 8 кг).
Царква з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Храм двухзрубавы, асноўны купалападобны аб’ём — з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны разьбовыя дэталі, ліштва аркавых аконных праёмаў.
Будынак драўляны, на каменным падмурку, уяўляе сабой прадаўгаваты крыж з адным купалам пасярэдзіне.
Дзверы адны, вокны з рашоткамі размешчаны ў адзін рад. Дах гонтавы, сцены пафарбаваныя алейнымі фарбамі. Унутраная плошча складае каля 25 квадратных сажняў (53,3 квадратнага метра). Падлога таксама драўляная. Да ацяплення царква не прыстасавана.
Пасярэдзіне апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на сямнаццаць абразоў.
Таксама ў царкве знаходзяцца абразы — “Марыя Егіпецкая”, “Святы Іадосій Ігуменскі”, “Святы Мікалай Цудатворац”, “Успенне Прасвятой Багародзіцы”.
Царскія вароты — з абразамі “Архангел Гаўрыіл”, “Прасвятая Багародзіца”, “Святыя апосталы Мацвей і Марк”, “Святыя апосталы Лука і Іаан”.
У мэтах захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці “Свята-Георгіеўская царква”, а таксама рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей (абразы), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, неабходна правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ.
На цяперашні час праведзена афарбоўка фасада, але гэтага недастаткова для надання значнасці царквы як гісторыка-культурнай каштоўнасці. Неабходна замяніць аконныя праёмы, уваходныя дзверы, правесці замену драўлянай падлогі. Сродкаў у прыхода на выкананне дадзеных работ не хапае.
Хочацца звярнуцца да грамадзян, землякоў нашага раёна, якія змогуць фінансава дапамагчы ў рэстаўрацыі царквы: толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць тое, што ў нас засталося.
Рэквізіты прыхода храма Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца для ахвяравання:
разліковы рахунак 3015254100013, УНП 200119766, БІК 150501429, г. Ганцавічы, ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Баранавічы, вул. Камуністычная, 11.
Пералічыўшы любую суму, кожны з нас можа ўнесці ўклад і аказаць дапамогу храму.
Таццяна КАЛДУШКА,
метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра.
На здымках: выгляд Свята-Георгіеўскай царквы ў Вялікіх Круговічах звонку і ўнутры.


Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
На фоне эпидемии в Китае наконец ввели запрет на поедание кошек и собак
Подробнее На фоне развернувшейся эпидемии, которая по мнению многих ученых, началась после употребления в пищу летучей мыши, Китай наконец начал вводить запреты на поедание кошек и собак.


