Напярэдадні зімовага сезона
Адной з найбольш актуальных тэм зараз з’яўляецца падрыхтоўка да зімовага сезона. Менавіта аб гэтым і ішла размова на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, 20 верасня.
Як адзначалася на пасяджэнні, усе аб’екты народнагаспадарчага комплексу Ганцаўшчыны ў асноўным падрыхтаваны да асенне-зімовага перыяду. Арганізацыі раёна ўкамплектаваны інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, персаналам па эксплуатацыі і рамонце кацельняў, створаны неабходныя запасы паліва.
Аднак ёсць шэраг пытанняў да раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Марудна ідзе пракладка новых цеплавых сетак: пры запланаваных 3,3 кіламетра пракладзена (па даных на мінулы тыдзень) 2,2 кіламетра. Таксама ёсць адставанне ад графіка па капітальным рамонце шматкватэрнага дома №18 па вуліцы Заводскай у райцэнтры, па бягучым рамонце вокнаў у месцах агульнага карыстання, уваходных дзвярэй у пад’ездах і падвальных памяшканнях шматкватэрнага жылога фонду, рамонце стыкаў сценавых панэлей і дахаў дамоў. Няма належнаг кантролю за тэхнічнымі калодзежамі: на многіх з іх адсутнічаюць люкі. Звернута ўвага і на тое, што ў шэрагу выпадкаў не праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі пасля работ па рамонце камунікацый.
Варта зазначыць, што грошы з бюджэту для правядзення ўсіх работ па падрыхтоўцы да зімовага сезона выдзелены ў поўным аб’ёме. У сваю чаргу, істотную запазычанасць за аказаныя паслугі перад РЖКГ мае насельніцтва — на суму 476 мільёнаў рублёў. І гэта пры тым, што асноўная частка затрат на камунальныя паслугі датуецца з таго ж бюджэту.
Што датычыцца дарожных арганізацый, то яны добра падрыхтаваліся і гатовы да пачатку асенне-зімовага сезона, як, дарэчы, і раённы вузел электрасувязі.
Актыўную работу па забеспячэнні пажарнай бяспекі праводзіць раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Па выніках адрасных праверак выяўлена 427 парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі, 67 гаспадароў домаўладанняў пасля папярэджванняў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Выклікаюць трывогу пытанні па супрацьпажарнай бяспецы, якія існуюць у інтэрнатах ПМК-7 і ПМС.
Акцэнтавана ўвага і на маруднай рабоце па падрыхтоўцы майстэрняў у шэрагу сельгасарганізацый, а таксама на адсутнасць там кантролю па ўліку электраэнергіі. У асобных сельгасарганізацыях выяўлена, што за свідравінамі ніхто не сочыць і помпы могуць пампаваць ваду суткамі, што прыводзіць да значных грашовых затрат. Між іншым, шэраг гаспадарак маюць вялікую запазычанасць па электраэнергіі.
Зроблена заўвага кіраўніцтву райспажыўтаварыства, што каля многіх магазінаў не ўстаноўлены навесы для складзіравання дроў і марудна вядзецца рамонт дахаў гандлёвых кропак. А гэта стварае праблемы пры абслугоўванні пакупнікоў і рабоце саміх работнікаў арганізацыі.
Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый дадзены даручэнні аб тэрміновым ухіленні недапрацовак, дапушчаных пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду.
Таксама на пасяджэнні разглядалася пытанне аб выкананні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых ферм да пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. У гэтым накірунку праведзена значная работа. У большасці сельгасарганізацый выкананы работы па рамонце вытворчых памяшканняў, адрамантавана абсталяванне, ствараюцца належныя бытавыя ўмовы для работнікаў. Пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 сучасных малочнатаварных ферм. Зусім хутка будзе здадзена ў эксплуатацыю і МТФ у СВК “Будча”.
Хаця і тут спраў яшчэ хапае. Не завершаны будаўнічыя работы ў памяшканнях для ўтрымання жывёлы ў СВК “Цельшына” (вёска Макава), “Бярозавец” (вёска Задуб’е), на ферме № 2 сельгасучастка “Дзяніскавічы” ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. Не створаны належныя бытавыя ўмовы для работнікаў ферм у СВК “Агарэвічы”, “Крышылавічы”, “Цельшына” і “Будча”.
Часу ж застаецца зусім мала, і неабходна прыняць меры па хутчэйшым завяршэнні работ. Ад гэтага непасрэдна залежыць фінансавы стан гаспадарак, бо менавіта жывёлагадоўля з’яўляецца асноўнай крыніцай іх даходаў.
Павел СВІСТУНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
На фоне эпидемии в Китае наконец ввели запрет на поедание кошек и собак
Подробнее На фоне развернувшейся эпидемии, которая по мнению многих ученых, началась после употребления в пищу летучей мыши, Китай наконец начал вводить запреты на поедание кошек и собак.


