Футбалісты райспажыўтаварыства — чэмпіёны раёна!
Цікавую развязку падарыў гледачам адкрыты чэмпіянат раёна па футболе. У нядзелю прайшла гульня, якую шматлікія прыхільнікі футбола чакалі з самага пачатку турніру: сустрэліся лепшыя каманды раёна — “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”.
Аднак спачатку аб сустрэчы, якая таксама значна паўплывала на размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы. У суботу ў Хатынічах сустракаліся каманды СВК “Хатынічы” і “Малькавічы”. Шматлікія аматары футбола сабраліся ў гэты дзень на трыбунах школьнага стадыёна, каб падтрымаць мясцовых футбалістаў. Сярод тых, хто жадаў перамогі гаспадарам, былі і спартсмены з райспажыўтаварыства. І гэта невыпадкова: калі б перамаглі госці, то райспажыўтаварыству ў гульні супраць “Будаўніка — ПМК-14” патрэбна была перамога з розніцай у тры ці больш галоў. Калі б сустрэча завяршылася ўнічыю ці перамаглі гаспадары, то футбалістам райспажыўтаварыства спатрэбілася б перамога з любым лікам.
І хатыніцкія футбалісты падарылі сваім прыхільнікам сапраўднае свята. Гаспадары саступалі па ходу гульні з лікам 0:2, аднак апошнюю дзесяціхвілінку правялі проста выдатна і не толькі выраўнялі лік, але і “вырвалі” перамогу — 3:2.
Вынік гульні ў Хатынічах рабіў сустрэчу фаварытаў яшчэ больш цікавай і, па сутнасці, фінальнай: хто перамагае, той становіцца чэмпіёнам (футбалістам з будаўнічай арганізацыі было дастаткова згуляць і ўнічыю). З першых хвілін гульні футбалісты райспажыўтаварыства валодалі перавагай. У першым тайме толькі Сяргей Савеня тройчы (!) трапляў у каркас варот. Перавага намінальных гасцей (каманды райспажыўтаварыства) неўзабаве вылілася ў забіты гол. Абаронца “Будаўніка — ПМК-14” падштурхнуў у спіну Сяргею Савені, і галоўны суддзя назначыў пенальці, які ўпэўнена рэалізаваў Аляксей Сукач. Пасля гола “будаўнікі” перахапілі ініцыятыву і, дзякуючы стандартным становішчам у выкананні Івана Вадап’яна, мелі некалькі момантаў для таго, каб выраўняць лік. Аднак абаронцы і галкіпер гасцей Сяргей Рабцэвіч дзейнічалі беспамылкова.
А вось у другім тайме перавага “Райспажыўтаварыства” была відавочнай. Каманда галоўнага трэнера Андрэя Жалезнага, які ў другой палове таксама выйшаў на поле, не пакінула сваім сапернікам ніводнага шансу. Госці вызначыліся яшчэ тройчы, хаця маглі забіваць і больш.
Такім чынам, фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу каманды райспажыўтаварыства з лікам 4:0. Лепшым футбалістам сустрэчы прызнаны Аляксей Сукач, на рахунку якога тры забітыя галы.
Пасля сустрэчы прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Пераможцам і сярэбраным прызёрам былі ўручаны медалі і ганаровыя кубкі. Назвалі і лепшых ігракоў турніру. Так, лепшым галкіперам прызнаны Сяргей Гайкоў (“Малькавічы”), абаронцам — Юрый Мелехавец (райспажыўтаварыства), паўабаронцам — Уладзімір Сакалоў (райспажыўтаварыства), нападаючым — Іван Вадап’ян (“Будаўнік — ПМК-14”). Нападаючы “Будаўніка — ПМК-14” Аляксандр Дайлід стаў лепшым бамбардзірам турніру, а Вадзім Пабудзей з гэтай жа каманды, па меркаванні аматараў футбола, — лепшым іграком першынства. Спецыяльным прызам за адданасць футболу ўзнагароджаны Уладзімір Студэнт (“Будаўнік — ПМК-14”).
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў уручыў кубак пераможцы капітану каманды “Райспажыўтаварыства” Сяргею Рабцэвічу.
Фота Віталія Герасімені.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Абрынулася вежа «чорнага замка Альшанскага»
Подробнее Як стала вядома, 1 жніўня часткова разбурылася найбольшая вежа замка XVI ...


