Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Рух зямлі» завяршыўся напрыканцы лістапада

«Рух зямлі» завяршыўся напрыканцы лістапада

На працягу двух гадоў прыхільнікі народнай спадчыны маглі назіраць за выступленнямі фальклорных калектываў у рамках праекту абласнога грамадска-культурнага цэнтра (АГКЦ) «Рух зямлі». У субботу 26 лістапада цыкл мерапрыемстваў завяршыў аднаіменны этнаграфічны канцэрт.

У заключную імпрэзу арганізатары ўключылі ўрыўкі з найбольш цікавых і яркіх абрадаў, якія былі прадстаўлены ў рамках праекту за два гады. Дарэчы, у зале было шмат людзей сярэдняга і пажылога ўзросту, многія з якіх гадаваліся ці жылі ў вёсцы і самі маглі бачыць і чуць тое, аб чым гаварылася на сцэне. Таму, калі падчас «Піліпаўскіх вечароў» у выкананні жыхароў вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна гледачам паказалі драўляны прадмет - продак сучаснага міксера, у зале зўявіліся выклікі: «Калатушка!» А, пачуўшы радкі сумнай песні, некаторыя жанчыны падхапілі: «Ныгдэ так нэ мае, як у рідные мамы…» Словы краналі да слёз.

Але шмат было і вяселых момантаў. Нельга было стрымаць усмешку, гледзячы на давыд-гарадоцкі абрад «Конікі», які, дарэчы, з’яўляецца гонарам і візітнай карткай гэтага горада на Століншчыне. Толькі там у нашыя дні на Шчодрык вечарам 13 студзеня робяць адмысловых Конікаў, у якіх галава - абцянуты прасціной і размаляваны вуглем валёнак, а тулава - звязаныя паміж сабой два вялізныя кошыкі. Застаецца прычапіць хвост ды грыву, злучыць ўсё гэта з дужым, прыгожым хлопцам у вайсковым шынялі, і, калі ласка, Конік гатовы. З песнямі, танцамі, у суправаджэнні перапранутых Мядзведзя, Зайца і іншых персанажаў ходзяць такія Конікі на Шчодрык па вуліцах Давыд-Гарадка. А позна ўвечары ўсе калядоўшчыкі збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада. Туды ж прыходзяць мясцовыя жыхары і госці, каб разам ладзіць вясёлае свята.

А на Піншчыне ганарацца надзвычай прыгожым і непаўторным абрадам «Ваджэнне Кусты», што праводзіцца напачатку лета на Сёмуху. На ролю Кусты выбіраецца спрытная дзяўчына, якую шчодра ўпрыгожваюць кляновымі зялёнымі галінамі і з песнямі водзяць па дварах. Нашы продкі верылі: «Дзе Куста ходзіць - там жыта родзіць, а дзе абмінае - там вылягае».

Былі на суботняй імпрэзе і купальскія «Іванавы ягады» у выкананні дзяўчат з вескі Хаціслаў, і «Дажынкі» з абрадам заплятання «барады» ад жыхарак Пажэжына (усе з Маларыцкага раёна). Напрыканцы вечара гледачы пабывалі на старадаўнім польска-беларускім вяселлі, пабачылі, як калісьці ўпрыгожвалі каравай, пачулі, якія песні і звычаі суправаджалі прыбіранне маладой да шлюбу (у выкананні польскіх гасцей) і падзівіліся са скокаў на лавах. У заключнай частцы вяселля, самай гучнай і вясёлай, на сцэне і побач з ёю вытанцоўвалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.

Пляскаючы ў далоні ў знак удзячнасці, многія гледачы, напэўна, думалі аб тым жа, што і я. Добра, што ёсць сярод нас людзі, неабыякавыя да сваёй спадчыны, якія ў жыццёвых клопатах знаходзяць час і жаданне збірацца разам, аднаўляць абрады і потым несці іх людзям. Добра, што побач з артыстамі сталага ўзросту нямала маладых хлопцаў і дзяўчат, на якіх ускладзена адказная місія - перадаць народны вопыт наступным пакаленням.

Прыемна адзначыць, што праект падтрымалі многія брэсцкія прадпрыемствы: дзякуючы спонсарскай дапамозе выдадзены перакідны каляндар на наступны год, старонкі якого ўпрыгожваюць фотаздымкі, зробленыя падчас праекту. Яго падораць усім, хто мае дачыненне да «Руху зямлі». Акрамя таго, кіраўнікі калектываў атрымалі падзякі і падарункі з рук начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Рыгора Бысюка. А загадчыца аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ і натхняльнік праекта «Рух зямлі» Ларыса Быцко па рашэнню Савета міністраў РБ узнагароджана граматай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 13 211

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 14 086

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 12 880

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 17 641

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 11 990