Маладыя гаспадары сяла
Дом Алены Вішняковай у аг. Зубкі доўга шукаць не прыйшлося, бо ён стаіць на віду, акурат побач з магазінам, новы, з дагледжаным прысядзібным участкам. Перад тым, як пазнаёміцца з гаспадыняй сядзібы, я пачула голас буронкі, які даносіўся з хлева. У прасторным вальеры заўважыла шматлікіх хатніх птушак. Акрамя курэй там хадзілі важная пара індыкоў ды статак белых качак. У двары фарбаваны столік з лаўкамі, шмат кветнікаў, крыху далей – перакапаныя на зіму градкі, прыкрытыя плёнкай рулоны сена. Неўзабаве з хлеўчука выйшла маладая жанчына: невысокая, шчупленькая, амаль дзяўчо. Павіталася, здзіўлена гледзячы на фотакамеру ў маіх руках. Даведаўшыся аб мэце візіту, аднеквацца не стала, а проста запрасіла ў дом. У ім на той момант царыў поўны парадак, нібыта тут чакалі гасцей. Паўсюль блішчэла чысцінёю. У пакоях сучасная мэбля, шмат дэкаратыўных раслін і жывы куток, у якім вадзяная чарапаха ў акварыуме, у клетках – марская свінка і папугайчыкі.
– Люблю жывёл, гэта мая слабасць, – распавяла Алена. – Муж і дзеці разумеюць мяне і добра адносяцца да хатніх гадаванцаў.
Зараз жанчына ў чарговым адпачынку, працуе ж яна ў мясцовай гаспадарцы СФ “Чкалаўскі” аператарам машыннага даення. Вядома, работа гэта не з лёгкіх, патрабуе рана ўстаць і позна легчы. На маё пытанне, як удаецца ўсё паспяваць, Алена спакойна адказала, что гаспадарчыя клопаты яна дзеліць з мужам Русланам. Ён працуе слесарам малакапровада на комплексе пазменна. Калі знаходзіцца дома, за ім – накарміць жывёлу і птушку. Ёй жа застаецца падаіць карову, калі прыедзе з дойкі. За парадкам у доме дапамагаюць сачыць сыночкі – Максім і Дзяніс. Калі трэба, хлопчыкі прапыласосяць, посуд памыюць і ў школе нядрэнна вучацца. На той момант дзеці былі ў бабулі (маці Алены) на другім баку вёскі.
– Я нарадзілася тут, у Зубках, – працягвае мая субяседніца. – Заўсёды хацела мець усё сваё: сям’ю, дом, гаспадарку і, вядома, жыць у вёсцы. Пакрысе да мяне прыходзіць тое, да чаго імкнуся. Вучылася я ў сярэдняй школе № 1 у Лёзне. Пасля 9 класаў вырашыла ісці ў самастойнае жыццё. Працаваць пайшла на ферму, дзе ўвесь час робіць цялятніцай мама. Спачатку падмяняла даярак, цялятніц, нават пастухоў. Што даручалі, тое і рабіла. Калі выйшла замуж і нарадзіла, вельмі хацелася атрымаць добрае жыллё. Таму ўзяла групу кароў. На дойцы ўжо пяць гадоў. Да напружанага распарадку прывыкла – нічога ўжо не страшна.
Калі маладой сям’і выдзелілі новы дом, Алена і Руслан з радасцю ўзяліся гаспадарыць. Адразу купілі куранят і парсючка. Затым на двары з’явіліся іншыя насельнікі, для якіх і пабудавалі вальер. Наконт каровы пэўны час вагаліся, браць ці не браць. Але гэтым летам вырашылі канчаткова. І два месяцы таму купілі ў мясцовай гаспадарцы сабе карміцельку.
– За карову мы ўжо разлічыліся, – кажа гаспадыня. – Пасвіць ёсць дзе, навязваем на пакінутых суседніх агародах. Сена на зіму нам далі ў лік зарплаты, а таксама 150 кілаграмаў зерня і 100 кілаграмаў мукі. Бульбы сваёй вырасцілі, хопіць, каб есці і пасеяць, дробнай адабралі для скаціны. Сабралі шмат гарбузоў, кабачкоў, буракоў. Кармоў, думаю, хопіць усім.
Свежым сырадоем цяпер сям’я забяспечана. Лішкі пачалі ўжо здаваць дзяржаве. Слухаючы гэтую маладую жанчыну, не пераставала здзіўляцца яе разважлівасці, дзелавітасці і нейкай прывабнай адкрытасці. Падумалася: “Менавіта такой і павінна быць сапраўдная вясковая жанчына – працавітая, клапатлівая, за што і вартая глыбокай павагі”. Калі такая моладзь будзе гаспадарыць, можна верыць, што ў вёскі ёсць будучыня.
Таццяна Ігнаценка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиозно
Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок
Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.
Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта
Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как
В Лиозно горел цех предприятия «Молоко». Эвакуировали работников
Хотите узнать больше? На работу предприятия ЧП не повлияло.
Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах
Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации
В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды
Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие
На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели
Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.
В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево
Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.
Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов
Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы «Садовод элит». Рассрочка
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Каркасное строительство: Дома, бани под ...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сниму квартиру или дом в г.п.Лиозно на д...
0 бел.руб.
21:06, 15.08.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
12:00, 20.05.2021О Лиозно
История разрушенных святынь Лиозно
Подробнее Церковь Мироносицы Равноапостольной Марии Магдалины г.п. Лиозно(Соборная площадь, ныне площадь Ленина) Построена из дерева в самом начале 17 века русскими православными людьми, приведенными князем
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


