Малакасборшчык – асоба на сяле немалаважная
С. В. Цыплянкоў
Для кожнага, хто мае буронку і здае лішкі малака, чалавек які іх збірае – асоба немалаважная.І малаказборшчыкі таксама з павагай адносяцца да сваіх кліентаў. Асабліва, калі яны адказныя і сумленныя. Цікавым падалося пытанне: “Якую ж ролю на сённяшні дзень адыгрывае падсобная гаспадарка ў жыцці вяскоўцаў, можа лепш было б адказацца ад такіх няпростых клопатаў па ўтрыманні жывёлы, у магазіне ж усе прадукты можна набыць?”.
Наконт гэтага існуюць розныя меркаванні. Хтосьці адназначна сцвярджае, што няма ніякай выгады, шмат бруду ды цяжкая праца, з-за якой не даспіш і вольнага часу зусім не маеш.
Іншы пункт гледжання я пачула падчас размовы ў Дабрамыслінскім сельскім Савеце са старшынёю сельвыканкама С. І. Петушковым і прадпрымальнікам С. В. Цыплянковым. Сяргей Васільевіч займаецца зборам малака ў насельніцтва з 2003 года. Па яго назіраннях ,статак дамашніх кароў за гэты час значна парадзеў. Але сяльчане па-ранейшаму жадаюць трымаць жывёлу, і, дзе ёсць падтрымка сяльгаспрадпрыемстваў, кароў утрымліваюць, здаюць малако дзяржаве і ў пэўнай меры папаўняюць свой бюджэт. Малаказборшчык абслугоўвае насельніцтва не толькі ў Дабрамыслінскім сельсавеце, а і за яго межамі: у Бабінавічах, Высачанах, Крынках, Пагосцішчы, Новым Сяле, Рэчках. Значная колькасць кароў у Барсееве і Зачэрні. Па адной карове ў такіх вёсках, як Інтэр, Арцёмава і інш. У Осіпенках у фермера Валянціны Абжэлцене на падворку налічваецца дзясятак буронак.
– Работаць нельга сказаць, што лёгка, – кажа С. В. Цыплянкоў. – Тэрыторыя абслугоўвання даволі вялікая, а дарогі не вельмі добрыя. У рознае надвор’е трэба ехаць. Часам прыходзіцца рабіць і заўвагі гаспадарам. Гэтым летам толькі адзін раз быў выяўлен антыбіётык у малацэ. Пасля тлумачэнняў такое больш не паўтараецца (цьфу-цьфу-цьфу каб не сурочыць).
За цярпенне і намаганні Цыплянкова цэняць малаказдатчыкі. З вялікай удзячнасцю і цеплынёю адзываецца аб ім Л. П. Івашчанка з Арцёмава. Жанчына кажа, што ніяк не можа без каровы. У мінулым годзе жывёліна захварэла, прыйшлося збыць. Але доўга не вытрымала і ўзяла новую, бо ў сям’і ўсе любяць малако, асабліва старэнькая маці і ўнучка. Добра, што на працягу трох гадоў рэгулярна можна здаць і лішкі. Малаказборшчык заязджае, хаця ў вёсцы толькі адна іх карова.
– Сяргей Васільевіч вельмі ўважлівы і акуратны, – адзначае жанчына. – Трэба толькі выставіць бітон. Сам забярэ. Калі, крый Бог, машына ў яго паламаецца, абавязкова пазвоніць, каб своечасова прыбралі малако ў халадзільнік. Кожны месяц шостага-сёмага чысла атрымліваем разлік. Грошы загадзя падлічаны і прыгатаваны кожнаму асобна. На паперцы ўказана, колькі ўсяго прынята малака, колькі залічана, працэнт тлустасці і за які месяц ідзе даплата.
У С. І. Петушкова на падворку таксама ёсць карова. Гаспадар пацвярджае, што з малаказборшчыкам ім, сапраўды, пашанцавала. А яшчэ Сяргей Іванавіч мяркуе так: жыць на вёсцы – гэта значыць працаваць, трымаць гаспадарку, апрацоўваць зямлю і забяспечваць сябе самымі якаснымі і карыснымі прадуктамі. Абавязкова прывучаць дзяцей да працы, каб умелі ўсё рабіць па гаспадарцы. Бо не выключана, што ў жыцці гэта спатрэбіцца.Сяргей Іванавіч паведаміў, што на тэрыторыі сельсавета ў апошнія гады пагалоўе буйной рагатай жывёлы ўласнікаў трымаецца на адным ўзроўні. Канечне, 44 каровы – гэта зусім не шмат. Але ўсё ж. Тых, хто займаецца гаспадаркай, стараюцца падтрымліваць і мясцовыя сяльгаспрадпрыемствы – ААТ “Барсеева” і СВУ “Перамонт”. Вядзецца падкос пашы для ўласных статкаў. Па два рулоны сена на карову, за здадзенае цяля – яшчэ два рулоны, салома з дастаўкай – дапамога, пагадзіцеся, істотная. Выдзяляецца тэхніка, каб пасеяць і ўбраць збожжавыя на прысядзібных участках. Акрамя гэтага, працуючыя у сельскай гаспадарцы атрымліваюць пэўную колькасць зерня, іншыя могуць купіць у гаспадарцы або ў магазіне “Хлебсервіс”.
– Курэй і іншую птушку ў нас не трымаюць толькі адзінкі, ёсць на падворках і свінні, – гаворыць С. І. Петушкоў. – На ўзроўні сельвыканкама хацелася б пашырыць аказваемыя паслугі. На ўчастку ЖКГ ёсць ужо культыватар, марым набыць трохкорпусны плужок. З такім арсеналам, думаю, праблемы будуць зведзены да мінімуму.
Вось з такім падыходам, у цесным супрацоўніцтве, тут імкнуцца стварыць лепшыя ўмовы для насельніцтва, ўмацаваць вясковы лад жыцця.
Больш як 12 гадоў збірае малако ў насельніцтва на тэрыторыі Лёзненскага сельсавета У. М. Грыгор’еў. Уладзімір Міхайлавіч – ураджэнец Руднянскага раёна Расійскай Федэрацыі, дзе працаваў галоўным інжынерам у сельгаспрадпрыемстве. У гады перабудовы пераехаў на Лёзненшчыну і цяпер з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Працаваць тут прыйшлося на розных работах, пакуль не адважыўся пайсці ў прадпрымальнікі.
– Калі пачынаў у 2003 годзе, – гаворыць Уладзімір Міхайлавіч, – толькі ў Зубках было каля 120 кароў. Зараз засталося толькі 6. Абслугоўваю восем населеных пунктаў: Кляўцы, Стасева, Канашкава, Уна, Пунішча, Альхавік, Зубкі і Нізы. Мне пашанцавала, што на маім шляху аграгарадкі і дарогі там добрыя. Сёлета ў сезон за месяц здаваў па 18 тон малака. Езджу на легкавушцы з прычэпам. Бочка невялікая, ёмістасцю 640 літраў. Калі ўвялі новую сістэму аналізаў, праблема антыбіётыкаў у малацэ закранула пэўна кожнага малаказборшчыка. У гэтым пытанні галоўнае – адказнасць абодвух бакоў. З часам я навучыўся кантраляваць, адчуваю сітуацыю, размаўляю з людзьмі, і яны адносяцца з разуменнем. Раней, бывала, у аддаленых вёсках прасілі прывезці ім мяшок-другі камбікорму. Зараз заказаў не стала, бо дарагавата. Сена таксама нялёгка нарыхтоўваць, таму і кароў на вёсцы ўсё менш і менш. Гаспадарам патрэбна сур’ёзная падтрымка. І тыя, хто змагаецца з усімі гэтымі цяжкасцямі, несумненна вартыя вялікай павагі.
У. М. Грыгор’еў адзначыў сваіх пастаянных і самых надзейных малаказдатчыкаў. У Кляўцах гэта Вікторыя Кавальчук, Галіна Вінаградава, Жанна Ткачова і Людміла Чапурненка, у Свірбах – Марыя Смолікава, жанчыны з Альхавіка – Дзіана Барынкіна, Міля Кулагіна, Людміла Бондарава. І аднавяскоўцы прадпрымальніка – Віталіна Шчаглякова, Людміла Шаўцова, Васіль Голубеў. Нядаўна карову набыла маладая сям’я Вішняковых з Зубкоў. Уладзімір Міхайлавіч спадзяецца, што яны таксама будуць супрацоўнічаць. Мужчына кажа, што малочную справу не пакіне, пакуль яго паслугі будуць запатрабаваны. А вось так ахарактарызавала малакасборшчыка Л. П. Шаўцова: “Выдатны чалавек, вельмі акуратны і пунктуальны, не прымушае сябе чакаць, прыязджае заўсёды ва ўстаноўлены час. У разліковай ведамасці нам усё бачна і зразумела. Прыемна і пагаварыць, і наогул мець справу з такім чалавекам”.
Таццяна Ігнаценка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиозно
Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок
Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.
Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта
Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как
В Лиозно горел цех предприятия «Молоко». Эвакуировали работников
Хотите узнать больше? На работу предприятия ЧП не повлияло.
Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах
Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации
В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды
Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие
На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели
Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.
В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево
Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.
Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов
Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы «Садовод элит». Рассрочка
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Каркасное строительство: Дома, бани под ...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сниму квартиру или дом в г.п.Лиозно на д...
0 бел.руб.
21:06, 15.08.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
12:00, 20.05.2021О Лиозно
История разрушенных святынь Лиозно
Подробнее Церковь Мироносицы Равноапостольной Марии Магдалины г.п. Лиозно(Соборная площадь, ныне площадь Ленина) Построена из дерева в самом начале 17 века русскими православными людьми, приведенными князем
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


