Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

Беларускім Хаджой Насрэдзінам называюць героя народнага фальклору Несцерку. Добры, кемлівы, таленавіты, працавіты, але ў той жа час гэткі прастак і абібок. На думку кіраўніка народнага тэатру “У пошуку” Г. В. Цыганкова, дадзены персанаж у большай ступені адпавядае менталітэту менавіта ўсходняга беларуса. Таму і стаў сімвалам ужо набыўшага статус традыцыйнага раённага свята вуснай народнай творчасці і самабытнага гумару “З невычэрпнай кайстры Несцеркі”.
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна


Сваіх паклоннікаў мерапрыемства сабрала ў нядзелю ў парку мікрараёна “Школьны”. Адразу адзначу, што іх магло б быць і значна больш. Добрае надвор’е, другая палова дня, калі, здаецца, усе грыбы сабраныя, бульба выкапаная, у хаце чыста. Але, на жаль, не спяшаюцца адгукацца на цікавыя ініцыятывы культработнікаў нашы людзі. Застаецца спадзявацца, што арганізатараў дзейства гэта не спыніць. А гледачы, куды яны дзенуцца, пакрысе прывыкнуць да таго, што ў парку можна культурна і з карысцю правесці свой вольны час.
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна

Сцэнічная пляцоўка была аформлена вялікім партрэтам Несцеркі з аднайменнага спектакля па п’есе В. Вольскага Акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа. Пад гучанне музыкі фальклорнага гурта “Стары Ольса” да сабраўшыхся выйшаў галоўны герой свята – Несцерка (Мікалай Дабрасовесны). Да яго далучыліся абавязковыя спадарожнікі дадзенага персанажу – кірмашовыя гандляры. А потым, бы сапраўды з невычэрпнай кайстры Несцеркі, адзін за адным пайшлі гумарыстычныя маналогі, драматычныя сцэнкі, вершы, прыпеўкі, эстрадныя пародыі і г.д. Выконвалі іх самадзейныя артысты з усіх куткоў Лёзненшчыны. Да прыкладу, жыхаркі вёскі Пушкі В. К. Баранкова і Т. А. Расколова прачыталі вершы Анатоля Зэкава “Бацька” і Івана Муравейкі “Пенсіянеры ў санаторыі”.
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна

Удзельніца калектыву аматараў мастацкага слова з вёскі Высачаны Т. Захарэнка прапанавала маналог Уладзіміра Корбана “Лявонавы забавы”. Яе аднавяскоўкі Г. Шакінка і Н. Кручанкова прачыталі вершы Андрэя Дзяменцьева “Никогда, никогда ни о чём не жалейте” і Сяргея Вікулава “Не пришедшие с войны”. Дарэчы, нягледзячы на тое, што свята ў асноўным мела гумарыстычны напрамак, патрыятычныя вершы гарманічна ў яго ўпісаліся. Іх таксама чытаў юны ўдзельнік самадзейнасці з Емельянова Уладзіслаў Кузьмін. Яго равеснік Марк Цыганкоў (народны тэатр «У пошуку») выканаў твор «Акселерат» Леаніда Французава. І. І. Казлова (аг. Якубаўшчына) выступіла з вершам Яўгена Еўтушэнкі «Один мой деловитый соплеменник» і Алены Нікіцінай «Звонкое чудо». Якое ж свята гумару без баек. Іх падрыхтавалі В. І. Жалезнякова з Якубаўшчыны (Уладзімір Корбан «Малпін жарт»), В. Савіцкая, прадставіўшая Емельяноўскі клуб-бібліятэку (Віктар Рэчэц «Фантан»).
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна

Вельмі добра прымалі гледачы невялічкія тэатральныя дзеі. Першымі на сцэну з пастаноўкай выйшлі самадзейныя артысты з Дома культуры аг. Бабінавічы. Яны падрыхтавалі гумарыстычную замалёўку з вясковага жыцця Валянціны Кавалёвай «Ультыматум». Аднаго вяскоўца так дапякла жонка, што ён нават сігануў у студню, адкуль і высказаў свой ультыматум – паехаць у санаторый. Ды толькі зміласцівіць сваю другую палавінку не вельмі ўдалося – цяпер лячыць прыйдзецца і пабітую жонкай спіну. Гумарэску з сучаснага жыцця Вольгі Борскай «Праводзіны ў армію» прапанаваў народны тэатр «Вытокі» з аг.  Веляшковічы. Калектыў мастацкага слова з аг. Надзёжына парадаваў гледача гумарэскай «Бабы ў арміі», а ўдзельнікі тэатра мініяцюр Дома культуры аг. Крынкі – інтэрмедыяй з рэпертуара Клуба вясёлых і знаходлівых «Уральские пельмени» «Слыхавы апарат».
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна

Гумарэску «Кабан» з рэпертуарнага зборніка абласнога свята гумару «Смяяцца не грэх» і інтэрмедыю з рэпертуару гумарыстычнай праграмы «95-ы квартал» «Бюро рытуальных паслуг» падрыхтавалі самадзейныя артысты тэатра мініяцюр Дома культуры аг. Дабрамыслі. Вам настолькі надакучыў уласны муж, што з радасцю абмянялі б яго, ну, хаця б, на пяць мяшкоў бульбы? Не спяшайцеся, можаце пашкадаваць. Менавіта аб гэтым быў гумарыстычны маналог Міхася Скоблы «Пяць мяшкоў», які прачытала Г. Партыка з Кавалёў. А маналог Ігара Разанцава «Жаночае каварства», які прачытаў С. Мехаў (аг. Веляшковічы) – прамая інструкцыя аб тым, як навучыць моцную палову чалавецтва кожны дзень дарыць кветкі і мыць посуд. Не горш за знакамітых Клару Новікаву і Алену Сцепаненка прачытала гумарыстычны жаночы маналог Г. Мацвеева (ДК аг. Зубкі). Яна выбрала твор Анатоля Трушкіна «Сюрпрыз». Не раз смяяліся гледачы, слухаючы пра прыгоды бабулі ў паліклініцы (Эдуард Вялічка «Апошні зуб») і жанчыны пад шафэ, якая зваліся з плоту (Тамара Барадзёнак «Бывае такое»), прадстаўленыя К. Рыжыкавай з аг. Міхалінава. Кожную прыпеўку, прапетую Ю. Гусаковай (в. Барсеева) пад акампанемент В. Салабутава, сустракалі гучнымі апладысментамі.
Свята гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – добрая традыцыя у Лёзненскім раёне

свята гумару ў Лёзна

Пародыю на эстрадную спявачку Надзею Кадышаву падрыхтавалі ўдзельнікі тэатра мініяцюр «ТЭМП» РЦК. – Напэўна, першай славянскай сталіцай смеху было балгарскае Габрава, – гаворыць Г. В. Цыганкоў. – У сярэдзіне 90-ых эстафету перахапілі на беларускім Палессі жыхары вёскі Аўцюкі, што ў Калінкавіцкім раёне. З той пары пакаціліся так званыя святы гумару па ўсёй Беларусі. На Брэстчыне – гэта «Спораўскія жарты», на Міншчыне – «Капыльскія пацехі». Вось і мы імкнёмся далучыцца да вясёлага і цікавага. На мой погляд, гэта вельмі добра і патрэбна. Галоўнае – бачыць мяжу паміж смешным і пошлым. На жаль, ёсць прыклады, калі з 25 нумароў падобнага фестывалю 17 прадстаўлялі сабой нізкаякасныя або, як кажуць, ніжэй поясу жарты, ці пра п’янку-гарэлку. Гэта не азначае крызісу беларускага рэпертуару. Добрых твораў вельмі шмат. Асновапалагаючы фактар – асабісты густ тых, хто яго падбірае. На шчасце, на нашым свяце няякасных работ не было. Вялікі дзякуй і кіраўнікам калектываў за ўдзел у мерапрыемстве, і самадзейным артыстам. Алена РАТНЁВА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиозно

Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок

Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта

Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах

Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды

Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели

Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево

Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.

Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов

Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А