Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб не сцерлася з памяці…

Каб не сцерлася з памяці…

Пасля жорсткіх ваенных дзеянняў 1941-1944 гг. увесь Лёзненскі край быў зрэзаны акопамі і пакрыты попелам спаленых вёсак, бо на працягу года па ім праходзіла лінія фронту. Адметна, што ў параўнанні з іншымі раёнамі Віцебскай вобласці, на тэрыторыі Лёзненшчыны была ледзьве не самая вялікая колькасць пахаванняў ваеннага часу (яны меліся ў 61 населеным пункце). А лідарамі гэтай сумнай статыстыкі з’яўляліся Суражскі (78 вёсак) і Сіроцінскі раёны (70 вёсак). У канцы 1940-х г.г. месцы пахаванняў воінаў былі зусім занядбаны. Напрыклад, “у Чарніцкім сельсавеце (…) магілы зраўняліся з зямлёй, пом­нікі пагнілі і валяліся каля магіл (…). З 58 магіл у райцэнтры Лёзна 46 зу­сім закінуты, на магілах няма помнікаў, а на тых, што засталіся, надпісы змытыя дажджом”. Калі і былі недзе ўсталяваны помнікі – то вельмі сціп­лыя, драўляныя, і, натуральна, яны вельмі хутка разбураліся. Гэта і не дзіўна: у першую чаргу пасля вайны людзі былі заклапочаны адбудовай жылля ды наладжваннем дзейнасці прадпрыемстваў, школ. Тым не менш, ужо ў першае паваеннае дваццацігоддзе на Лёзненшчыне было шмат зроблена для таго, каб захаваць памяць пра абаронцаў Айчыны. З сярэдзіны 1950-х гг. на тэрыторыі раёна праводзіліся масавыя перапахаванні: калі ў пачатку 1956 г. тут размяшчалася 169 вайсковых могілак, то да канца года іх засталося 105. 506 брацкіх магіл былі аб’яднаны ў 136, лік індывідуальных пахаванняў скараціўся з 2109 да 150. У 1957 г. у рэспубліцы пачалася падрыхтоўка да святкавання 40-годдзя Беларускай ССР і ў гонар гэтай падзеі на самых буйных вайсковых могілках было вырашана ўсталяваць манументальныя помнікі. Усяго для Віцебскай вобласці ў майстэрнях Украіны было выраблена 12 скульптур. Адна з іх – чырвонаармеец з вянком – прызначалася для могілак у Стасеве (вясной 1958 г. яе прывезлі сюды з г. Харкава). Увогуле, за 1957 г. на 36 могілках раёна былі ўсталяваны цагляныя і бетонныя помнікі ў выглядзе абеліскаў, а на самых вялікіх з іх – у Лёзне і на тэрыторыі саўгаса “Адаменкі” – з’явіліся скульптуры воінаў з вянкамі. Тады ж у цэнтры афіцэрскіх могілак у Стасеве была ўсталявана гармата. Нягледзячы на ўсё гэта, на Лёзненшчыне заставалася яшчэ даволі шмат нядобраўпарадкаваных месцаў пахавання – у Пагосцішчы, Чарнышах, Веляшковічах і іншых вёсках. Там парадак быў наведзены ў сувязі са святкаваннем 20-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да 1964 г. з’явіліся 203 новыя надмагільныя пліты, 48 абеліскаў, на помніках адноўлена больш за 500 прозві­шчаў. Таксама было пасаджана 800 маладых дрэўцаў, якія сваім ціхім шэптам ушаноўвалі памяць загінуўшых. Канстанцін Карпекін, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. (Фотаздымак з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці).
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиозно

Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок

Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта

Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах

Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды

Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели

Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево

Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.

Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов

Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А