Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхары Браслава, Мёраў і Верхнядзвінска змогуць ездзіць у Латвію без візаў з 1 лютага 2012 года?

Жыхары Браслава, Мёраў і Верхнядзвінска змогуць ездзіць у Латвію без візаў з 1 лютага 2012 года?

Дазволы на бязвізавае перасячэнне мяжы з Латвіяй, магчыма, будуць выдавацца з 1 лютага 2012 года, Пра гэта паведамляе агенцыя БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага Міністэрства замежных спраў.

Раней гаварылася, што дазволы могуць атрымаць людзі, якія жывуць не далей чым 30-50 кіламетраў ад мяжы. Верагодна, гэта будзе датычыць жыхароў Браслава, Друі, Мёраў, Верхнядзвінска ды навакольных вёсак і мястэчак.

1 снежня ў Віцебскім аблвыканкаме адбудзецца абмен пісьмовымі паведамленнямі аб выкананні Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сілу міжурадавага пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый дзвюх краін.

Мяркуецца, што з 1 снежня мясцовыя органы змогуць пачаць фарміраванне спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў. Непасрэдна выдача дазволаў у генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску чакаецца з 1 лютага 2012 года.

Спрошчаны (бязвізавы) парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы прадугледжаны для грамадзянаў, якія жывуць на памежных тэрыторыях не менш чым адзін год, незалежна ад іх грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў іх дазволу на мясцовы прыгранічны рух, выдадзенага кампетэнтным органам іншага боку, і праязнога дакумента (пашпарта або іншага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам).

Дазволы будуць выдавацца на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў. Збор за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу складзе 20 еўра. Ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.

Пакуль невядома, калі будзе ўведзенае ў дзеянне аналагічнае пагадненне з Літвой. Міністр замежных справаў Літоўскай рэспублікі Аудронюс Ажубаліс заявіў, што малы памежны рух можна было б адкрыць ужо ў лістападзе, калі б не прамаруджванне з боку беларускіх уладаў. Тым часам першы намеснік кіраўніка беларускага МЗС Ігар Петрышэнка заяўляе, што малы памежны рух пачнецца пасля таго, "як краіны адпрацуюць механізм узаемадзеяння". Што гэта за механізм і калі ён будзе "адпрацаваны", беларускі чыноўнік не сказаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра