Давайце, людзі, мы пра гэта помніць будзем
Сем магіл на ўсіх —
Мая вёска у іх,
Мая выбітая Гарожа.
297, 297, 297... —
Пакуль жыву,
Душа забыць не можа.
Гэтыя радкі прысвяціла роднай вёсцы мясцовая паэтэса Марыя Цімінская. Праз усё жыццё яна, сведка тых жудасных падзей, нясе ў сваім сэрцы боль за родных і аднавяскоўцаў, якія згарэлі ў агні жывымі ў тым “пякельным студзені”.
На душы цяжкі камень,
Цяжар гэты не стрэсці.
I ў сэрцы і памяці —
Год сорак трэці.
З таго часу прайшло роўна 70 гадоў. I такіх, як Вялікая Гарожа, на Асіповіччыне не адзін дзясятак. У знак памяці пра тых, хто бязвінна загінуў у тыя студзеньскія дні, на тэрыторыях сельсаветаў, якія найбольш пацярпелі ад зверстваў фашыстаў, прайшлі мітынгі-рэквіемы.
25 студзеня. Вялікая Гарожа. Каля абеліска, усталяванага ў цэнтры вёскі на месцы гібелі амаль 300 чалавек, застылі ўдзельнікі жалобнай цырымоніі: старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік аддзела моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, ваеннаслужачыя в/ч 42707, вучні Вяззеўскай СШ, мясцовыя жыхары.
— Такіх помнікаў на асіповіцкай зямлі многа, — гаворыць Аляксандр Віктаравіч. — Абавязак жывых — захаваць памяць пра кожнага, хто загінуў на той вайне. Сцяжынкі да абеліскаў не павінны зарастаць...
Да помніка ўскладваюцца вянкі. Кожны з прысутных у суровым маўчанні схіляе нізка галаву...
Ўсё сумуе душа,
З вачэй сыплюцца слёзы:
Я дадому хачу,
У Гарожу, ў Гарожу...
29 студзеня. Градзянка. Мясцовыя могілкі. Помнік партызанам партызанскай брыгады “За Радзіму”, якія загінулі ў сакавіку 1943 года. Менавіта тут сабраліся ўдзельнікі мітынгу, каб аддаць даніну павагі былым насельнікам вогненных вёсак — Асаўка, Амінавіч, Градзянца, Лазовага, Пагарэлага, Каменіч, Макаўя, Палядак. Дзвюх апошніх наогул ужо не існуе на карце...
Мітынг адкрывае старшыня сельсавета Валянціна Хісаева, затым слова бяруць вучні і настаўнікі мясцовай школы. Ад суперажывання за жудасныя лёсы землякоў падчас жорсткай расправы дрыжаць галасы.
— Наш зварот да вас, маладое пакаленне, — гаворыць педагог Святлана Замяціна, — будзьце пільнымі. Сённяшні рэквіем — урок патрыятызму. Колькі б часу ні прайшло, а забываць пра тыя падзеі нельга. Вазьміце з сабою ў будучае і ўспаміны пра гэтае марапрыемства.
30 студзеня. 11.00 — Брыцалавічы. 11.40 — Дараганава, 14.00 — Лапічы. У гэтых населеных пунктах таксама прайшлі мітынгі, прысвечаныя спаленым вёскам. Iх удзельнікі — прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, школ, калгасаў, духавенства і падрастаючае пакаленне — выказалі свой смутак тым, хто заўчасна зверскі загінуў ад рук фашыстаў, так і не дачакаўшыся перамогі.
Гучаць назвы вёсак, напаткаўшых лёс Хатыні, называюцца лічбы, якія складваюцца ў сотні, тысячы. За імі — зламаныя лёсы людзей. I магілы, магілы, магілы...
Паўсюдна лейтматывам гучалі словы: “Цяперашняе пакаленне ў даўгу перад кожным трэцім, каго прыняла шматпакутная беларуская зямля за 4 гады вайны. I каб не паўтарылася тое страшнае ліхалецце, трэба захаваць памяць пра яго. Бо без памяці няма будучыні”.
— Настаў час увекавечыць масавае знішчэнне мірнага насельніцтва ў перыяд вайны ў адзіным помніку, на якім будуць абазначаны ўсе “вогненныя” вёскі раёна, — выказвае прапанову старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік перад прысутнымі на мітынгу ў Дараганаве. — Ён стане сімвалам мужнасці, няскоранасці і патрыятызму нашых землякоў, як сімвал міру.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Осиповичей
Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси
Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).
Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах
Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в
«Не рассчитали». Почему областные «Дожинки» прошли не в Глуске, а в Могилеве (и где будут следующие)
Хотите узнать больше? Последние два года областной праздник проходит в ноябре в Могилеве.
В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку
Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.
Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе
Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее
В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль
Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция
«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами
Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.
«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место
Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Междугородные поезда
- Электрички Минск-Осиповичи
Объявления
Укладка тротуарной плитки от обьем 50 м2...
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:03, 02.03.2022Теплицы стальные Комфорт-Пром с поликар...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Интересная Беларусь
БПЦ предлагает сделать нового святого из ликвидатора униатства в Беларуси
Подробнее До того, чтобы канонизировать Иосифа Семашко, не додумались даже при российских царях. Хотя для них в первую очередь было выгодно подчинение Русской православной церкви униатов, которыми 150 лет