Шчадроўкі-2013
“Добры вечар! Шчодры вечар!” —
традыцыйнае свята “Шчадроўкі-2013” у нядзелю зноў завітала ў Ліпень.
Распачалося яно на двары мясцовага клуба гульнёвай праграмай, якая прыйшлася даспадобы дзецям. Самыя актыўныя з іх узнагароджваліся салодкімі прызамі. А праз некаторы час раздаліся гукі гармоніка ды вясёлыя песні — гэта народны калектыў мастацкай самадзейнасці “Чыстыя крыніцы” з Вязаўніцы пачаў абрад калядавання. Пераапранутыя ў Цыган, Механошу, Мядзведзя, Казу артысты дружным натоўпам прайшліся вуліцаю, завітаўшы ў вясковыя хаты, каб пажадаць гаспадарам добрага здароўя, вясёлага настрою ды багатага ўраджаю.
Галоўная ж дзея раённага свята народных традыцый разгарнулася на сцэне мясцовага Дома культуры, якая была стылізавана пад сялянскі пакой, дзе сабраліся дзяўчаты, каб здзейсніць адну з самых асноўных забаў шчодрага вечара — паваражыць на суджанага. Падчас захапляючых заняткаў да іх завітала багата “гасцей з розных валасцей” — шчодры ж вечар! Пашчадраваць-пакалядаваць заходзілі такія мастацкія калектывы, як “Чыстыя крыніцы”, “Вечарынка”, “Вязанка” з Вязаўніцкага, Ялізаўскага, Вяззеўскага Дамоў культуры, а таксама гурт з Краснага. Госці спявалі песні, танчылі, сыпалі жартамі, ствараючы ў гледачоў цудоўны настрой. Апошнія ў падзяку за гэта дзякавалі артыстаў шчырымі апладысментамі ды ўсмешкамі.
У гаспадароў сцэны знайшліся для кожнага калектыву трапныя выразы і пачастункі. Не абмінулі яны і прысутных у зале, прапанаваўшы ўсім разам праспяваць папулярную народную песню “Ой, мароз, мароз”. Тыя з радасцю адгукнуліся і на момант апынуліся ў ролі артыстаў, і атрымаўся сапраўды народны хор. Што ні гаварыце, а таленавіты наш народ, які ўмее і старанна папрацаваць, і добрую песню спець! “Шчадроўкі” ў аграгарадку Ліпень — яшчэ адзін доказ таму.
Напрыканцы са словамі віншавання з Новым годам і Калядамі звярнулася да сяльчан старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк. Да яе далучылася і загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук, якая выказала падзяку ўдзельнікам тэатралізаванага дзейства за выканаўчае майстэрства і захаванне беларускіх народных традыцый і ўзнагародзіла кожны калектыў граматай.
— Самае галоўнае, што дзякуючы такім святам паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага робяць нас багацейшымі і набліжаюць да вытокаў, — падкрэсліла Ірына Аляксандраўна.
Ніна ВІКТОРЧЫК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Осиповичей
Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси
Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).
Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах
Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в
«Не рассчитали». Почему областные «Дожинки» прошли не в Глуске, а в Могилеве (и где будут следующие)
Хотите узнать больше? Последние два года областной праздник проходит в ноябре в Могилеве.
В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку
Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.
Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе
Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее
В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль
Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция
«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами
Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.
«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место
Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Междугородные поезда
- Электрички Минск-Осиповичи
Объявления
Укладка тротуарной плитки от обьем 50 м2...
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:03, 02.03.2022Теплицы стальные Комфорт-Пром с поликар...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Интересная Беларусь
Разрушаем образы миллионеров из соц сетей
Подробнее Очень часто мы видим рекламные блоки в социальных сетях, где молодые миллионеры предлагают нам заработать кучу денег. Обычно, это юные 20-25 летние парни, которые не брезгают похвастать своими