Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зубрыныя ПАДЛІКІ

 

Зубрыныя ПАДЛІКІ

Пачатак года быў адзначаны цэлым шэрагам браканьерскіх забойстваў зуброў. Пяць жывёл, якія ў Беларусі знаходзяцца, бадай, пад самай пільнай аховай, невядомыя асобы, сярод якіх, верагодна, былі і замежныя паляўнічыя, амаль адначасова знішчылі ў Хойнікскім і Валожынскім раёне.
Рэзанансная падзея стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы і ажыццяўлення маштабных мер па інвентарызацыі зубрынага статка, праверцы дзейснасці мер нагляду за асобнымі папуляцыямі. Днямі ўзгаданая інвентарызацыя прайшла і ў нашым раёне, і сёння “Вытокі” прапануюць чытачам азанаёміцца з некаторымі лічбамі і фактамі, якія тычацца асіповіцкіх зуброў.
Па стане на пачатак 2012 года прыблізная колькасць мікрапапуляцыі склала 190 асобін, з якіх дарослых самцоў — 20%, самак — 40%, напаўдарослых самцоў — 10%, самак — 20%, цялят — 10%. У параўнанні з мінулым годам памер статка павялічыўся недзе на чвэрць.
Летась на ўтрыманне мікрапапуляцыі са сродкаў лясгаса і мясцовых бюджэтаў было выдаткавана 49,6 млн. руб., з якіх на набыццё кармоў — 28 млн. руб. За гэтыя грошы закуплена 9,5 тоны зерня, 32 — сіласу, 20 — кармавых буракоў, 10 — кукурузы, 40 — саломы аўсянай.
Сёлета ДДЛГУ Асіповіцкі доследны лясгас ужо выдзеліў на закуп сіласу звыш 12 млн. руб. Таксама ў адпаведнасці з “Планам мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010-2014 гады” лясгас праводзіць мерапрыемствы па ветэрынарным наглядзе і прафілактыцы паразітарных захворванняў у іх статку, засявае 16 гектараў падкормачных палеткаў.
Ахова мікрапапуляцыі ажыццяўляецца камандай з 5 егераў, якія маюць 3 матацыклы, аўтамабіль УАЗ, 6 адзінак агнястрэльнай зброі. Падкормка жывёл вядзецца на 3 пляцоўках, куды кармы дастаўляюцца па меры неабходнасці.
Сістэма аховы і нагляду за станам здароўя жывёл дастаткова дзейсная: за мінулы год спроб браканьерскай здабычы і падзяжу асобін гэтага віду не адзначана.
На момант правядзення інспекцыйных мерапрыемстваў зубры канцэнтраваліся на тэрыторыі Градзянскага лясніцтва лясгаса і сельгасугоддзях СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”.
Зараз разглядаецца пытанне аб выбракоўцы са статка як мінімум 5 старых — 14-16-гадовых — жывёл, якія з-за ўзросту ўжо не маюць рэпрадукцыйнай каштоўнасці.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Осиповичей

Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси

Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).

Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах

Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в

В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку

Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.

Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее

В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль

Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция

«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами

Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.

«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место

Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!