Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ушанавалі слынных юбіляраў

 

Ушанавалі слынных юбіляраў

На паэтычную гадзіну «Паэт вялікага сэрца», прысвечаную 125-ым угодкам беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, сабраліся сябры літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь». Пра яго жыццё і творчасць распавяла бібліятэкар Галіна Ніціеўская. Яе аповед дапоўніў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. На камп’ютары ён дэманстраваў цікавыя фотаздымкі пісьменніка, а таксама прыгадаў, як увесну пабываў на спектаклі па творах Змітрака Бядулі «Пяюць начлежнікі», які ў Чырвоным касцёле г.Мінска ставіў тэатр аднаго акцёра «Зніч».
У раздзеле «Наш каляндар» мы ўшаноўвалі памяць вядомага публіцыста, крытыка, літаратуразнаўцы, даследчыка беларускай гісторыі Міколы Ермаловіча з нагоды яго 90-х угодкаў. Уладзімір Дарагуж падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчы з ім у 1990-ым годзе ў Мінску, калі яны разам з нашым земляком, вядомым мовазнаўцам з Масквы Аляксеем Каўкам вялі размову пра неабходнасць вяртання населеным пунктам Беларусі і вуліцам ранейшых гістарычных назваў. Старшыня клуба прадэманстраваў кнігі Міколы Ермаловіча з уласнай бібліятэкі і аўдыёкнігу з фанатэкі.
Бібліятэкар Кацярына Дзямахіна пазнаёміла сяброў клуба з жыццём і творчасцю яшчэ адной юбіляркі – беларускай мовазнаўцы, мастачкі, грамадска-палітычнага дзеяча ў эміграцыі Івонкі Сурвіла. Расповеды пра абаіх вядомых асобаў суправаджаліся дэманстрацыяй іх фотаздымкаў розных перыядаў жыцця на камп’ютары.

 

Святлана ЖДАНОВІЧ, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.