Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сем удзельніц – чатыры пераможцы

Конкурс прафесійнага майстэрства.

Другі год запар 12 мая, у Міжнародны дзень медыцынскай сястры, у Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы для чароўных прадстаўніц гэтай самай гуманнай у свеце прафесіі адміністрацыя, прафкам і савет медыцынскіх сясцёр установы аховы здароўя ладзілі конкурс прафесійнага майстэрства.

Сем удзельніц – чатыры пераможцы

 

А.Жаўняровіч, Ю.Хурсевіч, В.Суша; стаяць: Н.Сцянько, І.Канапелька, А.Баранава, Г.Адамовіч

Гонар паліклінікі абараняла медсястра кабінета оталарынголага Галіна АДАМОВІЧ, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі – Вольга СУША і Анастасія ЖАЎНЯРОВІЧ, тэрапеўтычнага – Юлія ХУРСЕВІЧ і Ала БАРАНАВА, неўралагічнага – Ірына КАНАПЕЛЬКА, хірургічнага – Наталля СЦЯНЬКО.

Як патлумачыла ва ўступным слове галоўная медсястра Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Калтовіч, дата святкавання Міжнароднага дня медыцынскай сястры абрана невыпадкова. Менавіта 12 мая нарадзілася заснавальніца першай у гісторыі службы сёстраў міласэрнасці Флорэнс Найнтынгейл, якая жыла ў Англіі ў 19 стагоддзі. Людзям гэтай прафесіі ўласцівыя самыя гуманныя чалавечыя якасці – дабрыня, чуласць, суперажыванне, магчымасць падараваць чалавеку надзею на выратаванне. Людміла Калтовіч павіншавала ўсіх прысутных са святам, прыгожым вершам пажадала шчасця, кахання, здароўя, добрага настрою, поспехаў у працы, ладу ў сем’ях.

Яна прадставіла ўдзельніц конкурсу і журы: галоўнага ўрача Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалая Снытко, яго намесніка па медыцынскай частцы Людмілу Згурскую, загадчыцу аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Галіну Кедзіч, старшыню прафсаюзнага камітэта, урача-хірурга Уладзіміра Рандзіцкага, загадчыка хірургічнага аддзялення Аляксандра Доўгача, галоўную медсястру Людмілу Калтовіч, членаў савета медыцынскіх сясцёр – старшую медсястру аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Наталлю Жукавец і старшую медсястру педыятрычнага аддзялення Іну Лепеш.

Пасля жараб’ёўкі распачаўся першы этап конкурсу – візітная картка (самапрэзентацыя) «Я і мая прафесія». Сёлета ўсе ўдзельніцы абралі вершаваную форму аповеду, прычым большасць складала ўласныя радкі пра сваю працу. Другі і трэці этапы праводзіліся з дапамогай тэставага метаду. Кожная канкурсантка адказвала на дзесяць пытанняў білета. У адрозненне ад папярэдніх – тэарэтычных – этапаў, чацвёрты быў практычным. Падчас яго ўдзельніцы конкурсу выконвалі сястрынскія маніпуляцыі, дэманстравалі прафесійныя навыкі. Заключны, пяты, этап прадставіў медсясцёр адметнымі кулінаркамі. Гэта была дэманстрацыя хатняга задання «На працоўным месцы – майстар, а дома – гаспадыня».

Сем удзельніц – чатыры пераможцы

 

Пераможцы конкурсу Г.Адамовіч, Ю.Хурсевіч, Н.Сцянько, А.Жаўняровіч

А затым для канкурсантак, балельшчыц і гледачоў надышоў час хвалявання. Яны з нецярплівасцю чакалі падвядзення вынікаў. І вось нарэшце іх агучыў старшыня журы – галоўны ўрач Мікалай Снытко. Як высветлілася, адразу дзве ўдзельніцы набралі найбольшую колькасць балаў. Такім чынам, пераможцамі конкурсу «Лепшы па прафесіі» прызнаны палатныя медсёстры: тэрапеўтычнага аддзялення – Юлія ХУРСЕВІЧ, хірургічнага – Наталля СЦЯНЬКО. Другое  месца заняла палатная медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Анастасія ЖАЎНЯРОВІЧ, трэцяе – медсястра паліклінікі (кабінета оталарынголага) Галіна АДАМОВІЧ.

Пераможцы атрымаюць прэміі ў памеры чатырох базавых велічынь, прызёры – тры і дзве базавыя велічыні (за другое і трэцяе месцы адпаведна). Акрамя гэтага, ад прафсаюза ўсе ўдзельніцы заахвочваюцца прэміямі ў памеры адной базавай.

Як і пасля любога конкурсу, пасля гэтага таксама віравалі жарсці. Хтосьці радаваўся, хтосьці – сумаваў… Кагосьці віншавалі, кагосьці – суцяшалі… Але ўсмешкі і прыўзняты настрой пераважалі. Бо, што ні кажы, не так часта медсёстры збіраюцца разам, каб у сяброўскай атмасферы «пахварэць» за калег і пахвалявацца самім…

Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.