НА ФОРВАРДАРЫ ПРАЦУЕ ПЕРАМОЖЦА І ПРЫЗЁР!
Васямнаццаць з паловай гадоў шчыруе ў Чэрвеньскім лясгасе Міхаіл Вінцэнтовіч. За гэты час ваджэнне рознай лесанарыхтоўчай тэхнікі асвоіў, розныя аперацыі на ёй. Пагрузка, разгрузка, траляванне, вываз драўніны… Трактар, пагрузачна-транспартная машына МПТ 461.1… З году ў год расло яго майстэрства. Таму недарэмна сёлета пасля Новага года менавіта Міхаілу Вінцэнтовічу даверылі новенькі форвардар – вялізную машыну вагой у 15 тон (і гэта без загрузкі!), дзе пярэднія колы – амаль у рост чалавека.

Каб добра ўпраўляцца з маніпулятарам, машыніст форвардара скончыў выязныя курсы. Ну, а справіцца з ваджэннем такой дужа сур’ёзнай тэхнікі дапамаглі навыкі, набытыя за рулём папярэдніх машын, уласнага аўто і, відавочна, гены, атрыманыя ў спадчыну ад таты-трактарыста.
Апрача працоўных поспехаў у Чэрвеньскім лясгасе Міхаіл займеў ужо і сур’ёзныя на спаборніцтвах. Толькі паўгода яшчэ адпрацаваў на форвардары, а такія годныя вынікі, такое прызнанне майстэрства мае.
Так, у сярэдзіне чэрвеня на базе Старобінскага лясгаса адбыліся абласныя спаборніцтвы «Лесаруб-2012″, якія штогод праводзяцца ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу, аператараў пагрузачна-транспартных машын, распаўсюджвання перадавога вопыту высокавытворчай і бяспечнай працы на лесасечных работах, павышэння прэстыжу прафесіі. У яго рамках спаборнічалі і машыністы форвардараў. Міхаіл Вінцэнтовіч заняў першае месца!
А ў сярэдзіне ліпеня на базе Гомельскага лясгаса адбыўся адкрыты Рэспубліканскі чэмпіянат вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2012″, у якім, апрача каманднага заліку, былі і індывідуальныя. Машыніст форвардара Чэрвеньскага лясгаса Міхаіл Вінцэнтовіч заняў другое месца сярод сямі ўдзельнікаў.
І падчас абласных, і падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў на форвардары ён удзельнічаў у эстафеце (пагрузка, разгрузка, «змейка») і складаў з дапамогай маніпулятара піраміду з цурак. Як зазначыў у гутарцы сам пераможца і прызёр, усе навыкі ён адпрацаваў ужо да аўтаматызму. Таму, маўляў, і рабіць нескладана, і ў спаборніцтвах удзельнічаць. Ну, а ў паўсядзённым жыцці ён на форвардары збірае на ўчастках і вывозіць драўніну да пад’язных шляхоў. Працуе на тэрыторыі ўсяго раёна, бо такая тэхніка ў Чэрвеньскім лясгасе – у адным экземпляры.
Усе рухі яго – кароткія, дакладныя, трапныя. І на пытанні Міхаіл адказвае гэтак жа – коратка і нешматслоўна, па-мужчынску ўзважана. А яшчэ ён – надзвычай сціплы. Каля я запыталася, што прывяло да прызавых месцаў, адказаў: «Само так атрымалася». Але пасля ўсё ж дадаў, што хацелася паказаць добрыя вынікі, таму, канешне ж, вельмі стараўся.
Вось такі ён, машыніст форвардара Чэрвеньскага лясгаса Міхаіл Вінцэнтовіч. Шчыра зычым яму новых поспехаў, добрых вынікаў, годнага заробку і толькі вышэйшых прыступак п’едэсталу гонару!
Святлана АДАМОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Даследчыкі не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой
Подробнее Даследчыкі гісторыі і культуры нашай краіны не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой. Як і не ведаюць пра тое, колькі гісторыка-культурных аб'ектаў увогуле было створана

