Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«КАВУНОВЫ СМАК» -

пад такой назвай прайшло ў Чэрвеньскай цэнтральнай  раённай бібліятэцы чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей «Журавінка».

«КАВУНОВЫ СМАК» -

Падчас яго мы абмяркоўвалі, як правільна выбраць кавун пры куплі, вырасціць з насення добры ўраджай і многае іншае. Гаворка ішла і пра «спадарожніцу» кавуна – дыню. Думаю, што і чытачам «раёнкі» спатрэбяцца некаторыя карысныя парады, факты з гісторыі бахчавых, якія прагучалі падчас пасяджэння.

Напрыклад, ці ведаеце вы, што радзімай кавуна з’яўляецца Паўднёвая Афрыка? Кажуць, што ён і дагэтуль сустракаецца там у дзікім выглядзе. А ўжо ў старажытным Егіпце іх вырошчвалі як культурную расліну. Што ж датычыцца дыні, дык першыя ўзгадкі пра яе знаходзім у Бібліі. У сярэднявеччы дыні прывозіліся ў палацы ўсходніх уладык у спецыяльных свінцовых ёмкасцях, абкладзеных ільдом.

Каб кавун вырас салодкім і сакавітым, трэба забяспечыць яму цяпло, добрую сонечную асветленасць і невялікую вільготнасць. Вырошчваюць іх у нашым клімаце звычайна ў парніках і цяпліцах.

Як у старажытнасці, так і ў наш час народная медыцына раіць ужываць у ежу кавун і дыню пры пэўных захворваннях. Выкарыстоўваюць гэтыя бахчавыя і ў касметычных мэтах. Лічыцца, што калі з’ядаць па кавалачку дыні на сняданак, загар будзе класціся роўна і даўжэй трымацца.

Што ж датычыцца выбару кавуна сярод яго «сародзічаў» у продажы, дык лічыцца, што салодкімі будуць экземпляры з кантрастнымі колеравымі малюнкамі. Таму старайцеся знайсці самы цёмны са светлымі плямамі. Калі пастукаць па спеламу кавуну, гук будзе звонкім. Хвосцік плода павінен быць высахлым, а не зялёным.

Каб выбраць смачную дыню, яе трэба добра разгледзець. На ёй не павінна быць цёмных плямаў, увагнутасцяў. Носік у добрай дыні мяккі, але не вельмі, а хвосцік – сухі.

Падзяліўшыся карысным вопытам, паслухаўшы аповеды бібліятэкараў (Наталлі Маланка – пра дыню, Кацярыны Дзямахінай – пра кавун), сябры «Журавінкі» перайшлі да самай прыемнай і смачнай часткі пасяджэння – дэгустацыі. Але напачатку сфатаграфаваліся на памяць – з кавуном.

Наталля МАЛАНКА,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.