Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

23 ВЕРАСНЯ –ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ

Завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад палітычных партый, працоўных калектываў і грамадзян шляхам збору подпісаў. Актыўна гэты  працэс праходзіў і ў нашым раёне. Днямі права вылучыць прэтэндэнта на месца ў парламенце  выкарыстаў працоўны калектыў райспажыўтаварыства. На канферэнцыі, якая адбылася ў  мінулую пятніцу, разглядалася пытанне аб  вылучэнні кандыдатам у дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  па Бярэзінскай выбарчай акрузе №61, у якую ўваходзіць і наш раён,  намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Віктара Уладзіміравіча Шчэцькі. Гэтую прапанову ад імя калектыва выказаў старшыня райспажыўтаварыства Сяргей Веракса. Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Алла Шахоцька, прадставіла кандыдата ў дэпутаты і расказала аб яго жыццёвым і працоўным шляху. У прыватнасці, яна паведаміла, што нарадзіўся Віктар Уладзіміраіч у 1955 годзе ў вёсцы Растаў Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1972 па па 1974 гады – навучэнец Бабруйскага сельскагаспадарчага  тэхнікума. З 1974 года па 1976 – служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля войска працаваў галоўным эканамістам калгаса імя Кірава Глускага раёна Магілёўскай вобласці, затым галоўным эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Глускага раёна, затым — старшынёй калгаса імя Чапаева Глускага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і атрымаў   адукацыю эканаміста. З 1987 па 1994 гады Віктар Уладзіміравіч – старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў, а з 1994 па 1998 – старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці. З 1998 па 2003 гады – старшыня Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта. З 2003 па 2007 гады – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гомельскай вобласці. З 2007 года В.У.Шчэцька працуе намеснікам старшыні аблвыканкама.

23 ВЕРАСНЯ –ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ

Сваё меркаванне аб дзелавых і асабістых якасцях  прэтэндэнта на вылучэнне  выказаў старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Іван Муха.  Ен падкрэсліў багаты ўпраўленчы вопыт  Віктара Уладзіміравіча, глыбокія веды сацыяльных праблем і  патрэб насельніцтва, канкрэтнае  бачанне заканадаўчага рэгулявання гэтых пытанняў,  неабыякавыя адносіны да людзей.

23 ВЕРАСНЯ –ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ

Падчас канферэнцыі іншых прапаноў  па кандыдатах на вылучэнне не паступіла. Было вырашана працэдуру  выбрання правесці  адкрытым галасаваннем. Уліковая камісіся канстатавала, што ўсе прысутныя  дэлегаты  аднагалосна прагаласавалі «за».

Кандыдат у дэпутаты  падзякаваў за аказаны давер,  расказаў аб сваей рабоце, перспектывах дзейнасці, пытаннях, што паспяхова  вырашаюцца ў сацыяльнай сферы і ў якіх існуюць пакуль праблемы, і паабяцаў, што ў выпадку выбрання яго дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, будзе актыўна  садзейнічаць развіццю Чэрвеньскага раёна.

Людміла РАБЕЦКАЯ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.