Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗРАБІЛІ ЎСЁ, ШТО ЗМАГЛІ…

Футбол. Чэмпіянат Мінскай вобласці. 1 ліга. 15 тур.

«Нёман-Агра» (Стоўбцы) – «Колас» (Чэрвень) – 3:1.

12 жніўня. Стадыён пасёлка Дзераўное. Пахмурна. 20 градусаў. 100 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Цэдрык, Шмаянкоў, Качановіч, Прытыка (Мельцар, 59), Суша (Хасяневіч, 59), Ліпніцкі (Сасункевіч С., 53), Масько, Шалабнёў, Галай, Яблонскі.

Гол у «Коласа» – Шпадарук (27, аўтагол).

ЗРАБІЛІ ЎСЁ, ШТО ЗМАГЛІ…

Небяспечны момант ля варот гаспадароў поля

Пасля бліскучай гасцявой перамогі над слуцкім «Аграсервісам» – 3:0, чэрвеньцы мелі добры настрой і вялікае жаданне даць бой аднаму з лідэраў спаборніцтваў. Тым больш, што на гульню ў Стоўбцы сабраўся практычна мацнейшы састаў «Коласа».

Матч пачаўся з небяспечных атак гаспадароў поля, адна з якіх ужо на 3-й хвіліне прынесла ім поспех. Нашы футбалісты здолелі адыграцца ў другой палове першага тайма: ігрок «Нёмана-Агра», спрабуючы выбіць мяч пасля навесу з вуглавога, які, як звычайна па-майстэрску выканаў Максім Шмаянкоў, зрэзаў яго ў вароты.

Гэты гол надаў чэрвеньцам упэўненасці, а гаспадароў поля, наадварот, прывёў у разгубленасць. Аднак перад самым перапынкам здарыўся прыкры эпізод, калі футбаліст стаўбцоўскай каманды «прыгожа» ўпаў у нашай штрафной пляцоўцы і «зарабіў» пенальці. На жаль, варатар і трэнер «Коласа» Аляксандр Курыловіч, які вельмі часта «бярэ» адзінаццаціметровыя, гэтым разам вызначыцца не здолеў…

Можна сказаць, што на канчатковы вынік матча паўплываў не толькі судзейскі фактар, але і фартуна, якая была на баку гаспадароў поля. Бо ў другім тайме сапраўднымі гаспадарамі тут былі нашы футбалісты. Яны мелі ўсе шанцы не толькі параўнаць лік, але і перамагчы. Ігракі «Нёмана-Агра» з вялікай цяжкасцю стрымлівалі атакі «Коласа», а бліжэй да заканчэння гульні проста адбівалі мяч куды далей. Асабліва напружваў абарону саперніка наш нападаючы Яўген Яблонскі.

Што да трэцяга гола, то чэрвеньцы прапусцілі яго перад самым фінальным свістком у штурханіне ля варот. І зноў жа, па сведчанням нашых ігракоў, мяч быў забіты з парушэннем правілаў, якое суддзя «не заўважыў»…

У гэтую суботу «Колас» згуляе на сваім полі прынцыповы матч з мар’інагорскай «Зоркай-ЖКГ». Пачатак – у 16 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Вынікі астатніх гульняў 15 тура:

«Зорка-ЖКГ» (Мар’іна Горка) – «Вілія» (Вілейка) – 2:1, «Клецк»- «ДЮСШ-2″(Барысаў) – 2:4, «Старыя Дарогі» – «БСЗ» (Беразіно) – 8:1, «Жодзіна-2007″ – «Аграсервіс» (Слуцк) – 1:1, «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) – «Забудова-2007″ (Маладзечна) — 5:0.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.