За супрацоўніцтва плённае шчыра мы вам удзячныя

5 мая — Дзень друку.
Сярод прыгожых веснавых святаў, якімі поўніцца пачатак мая, яно займае асаблівае месца ў нашых сэрцах. У чацвер мы адзначым Дзень друку – прафесійнае свята ўсіх, хто звязаны з друкарскай і выдавецкай дзейнасцю. А яго пярэдадзень – час для роздуму, падсумоўвання вынікаў і цудоўная магчымасць падзякаваць памочнікам, паплечнікам, аднадумцам…
Кожны нумар «раёнкі» – гэта вынік нашага сумеснага шчыравання, шаноўныя сябры. Менавіта дзякуючы вашым лістам, слушным прапановам, падказкам мяняецца аблічча «Раённага весніка», забяспечваецца яго інфармацыйная і жанравая разнастайнасць, запатрабаванасць у жыхароў Чэрвеньшчыны і, у рэшце рэшт, лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых падпісных выданняў у раёне. І гэта – наша агульная падстава для гонару.
Самыя шчырыя словы ўдзячнасці мы дасылаем актыўным няштатным аўтарам – Галіне ГАЛІЕЎСКАЙ, Льву ГАНЧАРЫКУ, Генадзю АЎЛАСЕНКУ, Уладзіміру ДАРАГУЖУ, Зінаідзе КАЛТОВІЧ, Раісе ЦЕРАШОНАК, Святлане ЖДАНОВІЧ, Марыне СІНЯЎСКАЙ з Чэрвеня, Івану ЯРАШЭВІЧУ і Людміле ДРАПЕЗА з г.п.Смілавічы, Раісе ВЕРАЦІЛА з в.Жураўкавічы, Наталлі СІВАК з в.Заполле, Васілю ГРЭЦКАМУ і Ларысе КАРАСІНАЙ з в.Іванічы, Уладзіміру ПЕЦЮКЕВІЧУ, Валерыю ЗАХАРАВУ і Марыне ПІКУЛІК з в.Красны Дар, Івану УЛАСАЎЦУ з в.Раванічы, Таццяне ЖДАНОВІЧ з в.Рэчкі, Фёдару АНЦЫПІРОВІЧУ з в.Чарнаградзь, Івану УРУБЛЕЎСКАМУ з в.Валевачы, Казіміру ВЯРЖБІЦКАМУ з в.Ляды, Алесю КАРЛЮКЕВІЧУ і Ганне ДУЛЕБА з Мінска, Янку ГАЛУБОВІЧУ з Маладзечна, Аляксею КАЎКУ з Масквы… А таксама актыўным юным і дарослым аўтарам «Равесніка» – Машы СЯЦКО і Тані ЗАБАЎСКАЙ са Смілавічаў, Юлі АДАМОВІЧ, Ані ЛАГУЦКАЙ, Каці ПАДАЛЯКА, Аксане КАЧАНОВІЧ і Ірыне ВАБІШЧЭВІЧ з Чэрвеня, Руслану КАСЦЕВІЧУ з Лядоў, вучням Лядзенскай школы, Маргарыце БАБАЧОНАК з в.Хутар, Галіне ВОРНІК з Горак…
Запрашаем далучыцца да гэтай слаўнай кагорты ўсіх жадаючых, хто пакуль яшчэ не стаў нашым аўтарам, але ўжо задумваецца над гэтым. Пішыце, тэлефануйце, заходзьце ў рэдакцыю! Вам тут заўсёды рады…
Мы ўдзячны таксама адказным асобам, кіраўнікам, работнікам устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, якія распавядаюць у «раёнцы» пра сваю дзейнасць, даюць тлумачэнні і кансультацыі, карысную інфармацыю для вас, шаноўныя сябры. Наш калектыў па-добраму ўразіла стаўленне новага дырэктара Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Тамары СЕНЬ, якая літаральна ў свой першы працоўны дзень на гэтай пасадзе патэлефанавала ў рэдакцыю і прапанавала супрацоўнічаць. І гэта сапраўдны ўзор для будаўніцтва плённых стасункаў. Мы заўсёды адкрыты для такіх прапаноў…
Дзякуй усім, хто з месяца ў месяц, з года ў год сярод вялікай колькасці падпісных выданняў выбірае «раёнку». Напярэдадні прафесійнага свята мы шчыра дзякуем сваім добраахвотным памочнікам-паштальёнам, якія ў любое надвор’е нясуць нашу з вамі газету ў вашы хаты, шаноўныя сябры, афармляюць падпіску на яе, раяць і прапагандуюць, спрыяюць павелічэнню накладу. Сардэчная падзяка работнікам Чэрвеньскай друкарні, чыя нястомная праца дазваляе «Раённаму весніку» пабачыць свет.
З надыходзячым прафесійным святам усіх, хто мае да яго дачыненне. Здароўя, шчасця, удачы, плёну ў працы і новых дасягненняў!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у

