Нашы вясковыя паштальёны
Калектыў Турэцкага аддзялення сувязі зусім нешматлікі. Увесь ён – тут, на фотаздымку: начальнік Наталля Цюлюпа (у цэнтры), паштаркі Зоя Каток (злева) і Анастасія Сойка (справа). Разам працуюць менш за год, але затое – хутка і зладжана. Для кожнай гэта – не першае месца працы, не першая спецыяльнасць, асвоеная паспяхова.

Ураджэнка Навагрудчыны Наталля Цюлюпа ніколі не думала, што будзе рабіць начальнікам вясковага аддзялення сувязі. Мудрагелістасці прафесіі асвойвала на месцы. Спачатку, вядома, цяжкавата было, але дапамагала бухгалтарская адукацыя. І зараз, зазначае Наталля, працуецца нармальна. Хутка год ужо на гэтай пасадзе.
А вось для Зоі Каток паштарская праца – блізкая і звыклая, бо ў свой час тры гады тут адшчыравала, таму самая вопытная. На Чэрвеньшчыне яна жыве ўжо сорак гадоў, і столькі ж выпісвае «раёнку». Ведае ўсіх аднавяскоўцаў. Любіць чытаць пра іх, пра школу, сельскі Дом культуры, бібліятэку, мясцовую гаспадарку, а таксама знаёміцца з раённымі навінамі.
Пра свой участак абслугоўвання Анастасія Сойка кажа так: «Увесь Турэц – з таго канца па той канец». Таму заўсёды поўніцца яе паштарская сумка паштовымі адпраўленнямі, свежымі падпіснымі выданнямі, сярод якіх у сераду і суботу – 87 «раёнак». Важкая ноша! А ўсяго іх у Турэцкім аддзяленні сувязі ў красавіку 110 асобнікаў было. Сталыя людзі Анастасію Сойку звычайна просяць: «Ты нас на «Перад» падпішы!» На «Уперад», значыцца, усміхаецца паштарка. Па старой звычцы «Раённы веснік» так называюць…
Дарэчы, у маі ў гэтым аддзяленні сувязі дзве з трох жанчын будуць прымаць віншаванні з асабістымі святамі. І гэта таксама іх яднае.
Шчыра зычым Наталлі Цюлюпа, Зоі Каток, Анастасіі Сойцы здароўя моцнага, шчасця, пабольш нагод для радасці, сонечных усмешак і спадзяёмся на далейшае актыўнае супрацоўніцтва!
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у

