Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра

Сёлета ва УП «Чэрвеньская ЖКГ» – вялікія планы па навядзенню парадку ў горадзе. У тым ліку – і ў мікрараёне Барыкіна. У прыватнасці – на тэрыторыі паміж дамамі №№ 99, 101, 103, 97. Выгляд гэтага ўмоўнага двара плануецца змяніць, і даволі істотна. А першыя крокі работнікі камунгаса зрабілі ўжо ў красавіку, у тым ліку – і падчас рэспубліканскага суботніка.

 

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра

 

 

У адзін з дзён тут паспілоўвалі большасць кустоў і нізкарослых дрэў. Ахвярамі бензапілы сталі і расліны, пасаджаныя самімі  жыхарамі. «Мо, дзесьці і перагнулі палку», — давялося затым пачуць ад дырэктара УП «Чэрвеньская ЖКГ» Ігара Навіцкага. Аднак дарагія сэрцу і прыемныя зроку расліны назад ужо не вернеш… Пасля іх засталіся высакаватыя і даволі вострыя пянькі. Што, канешне ж, стварае небяспеку. Асабліва для гарэзлівых дзяцей, якія падчас гульні любяць падаць… І з гэтым Ігар Эдуардавіч пагадзіўся – трэба выкарчоўваць…

Падчас рэспубліканскага суботніка шмат работнікаў камунгаса ўзяліся за ачыстку тэрыторыі вакол трансфарматарнай

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


падстанцыі (выбачэнне энергетыкам, калі назвала недакладна). Чаго там толькі ні было! Скарыстоўваючы зараснікі, некаторыя нядобрасумленныя жыхары навакольных дамоў шпурлялі туды бытавое смецце ў разарваных пакетах. Яго яшчэ больш разрывалі-раскідалі бадзяжныя каты і сабакі. Дадайце да гэтага пабітае шкло і разнастайнае жалеззе – і атрымаецца поўная карціна тамтэйшай занядбанасці.

 

Шчыравалі там работнікі камунгаса ці не больш за паўдня. Таксама зразалі дрэвы і кустоўе, зносілі галіны, зграбалі смецце, падмяталі… У рэшце рэшт, той прагалак цяпер чысты і светлы. «Ці надоўга?» – турбуюцца ўладальнікі гаспадарчых пабудоў, што знаходзяцца побач…

 

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


Адначасова ля згаданых шматпавярховак замест старых, часам і добра разваленых лавак устанаўлівалі файныя новыя – на металічнай аснове. І хаця хтосьці з жыхароў пасля незадаволена вурчаў, — маўляў, нізкія, — але і выгляд іх, і зручнасць ацанілі многія. Гэтыя лаўкі сталіся яркімі кропкамі ў пуставатым пакуль без зеляніны наваколлі…

 

Вядома, ніхто не супраць такіх станоўчых перамен. Наадварот! Але вось наступныя задумкі Чэрвеньскай ЖКГ закранулі многіх і многіх жыхароў шматпавярховак. Градкі… Здаецца, гэтым сказана ўсё. Няхай сабе і невялікія лапікі зямлі, але з іх сапраўды кормяцца цэлыя сем’і. Прынамсі, тых агуркоў, што раслі на дзвюх нашых невялікіх градках, хапала і на штодзённыя свежыя салаты, і на нарыхтоўкі на зіму, і на пачастунак тым, у каго яны не параслі… Не кажучы ўжо пра тую ж зялёную цыбулю, кілаграм якой у краме зараз каштуе… 30 тысяч рублёў.

… Хаця я ў час засялення і была малая, але цудоўна памятаю, як выглядала тады тэрыторыя вакол нашага дома № 97. Горы

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


будаўнічага друзу – рэшткі цэглы, цэменту, шкла і г.д. Плюс быльнік. Ды і зямля, што датуль пуставала, зусім неўрадлівая была. Людзі ўсё прыбралі. Распрацавалі, ўгнаілі, засеялі. І, можа, не адразу, але зямля сапраўды пачала аддзячваць за клопат. На штогадовыя суботнікі ўвесну тады выходзілі ўсе – ад малых да старых. Дружна грэблі, падмяталі, наводзілі чысціню вакол шматпавярхоўкі…

 

Добра памятаю градкі воддаль дома, якія хтосьці вымераў і пазначыў калкамі. Аднолькавыя акуратныя надзелы. Іх выдзелілі жыхарам дома № 97. Вось толькі цяпер не скажу, хто. Але размечаны яны былі ў адпаведнасці з нумарамі кватэр. Гэтак жа, як і падвальныя памяшканні.

Праіснавалі градкі некалькі гадоў. Затым на месцы некаторых паўстаў… калі правільна запомніла, пажарны рэзервуар. Карацей, вялікі насып, які хутка зарос травой, а затым і дрэўцамі. Іх спілавалі сёлета ў красавіку. А некалькі гадоў таму зааралі і засеялі травою астатнія градкі. Мяркуемы газон зарастаў хутка. Касілі яго рэдка. А зараз праз яго пралягае сцежка і цэлая стыхійная дарога для машын. Абсталяванай аўтастаянкі там няма таксама.

 

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


Для жыхароў дома № 97 «святлом у акне» засталіся градкі з боку шматпавярхоўкі і за ёй. Таму калі сёлета ўвесну ля пад’ездаў з’явіліся аб’явы камунгаса – пад пагрозай штрафу іх не засяваць, — народ узварухнуўся. Гэтак жа, як і жыхары дамоў №№ 99 і 101. А што датычыцца № 103, то градкі за ім зааралі і засеялі травой яшчэ раней.

 

Сваім пунктам гледжання па добраўпарадкаванню тэрыторыі і планамі падзяліўся падчас рэспубліканскага суботніка дырэктар УП «Чэрвеньская ЖКГ» Ігар Навіцкі:

– Наша абласное ўпраўленне патрабуе навядзення парадку і на дваровых тэрыторыях. Таму мы вырашылі пачаць найперш з Барыкіна – з тэрыторыі паміж дамамі №№ 99, 101, 103, 97. Запрашаем з абласнога ўпраўлення дызайнераў, каб яны дапамаглі ўсё спланаваць. Канешне, не штосьці там звышнатуральнае… З выкарыстаннем тых асаблівасцяў, якія ўжо ёсць. Каб было прыгожа і добра, так, як належыць. Машыны на зялёнай зоне стаяць не павінны. Таму, зразумела, дзесьці тут трэба абсталёўваць аўтастаянку. Над гэтым таксама трэба думаць. Тэрыторыя вакол дамоў належыць ЖКГ. І нягледзячы на наяўнасць градак, мы будзем настойваць на вызваленні ад іх як мінімум 5-метровай зоны – для праезду ў выпадку неабходнасці спецтэхнікі…

Зрэшты, удакладненне пра 5-метровую зону было зроблена крыху пазней – падчас агульнага сходу жыхароў згаданых дамоў.

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


На ім прысутнічаў не толькі дырэктар камунгаса Ігар Навіцкі, але і іншыя адказныя асобы – старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Лойка, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Алена Новікава, начальнік аддзела будаўніцтва і архітэктуры Уладзімір Ніціеўскі…

 

Размова атрымалася эмацыянальнай. Асобных адказных асобаў запрашалі агледзець тэрыторыю, каб вырашыць на месцы, ці ёсць магчымасць пакінуць людзям градкі хаця б часткова…

Тлумачыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік:

 

Мікрараён Барыкіна: учора, сёння, заўтра


– Увогуле, градак у горадзе быць не павінна. Але ўсё ж мы ідзём людзям насустрач. Бо шмат у каго насамрэч няма больш нідзе зямлі, а зеляніну мець хочацца. Напачатку камунгас настойваў на поўным заворванні градак. Але мы прыслухоўваемся і да просьбаў людзей. Цяпер размова ідзе пра вольную пяціметровую зону вакол шматпавярховак – для праезду ў выпадку неабходнасці спецтэхнікі. Там  не павінна быць ніякіх цяпліц, кустоў, дрэў… І калі яна будзе засеяна, а машынам спатрэбіцца праехаць… Давядзецца ехаць па пасадках. Што датычыцца астатніх градак, то дамова такая: поўны парадак на працягу ўсяго сезону. Своечасовыя засяванне, уборка, праполка…  Калі за гэты час выявіцца хаця б адна незасеяная градка альбо зараснікі, смецце, то ўся тэрыторыя, на якой знаходзяцца грады, будзе заарана… Пакуль вырашаем вось так… А далей – згодна праекта УП «Чэрвеньская ЖКГ»…

 

Відавочна, што жыхарам шматпавярховак цяпер трэба больш старанна і адказна ставіцца да захавання парадку на прылеглай тэрыторыі. І зноўку ўспомніць, што такое суботнікі, на якія выходзяць усе – ад малых да старых. Ну, і яшчэ прыгадаць элементарнае: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць…

Святлана АДАМОВІЧ.  Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.