ТРЫ «ЗАЛІЎНЫЯ МЕСЦЫ» ВУЛІЦЫ БАРЫКІНА, альбо «ДУШ» З ГРАЗЗЮ ЗАКАЗВАЛІ?
У чарговы раз выціраючы бруд з асенне-вясновых ботаў пасля звыклага маршруту ад шматпавярхоўкі мікрараёна Барыкіна да аднайменнай вуліцы, з надзеяй услухоўваюся ў прагноз надвор’я. Маразы ноччу? Цудоўна! Чым больш, тым лепей. Хутчэй вымерзне гэтая гразь. А каб яшчэ і дождж… Каб змыў рэшткі снегу і дапамог лішку вады прабіцца ў адталую зямлю… А пасля – многа-многа сонца. Цёплага, каб высушыла двор… Тады нарэшце душа перастане балець за абутак, зусім нятанны цяпер – што ў куплі, што ў рамонце… Ды і знаёмыя перастануць церабіць – напішы ды напішы пра гэта… Прынамсі, да наступнага разу…

Вось хто мае рацыю, дык гэта адна з маіх суседак, якая штодзень улазіць у гумавыя боцікі, каб без перашкод «даплысці» да працы. А там, пераабуўшыся, адчуваць сябе годна. Але ісці ёй блізка. А мне – толькі б дабрацца да тратуара вуліцы Барыкіна. А затым чакаюць 10-15 хвілін прыемнага шляху па практычна сухім тратуары. Эх, любата! Не пойдзеш жа па ім у заляпаных граззю гумавых боціках… Але, як ні дзіўна, атрымліваць асалоду напоўніцу не выпадае. Бо і на зручным тратуары пешахода падпільноўвае… «душ» з бруднай вады папалам з граззю. Прычым, як мінімум, тройчы.
Той, хто не першы год шпацыруе па гэтым звыклым маршруце, ужо цудоўна ведае, дзе трэба чуйна прыслухоўвацца, ці не едзе-спяшаецца машына. Каб пасля стрымгалоў кінуцца да бліжэйшага плоту, ледзь не абдымаючыся з ім. Інакш брудны «душ» гарантаваны.
Той, хто не першы год ездзіць па вуліцы Барыкіна, ужо цудоўна ведае, дзе і якой велічыні яміна альбо «заліўное месца» чакае «жалезнага каня». Іх, гэтых вадзіцеляў, лёгка пазнаць па манеўрах. Як яны зараней скідваюць хуткасць, а па магчымасці і выязджаюць на сустрэчную паласу. Камусьці шкада падвескі, камусьці — колавых дыскаў ці чыстай машыны… А камусьці – і пешаходаў…

Вось апошнім вадзіцелям – асобная падзяка. За тое, што павольна «плывуць» па лужынах, а не ўзнімаюць «цунамі». Што не абліваюць граззю. І думаюць пра іншых, а не толькі пра сябе.
Карацей, балючае гэтае пытанне – тры «заліўныя месцы» вуліцы Барыкіна. Эмоцыі перапаўняюць, калі ўвесну падчас сыходжання снегу альбо ў любую з чатырох пораў года падчас дажджу даводзіцца, як мінімум, па чатыры разы на дзень варажыць, ці прыйдзеш на працу альбо дахаты сухой…
Вось яно – «заліўное месца» №1 – непадалёк ад колішняй кавярні «Максім». Раней тут часта здараліся парывы. Яміну каля люка не аднойчы засыпалі-латалі. Але няроўнасцяў усё роўна стае. А гэта – дадатковая небяспека падчас праезду лужыны, якая сярод высокіх бардзюраў разліваецца на гэтым участку на ўсю шырыню вуліцы.
«Заліўное месца» №2 – перасячэнне вуліц Барыкіна і Караленкі. Здаецца, невялікая, але дастаткова глыбокая яміна. Нават калі яна не хаваецца пад лужынай, большасць машын абавязкова туды «ўскоквае з разлёту». А ўжо калі схаваецца… Спецыяльна зірнула на яе ўранку, калі ўсё вакол яшчэ было сухім пасля начнога марозу… Ой, дык яміна-то за зіму значна паглыбілася… Ведаючы гэтую асаблівасць, пры набліжэнні машыны стараюся адысціся на пару метраў з Барыкіна на вуліцу Караленкі. Так бяспечней. Бо брудныя пырскі абавязкова трапляюць на тратуар і далей.

<!--dle_leech_begin--><!--dle_leech_end-->«Заліўное месца» №3 – крыху далей перасячэння вуліцы Барыкіна і вуліцы Луначарскага ў бок цэнтра. Літаральна за пару дзён да напісання гэтага матэрыялу тут таксама замест асфальту была толькі роўная водная гладзь – ад бардзюра да бардзюра. Даволі глыбокая. Але тады не сфатаграфавала. А мэта фота №3 крыху іншая. Зірніце на глыбокія каляіны на газоне. Тут два дні запар, «вынырнуўшы» з вады, прыпаркоўвалася машына. З аднаго боку – а куды падзецца, калі трэба сюды і надоўга? А з другога… Ну тут жа не асфальтавая пляцоўка-стаянка, у рэшце рэшт, а газон, які ў сезон павінен зялёнай роўняддзю цешыць вока…
Карацей, памятаеце пра дзве хваробы-бяды, якія згадваюцца ў крылатым выразе? … і дарогі. Не буду агучваць першае слова. Проста прыгадаю ў сувязі з ім пра ветлівасць, павагу вадзіцеля да пешахода. Калі хочаце, папраўце мяне — узаемаветлівасць, узаемапавагу. Так, канешне! Але ў гэтым выпадку хочацца згадаць менавіта чалавечыя якасці вадзіцеля… А наконт другога слова… Хацелася б, каб адказныя асобы звярнулі-такі ўвагу на тры «заліўныя месцы» Барыкіна, якія, між іншым, узніклі не ўчора і не сёння. Прычым першае і трэцяе ператвараюцца ў рэкі з-за адсутнасці выхаду для вады – сцёкаў ліўневай каналізацыі ці чагосьці накшталт гэтага. Паміж двума высокімі бардзюрамі плешчуцца сапраўдныя хвалі, якія высока падлятаюць з-пад колаў аўтамабіляў, дасягаючы платоў…
Ну, а што датычыцца бруднага праходу праз двор ад шматпавярхоўкі мікрараёна Барыкіна да аднайменнай вуліцы, якім карыстаецца не адзін дзясятак чалавек… Мо, таксама пытанне вырашальнае? Падсыпаць там ці яшчэ што зрабіць жа – можна? Зразумела, што першае тлумачэнне – «грошай няма». А паколькі апошнім часам людзям настойліва раяць укладаць свае сродкі ў рамонт і добраўпарадкаванне… Словам, асабіста я згодна выдаткаваць пэўную суму. Каму, калі, куды і колькі?…
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Кто настраивает и помогает оплачивать рекламу известным брендам?
Подробнее Желание зарабатывать больше и получать гарантированный возврат от инвестиций в продвижение вызывает необходимость у компаний и брендов тщательно выбирать себе партнеров по digital. Один из критериев

