Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

…Добры чалавек пакідае аб сабе добрую памяць. Менавіта такім чалавекам быў выкладчык фізвыхавання Чэрвеньскага ПТВ-80 (цяпер – будаўнічы ліцэй) Мікалай Іванавіч Міцкевіч. І менавіта такую памяць, заўчасна пайшоўшы з жыцця, пакінуў ён аб сабе.

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

 

Моманты фінальнай гульні "Будаўнік" - СДЮШАР

Мікалай Іванавіч быў таленавітым баксёрам, хакеістам, валейбалістам, гуляў у гандбол. Але сам сябе лічыў прыхільнікам футбола і футбалістам, гуляў і марыў яшчэ доўга гуляць за чэрвеньскі «Колас». Не давялося… Але вось ужо дваццаць гадоў у спартыўнай зале ўстановы, дзе Мікалай Іванавіч працаваў, праходзяць спаборніцтвы па міні-футболу, прысвечаныя яго памяці.

Сёлета ў першым этапе гэтага турніру ўдзельнічалі 9 каманд: Смілавіцкага аграрнага каледжа, РАУС, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Чэрвеньскай СДЮШАР, мінулагодні ўладальнік пераходнага кубка турніру -  калектыў аматараў футбола «Смілавічы», а таксама смілавіцкі «Фокер», чэрвеньскія «Будаўнік», «Вуліца Барыкіна» і «Энергетык».

 

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

 

 

Гульні за выхад у фінальную частку турніру прынеслі наступныя вынікі.

ГРУПА «А»: КАФ «Смілавічы» – Аграрны каледж – 5:0 , РАУС – «Фокер» – 4:1, Аграрны каледж – «Вуліца Барыкіна» – 1:10, КАФ «Смілавічы» – РАУС – 3:2,  Аграрны каледж – «Фокер» – 3:4, РАУС – «Вуліца Барыкіна» – 1:0, КАФ «Смілавічы» – «Вуліца Барыкіна» – 2:3, Аграрны каледж – РАУС – 3:5, КАФ»Смілавічы» – «Фокер» – 11:3, «Вуліца Барыкіна» – «Фокер» – 6:3.

ГРУПА «Б»: «Будаўнік» – Чэрвеньскі ліцэй – 4:2, СДЮШАР – «Энергетык» – 3:4,»Будаўнік» – СДЮШАР – 2:1, Чэрвеньскі ліцэй – «Энергетык» – 5:3, СДЮШАР – Чэрвеньскі ліцэй – 2:0, «Будаўнік» – «Энергетык» – 6:5.

Выніковая табліца. Група «А»

 

Каманда                                         В             Н             П             М               А

КАФ «Смілавічы»                           3              0              1              21-8        9

РАУС                                               3              0              1              12-7        9      9

«Вуліца Барыкіна»                        3              0              1              19-7        9

«Фокер»                                           1              0              3              11- 24     3

Аграрны каледж                            0              0              4              7- 24       0

Выніковая табліца. Група «Б»

 

Каманда                                         В             Н             П             М               А

«Будаўнік»                                      3              0              0             12-8             9

СДЮШАР                                        1              0              2              6-6              3

Чэрвеньскі ліцэй                          1              0              2              7-9              3

«Энергетык»                                   1              0              2             12-14          3

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

 

Прыз лепшаму іграку турніру Дзмітрыю Чыстаму ўручае Леанід Корзун

Турнірнае становішча, якое склалася ў групе «А», дзе адразу тры каманды набралі па 9 ачкоў, вымусіла арганізатараў спаборніцтваў лічыць дадатковыя паказчыкі. У выніку ў фінал выйшлі КАФ «Смілавічы» і РАУС.

У групе «Б» дзевяць ачкоў з дзевяці магчымых набралі футбалісты «Будаўніка». Другое месца па лепшых дадатковых паказчыках заняла каманда СДЮШАР.

У нядзелю чатыры мацнейшыя дружыны прадоўжылі барацьбу за пераходны кубак. Першы паўфінал паміж футбалістамі КАФ «Смілавічы» і СДЮШАР да апошняга трымаў усіх у напружанні. Каманда школы алімпійскага рэзерву кожны раз пасля прапушчаных ад смілаўчан мячоў параўноўвала лік і на апошняй хвіліне гульні здолела вырваць перамогу – 4:3.

У другім паўфінале лёс матча таксама вырашыў адзін мяч: каманда «Будаўнік» перамагла футбалістаў РАУС – 2:1. У матчы за трэцяе месца смілаўчане выйгралі ў РАУС – 10:7.

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

 

Анатоль Усенка падчас сустрэчы з юнымі футбалістамі

Завершыліся спаборніцтвы прыгожай перамогай «Будаўніка» у фінале над камандай СДЮШАР. Строга згуляўшы ў абароне і вынікова ў атацы, будаўнікі прымусілі сапернікаў пяць разоў пачынаць з цэнтра поля (двойчы вызначыўся Дзмітрый Трапашка, па аднаму голу на рахунку Вячаслава Целяціцкага, Дзмітрыя Чыстага і Юрыя Пятроўскага), пры гэтым не прапусціўшы ніводнага мяча. Такім чынам, пераходны кубак турніру вярнуўся са Смілавічаў у Чэрвень.

Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і медалямі. Прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, УП «ТМК-Альфа» і федэрацыі футбола Мінскай вобласці адзначаны лепшы ігракі ў камандах-фіналістах – Дзмітрый Ганчароў (РАУС), Яўген Яблонскі (СДЮШАР), Андрэй Суша (КАФ «Смілавічы») і Аляксей Сасункевіч (“Будаўнік”), лепшы бамбардзір турніру Аляксандр Хасяневіч (КАФ «Смілавічы») і лепшы ігрок турніру Дзмітрый Чысты («Будаўнік»).

 

КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

 

 

У рамках турніру адбылася сустрэча юных футбалістаў Чэрвеньскай СДЮШАР, вучняў гарадской СШ №2 і навучэнцаў будаўнічага ліцэя з нашымі знакамітымі землякамі – першым у Чэрвені трэнерам па футболу, ганаровым грамадзянінам Чэрвеньскага раёна Леанідам Корзунам, ганаровым грамадзянінам Чэрвеня, заслужаным трэнерам Беларусі па футболу Анатолем Усенкам і былым прэзідэнтам Федэрацыі футбола Беларусі Рыгорам Фёдаравым. Яны падзяліліся ўспамінамі пра Мікалая Міцкевіча, узгадалі свае футбольныя дзяцінства і юнацтва, распавялі аб тым, што зрабілі для развіцця і папулярызацыі гульні нумар адзін.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 

На здымку:  каманда «Будаўнік» – уладальніца пераходнага кубка турніру: Сяргей Купровіч, Аляксей Сасункевіч, Сяргей Забаронак, Вячаслаў Целяціцкі, Дзмітрый Чысты, Дзмітрый Трапашка, Яўген Канашэвіч, Юрый Пятроўскі і Сяргей Канцур.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.