Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пераходны кубак – у чэрвеньскіх будаўнікоў

На гарадскім стадыёне ў Чэрвені прайшоў 8-ы футбольны турнір памяці трэнера чэрвеньскага «Коласа» Яўгена Вараб’я.

Пераходны кубак – у чэрвеньскіх будаўнікоў

 

Каманда "ПМК-237" - пераможца турніру

Удзел у ім узялі чэрвеньскія каманды «Суперстарз», «Энергетык», «ПМК-237″, «СДЮШАР«, «Будаўнічы ліцэй», смілавіцкія калектыў аматараў футбола і «Сельскагаспадарчы ліцэй», а таксама госці з Беразіно.

У першы дзень каманды згулялі ў групах. У групе «Б» відавочнымі фаварытамі былі футбалісты «ПМК-237″ і «Беразіно». Яны перайгралі сапернікаў з Чэрвеньскага ліцэя і СДЮШАР, а ў вочным паядынку вырашылі лёс першага месца ў групе. Бярэзінцы перамаглі чэрвеньскіх будаўнікоў з лікам 3:1.

А вось у групе «А» барацьба за другую пуцёўку ў фінальную частку спаборніцтваў атрымалася вострай. Каманда «Энергетык», мінімальна прайграўшы  КАФ «Смілавічы» – 0:1 і згуляўшы ўнічыю 1:1 з «Суперстарз», саступіла шлях у паўфінал апошнім толькі за кошт горшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў. Першае ж месца ў групе, выйграўшы ўсе тры свае матчы занялі смілавіцкія аматары футбола.

У нядзелю турнір прадоўжыўся паўфінальнымі матчамі. У першым з іх «Суперстарз» саступіла камандзе з Беразіно – 1:2. А ў другім футбалісты «ПМК-237″ пасля нулявой нічыёй у асноўны час вырвалі перамогу па пенальці ў калектыву аматараў футбола са Смілавічаў. Зрэшты, смілаўчане не засталіся без медалёў. У гульні за трэцяе месца яны без асаблівых цяжкасцяў перамаглі «Суперстарз» – 4:1.

 

Пераходны кубак – у чэрвеньскіх будаўнікоў

 

 

Фінальны матч «ПМК-237″ – «Беразіно» трымаў ў напружанні футбалістаў і балельшчыкаў да апошніх секунд. Гол, які ў пачатку сустрэчы забіў у вароты бярэзінцаў Вячаслаў Целяціцкі, стаў адзіным і пераможным для чэрвеньскіх будаўнікоў. Яны ўпершыню заваявалі пераходны кубак спаборніцтваў.

Медалі футбалістам, каманды якіх занялі першае і прызавыя месцы, уручыла жонка Яўгена Вараб’я Людміла Аляксандраўна.

Лепшымі ігракамі спаборніцтваў ў камандах-фіналістах прызнаны Яўген Цэдрык («Суперстарз»), Андрэй Суша (КАФ «Смілавічы») і Вячаслаў Целяціцкі («ПМК-237″). Лепшым іграком турніру названы Дзмітрый Чысты з каманды «ПМК-237″. Усе яны атрымалі сувеніры і грашовыя прэміі ад УП «ТМК-Альфа».

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара.

 


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.