Разгледжана камісіяй па справах непаўналетніх

Першымі патлумачыць свае паводзіны, прычыны разладу намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Сцяжко выклікала пару, якая мае траіх дзяцей (з іх непаўналетнія – двое), знаходзіцца ў разводзе, аднак жыве разам, вядзе сумесную гаспадарку. Абое схільныя да ўжывання спіртнога. Таму ў хаце часта ўзнікаюць сваркі, скандалы. Бывае, маці не начуе дома. І нават дзеці, калі бацька нападпітку, баяцца яго і бягуць начаваць да суседкі.
Хаця калі ён у нармальным стане, як зазначыла дырэктар Лядзенскага дзіцячага сада-СШ Ірына ЗМАЧЫНСКАЯ, то клапоціцца пра дзяцей, гатуе ім ежу. Бацька ж з’яўляецца адзіным здабытчыкам грошай у сям’і. Але калі вып’е, робіцца агрэсіўным. Маці грошай не зарабляе, вядзе амаральны лад жыцця. Падчас рэйдаў «Сям’я» было зафіксавана, што яна часцяком не начуе дома. Калі ў сям’і ёсць грошы, дзеці імкнуцца іх забраць, каб пасля купляць прадукты…
З тлумачэнняў маці вынікала, што яна не начуе дома, бо баіцца п’янага мужа. Бацька згодны, што ў яго ёсць праблемы з ужываннем спіртнога, але ён, маўляў, не ўпэўнены, што яму трэба ад гэтага лячыцца. І ён не можа абяцаць, што прама заўтра зробіцца ідэальным…
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Сцяжко патлумачыла, што калі і гэтая размова ні да чаго не прывядзе, давядзецца забраць дзяцей у прытулак, каб дарослыя нарэшце моцна задумаліся над уласнымі паводзінамі. Гэтай пары зроблена строгае папярэджанне.
Наступная гора-маці, запрошаная на пасяджэнне камісіі, таксама злоўжывае спіртным, нідзе не працуе, неналежным чынам выхоўвае сына – навучэнца Чэрвеньскага ліцэя, які прапускае заняткі.
І зноў слова ўзяла дырэктар Лядзенскай школы Ірына Змачынская. Яна зазначыла, што калі хлопец вучыўся ў школе, то па ім было бачна: пастаянна недаядаў. І ў школу прыходзіў па суботах таму, што тут кармілі. Сам хлопец вельмі добры. Затое маці… Працаваць не хоча. Шторы ў хаце не мытыя з часоў маладосці яе маці-нябожчыцы. Калі б ні прыязджалі са школы, хлеба ў доме няма, дроў няма. На сённяшні дзень электрычнасць адключана з-за запазычанасці. Дырэктар школы прапаноўвала ўзяць жанчыну на працу прыбіральшчыцай, але…
Старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена ГАМЕЗА дадала, што гэтая грамадзянка нават зарэгістравана не на тэрыторыі сельсавета, а на Асіповіччыне. А з размовы з гора-маці высветлілася, што жыве яна і п’е… за кошт пенсіі, якую атрымлівае на сына.
Выслухаўшы ўсё гэта і не атрымаўшы якіх-небудзь тлумачэнняў ад жанчыны, у інтарэсах хлопца камісія па справах непаўналетніх прымае рашэнне – па Дэкрэту №18 забраць яго ў маці. А сама яна абавязана цяпер прайсці медкамісію, працаўладкавацца, выплачваць грошы за знаходжанне дзіцяці ў дзяржустанове і цалкам адмовіцца ад спіртнога.
Яе манатоннае, слязлівае «Ну не забірайце, калі ласка!», паўторанае, мо, разоў дваццаць, проста біла па нервах! Слёзы на вачах з’явіліся ў многіх. Але ў некаторых сітуацыях сапраўды патрабуецца жорсткае рашэнне, каб чалавек нарэшце страпянуўся, задумаўся і ўзяўся за розум.
Наступная маці з’явілася на пасяджэнне з сужыцелем. І тут ужо праблема не ў злоўжыванні спіртным, а ў антысанітарыі. Дзеці яшчэ маленькія – 6 і 4 гады. Зараз яны пяць дзён тыдня знаходзяцца ў дзіцячым садку №1 г.Чэрвеня. Маці забірае іх толькі на выхадныя. Але і калі малых няма, зазначае дырэктар Лядзенскай школы Ірына Змачынская, маладая жанчына не падтрымлівае ў хаце парадак. Печка там развальваецца на працягу апошніх чатырох гадоў. Брудная пасцельная бялізна, нямытая вопратка, кавардак… А калі сям’ю хтосьці наведвае, сужыцель становіцца агрэсіўным. Ірына Змачынская гэтую жанчыну ўладкавала-такі ў школу прыбіральшчыцай. Але давялося яе вучыць, як правільна мыць вокны, падлогу, выціскаць анучу… Вучыць звычайнаму дарослага чалавека!
Старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза патлумачыла, што калі жанчына ведае аб прыходзе камісіі, яна хуценька ўсё прыбірае. І пасля заўваг парадак наводзіць, але… не падтрымлівае. І гэтая сям’я атрымлівае ад членаў камісіі папярэджанне і заданне – ліквідаваць праблемы…
Яшчэ адна жанчына і яе грамадзянскі муж вымушаны былі даваць тлумачэнні. Хаця тут, безумоўна, ёсць і станоўчае. Калі дзіця было зусім маленькае (зараз пяць гадоў), яго прызнавалі ў сацыяльна небяспечным становішчы, бо маці ўжывала спіртное. Тады, як патлумачыла жанчына, яна ўсё вырашыла сама для сябе. Кінула піць-курыць, узялася за выхаванне дзіцяці. Праблема ж – у незакончанасці рамонту пасля пажару і немагчымасці жыць там з дзіцём. Як патлумачыў сужыцель, што-кольвечы ў хаце ўжо зроблена. Засталося толькі паклеіць і пафарбаваць. А раней не маглі скончыць, бо ў сезон працавалі з пяці раніцы і да дзесяці вечара. І яшчэ школу непакоіць тое, што дзіця ўжо месяц не наведвае дзіцячы садок. Як патлумачылі дарослыя, яны цяпер жывуць у іншым населеным пункце – у бацькі сужыцеля, які перанёс інфаркт і мае патрэбу ў доглядзе. Адтуль далёка да дзіцячага садка. І па холаду яны не хочуць яго адпраўляць. Але як толькі пацяплее, дзіця зноў туды ўладкуюць.
Вось у гэтай сям’і сапраўды назіраецца жаданне быць добрымі бацькамі, імкненне змяніць жыццё ў лепшы бок. Магчыма, іх трэба толькі трошачкі падштурхнуць…
А іншая сямейная пара сваімі паводзінамі і ўчынкамі выклікала сапраўднае абурэнне ўсіх прысутных. Як патлумачыў дырэктар Гануцкай школы Аляксандр НЯХАЙ, ён столькі намаганняў прыклаў, каб уладкаваць сям’ю ў вёсцы, прапісаць, дапамагчы вырашыць бытавыя праблемы. І чым аддзячылі за дабрыню? Абое п’юць пастаянна. На агародзе нічога не вырасцілі. Дроў няма – спалілі… школьны плот! Дзяўчынка наведвае садок. І калі прыязджае цырк, то ў бацькоў не знаходзіцца 4-5 тысяч на білет. А выхавальніца не можа сабе дазволіць пазбавіць дзіця і гэтай радасці – вядзе за свае. Сын – добры спартсмен, пастаянна змагаецца за сябе і сястрычку. Нядаўна забіраў у няроднага бацькі гарэлку і… зламаў яму руку. Калі гучалі гэтыя абвінавачванні, маці… стаяла абсалютна спакойна, моўчкі. Не перажывала, як папярэднія, не плакала, не прасілася…
Як дадаў Аляксандр Няхай, прыехалі яны з Віцебскай вобласці. А з дакументаў ён даведаўся, што ў 2007 годзе дзяцей у іх па Дэкрэту №18 ужо забіралі ў прытулак.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).

