Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сябрам «Ветразя» распавялі пра Аркадзя Куляшова, а сябрам «Журавінкі» – пра манефу Гомельскую…

Сябрам «Ветразя» распавялі пра Аркадзя Куляшова, а сябрам «Журавінкі» – пра манефу Гомельскую…

Чарговае пасяджэнне гэтага літаратурна-паэтычнага клуба распачалося з ушанавання беларускай мовы.
Старшыня клуба Уладзімір Дарагуж узгадаў, што 21-га лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён прачытаў на памяць вершы, прысвечаныя мове, і адзначыў, што яна нам дадзена ад Бога і што калі жыве мова, тады жыве і народ. Свае думкі наконт таго, чаму мы, беларусы, не размаўляем на роднай мове выказалі Зоя Сушкевіч і Ганна Сірэнская.

Потым слова ўзяў колішні настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч. Напачатку ён расказаў пра творчасць народнага паэта Аркадзя Куляшова, 100-годдзю якога было прысвечана пасяджэнне клуба, спыніўся на некаторых малавядомых старонках яго біяграфіі.

Працягнуў паэтычны вечар старшыня клуба «Ветразь» Уладзімір Дарагуж. На мультымедыйнай устаноўцы ён паказаў фотаздымкі з сямейнага альбома Аркадзя Куляшова.

Затым слова ўзяў яшчэ адзін колішні выкладчык роднай мовы і літаратуры – Яўген Несцяровіч. Ён узгадаў пра кнігу дачкі народнага паэта Беларусі «Лясному рэху праўду раскажу», прысвечаную бацьку.

Напрыканцы сустрэчы сябры клуба з задавальненнем слухалі песні Ігара Лучанка на словы Аркадзя Куляшова «Алеся», «Згадай усё, што сэрцу міла» ў выкананні Леаніда Барткевіча і гурту «Чараўніцы». Аматаркі паэзіі Софія Гурына, Лідзія Пыка, Зоя Сушкевіч, Аляксандра Раманькова, Ганна Сірэнская і Кацярына Дадалка чыталі вершы паэта «Я хаце абавязаны прапіскай», «Лес адпалаў і чорным стаў ад страты», «Да паэзіі», «Камсамольскі білет», «Балада аб чатырох заложніках», «Камуністы». Паэтычны вечар скончыўся на ўзнёслай ноце. Ён доўжыўся крыху больш за дзве гадзіны.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай ЦРБ

Фота аўтара

***

Сябрам «Ветразя» распавялі пра Аркадзя Куляшова, а сябрам «Журавінкі» – пра манефу Гомельскую…

Першае ў гэтым годзе пасяджэнне клуба «Журавінка» працягнула цыкл гутарак «Беларускія святыя».
Яго тэмай стала жыццё яшчэ адной жанчыны-верніцы – Манефы Гомельскай, якая была амаль што нашай сучасніцай. Пра гэта распавяла настаўніца нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы Валянціна Усенка. Яна пазнаёміла з біяграфіяй прападобнай Манефы, дэвізам якой былі малітва, пакаянне і міласэрнасць. Гэтая святая душа сама з’яўлялася нямоглай, але, знаходзячыся ў яднанні з Богам, ніколі не адмаўляла людзям у духоўнай падтрымцы. Па параду да яе звярталіся многія, часцяком прыязджаючы здалёк. Манефа Гомельская збірала вакол сябе сумленных і чулых людзей, сваёй верай дапамагала ім у цялесным і духоўным выздараўленні. Усё яе жыццё было прысвечана нязгаснай веры ў Бога і бескарыслівай дапамозе бліжняму.
Сябрам «Ветразя» распавялі пра Аркадзя Куляшова, а сябрам «Журавінкі» – пра манефу Гомельскую…

Сябры клуба паглядзелі відэаролік, дзе распавядалася пра жыццё прападобнай Манефы. Таксама дэманстраваўся яе абраз. У рамках кніжнай выставы «Русь святая, захоўвай веру праваслаўную» Валянціна Усенка пазнаёміла слухачоў з духоўнай літаратурай і адказала на пытанні прысутных.

Кацярына ДЗЯМАХІНА, бібліятэкар. Фота Святланы ЖДАНОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.