Подзвіг. Перамога. Памяць: жаночыя лёсы ў полымі вайны
Шматлікія сведчанні фізічнага і маральнага паядынку з чужынцамі занатаваны ў апублікаваных у друку ўспамінах відавочцаў. Яны даносяць да нас, як многія жанчыны падчас гітлераўскай акупацыі не толькі абаранялі сваіх дзяцей, кармілі, апраналі, хавалі падпольшчыкаў і партызан, але і самі бралі ў рукі зброю, былі адважнымі сувязнымі, разведчыцамі. Іх ніхто не вучыў як дзейнічаць у той драматычнай сітуацыі. Неабходнасць барацьбы з чужынцамі падказвала сэрца, а першыя ўрокі дало само жыццё.
Гэта патрабавала неймавернай вытрымкі, стойкасці і бясстрашша.
Чатыры з многіх у той час лёсаў жанчын –
у сённяшняй юбілейнай рубрыцы.
Узнагароджаныя праз 20 гадоў пасля перамогі
Першая злева на гэтым здымку наша зямлячка Марыя Ільінічна Капанец з вёскі Волма. У вайну на першым часе яна была сувязной створанага з мясцовых жыхароў партызанскага атрада імя газеты “Правда”. Пасля выконвала даручэнні камандзіра маладзёжнага партызанскага атрада “Камсамолец”, а таксама Патрушава — начальніка асобнага аддзела Першай Мінскай партызанскай брыгады.
Калі з’явіўся ў Кліноцкіх лясах легендарны Станіслаў Ваўпшасаў (Градаў) са сваім разведвальна-дыверсійным спецатрадам, яму патрэбен быў кемлівы і смелы мясцовы чалавек, які добра ведаў Мінск, дарогі і патаемныя сцежкі на шляху да яго, меў там знаёмых. Пад гэтыя патрабаванні падыходзіла Марыя Капанец. Яе асобным абавязкам стала падтрымліваць сувязь спецатрада “Мясцовыя” з разведчыкамі і падпольшчыкамі. Пра тое, як дзейнічала Марыя, бачна з хадайніцтва аб яе ўзнагароджванні скупога на словы чэкіста Ваўпшасава (Градава): “…Марыя Ільінічна Капанец на працягу двух гадоў выконвала надзвычай адказныя заданні камандавання па сувязі з разведчыкамі і падпольшчыкамі, якія працавалі ў Мінску і Чэрвені. Рызыкуючы жыццём, яна неаднаразова дастаўляла туды ўзрыўчатку, агітлітаратуру і грошы, а адтуль прыносіла разведданыя аб праціўніку…”
У ліпені 1944 года, калі былі напісаны гэтыя словы, ён не мог адкрыць тайну аб дачыненні Марыі Капанец да падрыхтоўкі пакушэння на стаўленіка Гітлера ў Беларусі Вільгельма Кубэ, а пасля яго пакарання па волі народа — на генеральнага камісара Беларусі Готтберга. У прыватнасці, Марыя аказвала пасільную дапамогу накіраваным з Масквы ў спецатрад “Мясцовыя” для выканання гэтага задання нямецкаму антыфашысту Карлу Кляйнюнгу і Мікалаю Хахлову, якія дзейнічалі ў Мінску пад выглядам гітлераўскіх афіцэраў. Завяршальную стадыю першай аперацыі выпала іншым выконваць, а другая не ўдалася.
Мінула дваццаць гадоў пасля выгнання гітлераўцаў з Беларусі і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. За гэты час стала магчымым штокольвечы распавядаць пра дзейнасць Кляйнюнга і яго паплечнікаў. Марыю Капанец і яшчэ 6 мінскіх патрыётак запрасілі ў Маскву. Там па хадайніцтву выехаўшага ў ГДР і працаваўшага там у чыне генерала Кляйнюнга кожную з іх узнагародзілі медалём “Змагар супраць фашызму”. Пасля гэтага ўрачыстага моманту яны і сфатаграфаваліся…
Падчас 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў генерал Кляйнюнг сустрэўся са сваімі паплечнікамі ў Мінску і наведаўся ў Волму.
Фота з сямейнага альбома мінскай падпольшчыцы Вольгі Фёдараўны Прастак (на здымку — трэцяя злева направа)
Жонка камандзіра
Пачатак вайны застаў Кацярыну Мартынаўну Дубоўскую пад Беластокам, дзе служыў муж. У яе было двое маленькіх дзяцей — Алік і Лёня, неўзабаве чакала трэцяе. Муж, камандзір стралковага батальёна, на досвітку накіраваўся ў сваю вайсковую часць і прыняў першы бой. Эвакуацыя сем’яў камандуючага саставу праходзіла пад бамбёжкай і кулямётным абстрэлам фашысцкіх самалётаў. У дарозе яна згубіла сына. Ён з эшалонам бежанцаў трапіў на ўсход. Дубоўская рашыла прабірацца з другім сынам у акупіраваны Мінск да бацькоў.
Ноччу ў лесе нямецкія аўтаматчыкі заўважылі жанчын і дзяцей, якія спалі, і пачалі расстрэльваць доўгімі чэргамі. Кацярына Мартынаўна прачнулася, ускочыла і тут жа ўпала з прастрэленым плячом. Перапалоханы стральбой і дзікімі крыкамі тых, каго забівалі, чатырохгадовы Лёня плакаў. Маці кінулася да яго, каб закрыць сваім целам ад куль. Але не паспела: даўгавязы фашыст выстраліў у Лёню з пісталета. Кацярына Мартынаўна ўпала, страціўшы прытомнасць, і не чула, як дабівалі параненых.
У Мінск прыйшла не жыццярадасная маладая жанчына, а сівая, забітая горам старая. У бацькоўскім доме таксама не было радасці: маці і бацька хварэлі, сястра ледзь зарабляла на харчаванне. Абяссіленая Кацярына Мартынаўна нерухома праляжала ў ложку некалькі дзён. Аднойчы ў ветраную ноч узнік пажар і ўшчэнт знішчыў іх жыллё. Пагарэльцаў прытуліла былая загадчыца дзіцячымі яслямі Юркян. У яе кватэры ў Дубоўскай нарадзіўся сын. Ледзь аправіўшыся ад родаў, Кацярына Мартынаўна пачала шукаць сувязь з патрыётамі. Яна гарэла жаданне помсціць ненавіснаму ворагу.
Ёй пашанцавала. Неўзабаве выйшла на разведвальна-дыверсійны спецатрад “Мясцовыя”, які дзейнічаў на Чэрвеньшчыне і сумежных раёнах. Кацярыну Мартынаўну пазнаёмілі з сувязной Галінай Кірычак і праз яе пачалі перадаваць заданні.
Першыя нелегальныя даручэнні Дубоўскай датычыліся медыкаментаў. Яна павінна была ўстанавіць кантакты са служачымі адной з мінскіх аптэк, атрымліваць у іх лекі, перавязачны матэрыял. Ёй удавалася даставаць нават наркоз для санчасці атрада. Гэтай сваёй адважнай працай яна дапамагла многім параненым у баях патрыётам.
Праз пэўны час Дубоўскай даверылі наведвацца непасрэдна ў спецатрад. Прабіраючыся тайнымі сцяжынкамі, абыходзячы варожыя пасты, яна прыносіла медыкаменты, а ў зваротны шлях брала партызанскія лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро. Іх яна распаўсюджвала сярод мінчан.
Кола падпольнай дзейнасці жанчыны непарыўна пашыралася. Камандаванне атрада даручыла ёй стварыць у Мінску і ўзначаліць дыверсійна-разведвальную групу. Дубоўская далучыла да яе гаспадыню кватэры Юркян, суседа па дому Сяргея Котава, які працаваў на чыгунцы. Група правяла шмат разведвальных аперацый, рэгулярна перадавала ў атрад важную інфармацыю аб праціўніку. У прыватнасці, аб воінскіх і грузавых цягніках, якія праходзілі праз Мінск, аб дыслакацыі і руху вайсковых часцей фашыстаў, штабоў, тылавых устаноў. Падпольшчыкі пад кіраўніцтвам Кацярыны Мартынаўны здзяйснялі дзёрзкія напады на нямецкія паязды, знішчалі эшалоны з палівам.
У Маскве Цэнтр зацікавіла інфармацыя аб тым, што кожную ноч на станцыі Баранавічы стаяць воінскія саставы і да раніцы нікуды не рухаюцца. Удакладніць яе камандаванне спецатрада даручыла вопытнай ужо на той час разведчыцы Дубоўскай. Яна прабралася ў варожы гарнізон і з дапамогай маладой патрыёткі Ядзі, перакладчыцы ў нямецкай сталовай атрымала важную разведвальную інфармацыю. Аказалася, што затрымліваліся тут варожыя эшалоны, каб не трапіць пад бамбёжку савецкіх самалётаў, якія з’яўляліся над Мінскам і Оршай. Акрамя таго, яна даведался, што ў Баранавіцкім дэпо знаходзіцца шмат запасных паравозаў.
Дабытыя Дубоўскай звесткі са спецатрада адразу ж перадалі ў Маскву. Сканцэнтраваныя варожыя эшалоны і дэпо сталі мішэнню для нашай авіяцыі. Начныя бамбардзіроўшчыкі зрабілі туды некалькі паспяховых налётаў і ператварылі іх у руіны…
Настаўніца з чэрвеня
Людміла Мікалаеўна Свірская працавала настаўніцай. Напярэдадні вайны ў яе нарадзілася дзіця. Муж Сцяпан, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, адразу ж пайшоў на фронт. А яна з трыма дзецьмі засталася дома. Людзі раілі прабірацца на ўсход, але Людміла Мікалаеўна не магла зрабіць гэта з немаўляткам.
Фашысты з’явіліся ў яе доме неўзабаве пасля таго, як захапілі Чэрвень. Відавочна дазналіся, што муж быў камуністам і меркавалі, што ён не мог кінуць сям’ю, застаўся недзе паблізу. Ператрэслі ў доме ўсё і, нічога не выявіўшы, пайшлі. Але ад намеру злавіць гаспадара дома не адмовіліся. Шмат разоў, днём і ноччу, рабілі яны налёты, палохаючы дзяцей, пагражаючы ёй расправай, калі не паведаміць, дзе хаваецца муж. Урэшце гітлераўцы выкінулі Свірскую з дзецьмі на вуліцу. Дом заняла ахова гарадской турмы. Але і пасля гэтага не пакінулі жанчыну ў спакоі. Некалькі разоў выклікалі ў камендатуру, здзекваліся, пагражалі. Трэба было нешта рабіць. Аднойчы ноччу Свірская ўзяла дзяцей і патаемна пакінула Чэрвень. Так напрыканцы 1941 года яна апынулася ў сваіх бацькоў у вёсцы Калодніцы Халопініцкага раёна. Там даведалася, што ў лясах з’явіліся партызаны. Людміла Мікалаеўна адшукала іх. Ёй прапанавалі быць сувязной і разведчыцай партызанскага атрада “Смаленскі”.
Былыя партызаны запомнілі Свірскую знаходлівай, бясстрашнай і надзейнай. Няглядзячы на тое, што на руках у яе было трое дзяцей, Людміла Мікалаеўна заўсёды акуратна выконвала заданні народных мсціўцаў.
8 студзеня 1943 года фашысты акружылі Калодніцы. Свірскую арыштавалі. Маленькая дачушка Мая ніяк не хацела адпускаць маму. Фашысты вырвалі дзяўчынку з яе рук і кінулі на падлогу. Людмілу Мікалаеўну павезлі ў Крупкі.
З таго дня дзеці не бачылі маму і працяглы час нічога аб ёй не ведалі. Толькі калі мінула шмат дзён стаў вядомы лёс Свірскай. Пра яе расказала Марыя Мельнікава — суседка па камеры:
– Нас катавалі штодзень, з раніцы да позняга вечара. Нават узгадваць цяжка аб тым, як фашысцкія вылюдкі здзекваліся. У першы дзень мяне і Люду раздзелі дагала і распялі на дыбе. А потым білі да таго часу, пакуль мы не гублялі прытомнасць… Немагчыма расказаць, што вынесла там Люда. Яе падвешвалі за ногі ўніз галавой, зажымалі пальцы дзвярыма. Але як ні здзекваліся, Люда маўчала. Гэта яшчэ болей выклікала ў катаў злосць. На апошнім допыце эсэсавец вывернуў Людзе сківіцу, вырваў язык. Яе расстралялі з групай арыштаваных у адзін з красавіцкіх дзён.
… Свірскі згубіў падчас вайны і сястру Соф’ю. Яе гітлераўцы расстралялі разам з дзецьмі і мужам.
Сам Сцяпан Сцяпанавіч усю вайну змагаўся з фашыстамі на фронце. Дэмабізіваўшыся, адшукаў цудам уцалеўшых дзяцей і стаў для іх клапатлівым бацькам.
Ішоў дзяўчыне ў той час 18-ы год
Вялікай павагай у партызанскім атрадзе імя газеты “Правда”, які базіраваўся ў Кліноцкіх лясах, карысталася бясстрашная падпольшчыца, партызанская сувязная Валянціна Ермаковіч. Па заданню камандзіра яна наведвалася ў Мінск, дабывала звесткі аб супрацьпаветранай абароне фашысцкага гарнізона, руху варожых войскаў па чыгунцы. Прыгожая 17-гадовая дзяўчына, можна сказаць, была заўсёды ў дарозе. Выканаўшы адно заданне, накіроўвалася на другое.
Аднойчы групе партызан пад камандаваннем Васіля Воранава неабходна было падарваць нямецкі эшалон. Валя ўпрасіла камандзіра, і ён дазволіў дзяўчыне ўдзельнічаць у дыверсіі. Прыбыўшы на месца, 14 смельчакоў затаіліся ў лесе. А на досвітку падрыўнікі паклалі цяжкі зарад пад рэльсы. Падчас узрыву рухнулі пад адхон цягнік і некалькі вагонаў.
Удача натхніла партызан, і яны вырашылі падарваць яшчэ адзін эшалон. Але, калі пераходзілі на другі ўчастак, гітлераўцы акружылі смельчакоў. Падрыўнікі не падпускалі іх да сваёй высоткі. Шмат чужынцаў было забіта. Але змяншаліся і рады партызан. Толькі шасці з 14 удалося прабіцца скрозь варожы заслон. Фашысты кінуліся за імі наўздагон і неўзабаве зноў акружылі. Стомленыя, галодныя партызаны, напружваючы апошнія сілы, прынялі няроўны бой. Варожыя кулі падкасілі яшчэ аднаго, затым другога. Валянціна Ермаковіч колькі магла, адбівалася. Калі ў яе закончыліся патроны, гітлераўцы раз-пораз крычалі: “Рус, здавайся!”
Яе наважыліся схапіць жывой. Калі наблізіліся ўшчыльную, дзяўчына кінула гранату пад ногі фашыстам, а сама падбегла да забітага немца, схапіла яго аўтамат і дакладнай чаргой забіла яшчэ некалькі гітлераўцаў.
Валі не ўдалося выратавацца…
(Паводле ўспамінаў Станіслава Ваўпшасава, камандзіра спецатрада “Мясцовыя”, Героя Савецкага Саюза;
Рамана Мачульскага, даваеннага другога сакратара Чэрвеньскага райкама партыі, камандзіра партызанскага злучэння, Героя Савецкага Саюза)
Аляксандр БУШЭНКА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022