Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ВАСІЛЬ З КУКАЛЕЎКІ: АД СЛЕСАРА – ДА ВЯДОМАГА У СВЕЦЕ ВУЧОНАГА

ВАСІЛЬ З КУКАЛЕЎКІ: АД СЛЕСАРА – ДА ВЯДОМАГА У СВЕЦЕ ВУЧОНАГА

На 50-ым кіламетры шашы Мінск-Магілёў знаходзіцца паварот на вёску Кукалёўка. Адсюль да яе 2 кіламетры. Злева – бор. На сонцы хвойнік адлівае меддзю. З правага боку – поле. Па яго краі – дробналессе.

Прыпыніліся на хвілінку, а затрымаліся на дзве гадзіны. Чырвонагаловікі, здаецца, самі выскоквалі перад намі: моцныя, прыгожыя.

Радасці не было межаў. Забылася і пра спазненне.

Усцешыла душу і вёска. Яна нагадвала карціну мастака: прыгожая, залітая сонцам. Пацягнула хваёвым дымком. Ідылія…

Назва – прыгожая, запамінальная. Утварылася ад слова куколь, кукальнік – агульнага народнага абазначэння шэрагу ядавітых раслін, у тым ліку чамярыцы. Яна расце на ўрадлівай глебе. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай ветэрынарнай медыцыне. Маглі гандляваць гэтым зеллем – вось і пасяліліся продкі ля крыніцы тавару.

Захацелася пабачыць радзіму героя гэтага нарыса,

таму і прыехаў сюды.

У Чэрвеньскім раёне налічваецца звыш двухсот вёсак: вялікіх і маленькіх, у некалькі двароў. Кожная з іх ганарыцца сваімі адметнымі людзьмі.

Не  выключэнне і Кукалёўка.

Дзесьці пад канец вясны 2012 года мне пасчасціла сустрэцца ў Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы з Васілём Аляксандравічам Дадалкам, прызначаным Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.  У той час я  амаль нічога не ведаў аб ім. Пазнаёміліся ў нашым музеі. Васіль Аляксандравіч  адразу ж падаўся мне вельмі цікавым суразмоўцам. Размаўляць з ім было лёгка. Аўтарытэтам не ціснуў. Асабліва ўразіла яго цікавасць да нашай роднай гісторыі, глыбокае яе веданне. Высветлілася – ён ураджэнец Чэрвеньшчыны. Прапанаваў праехаць па раёне. Наведалі шэраг цікавых мясцін, у тым ліку фальварак Убель – роднае гняздо вядомага беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі. Менавіта тады даведаўся пра намер Васіля Аляксандравіча аднавіць сялібу па старых малюнках, дакументах, апісаннях, сабраць па свету  дакументы і адкрыць музей, годны вялікага кампазітара. Больш дэталёва не магу апісаць праект, каб не раскрыць сакрэты.

Падчас чарговага наведвання Смілавіч Васіль Александравіч падараваў мне столькі кніг, што за два разы ледзь данёс у кабінет. Пачаў разглядаць і надта ж здзівіўся: значная  іх частка з’яўлялася творамі майго новага знаёмага, ці ў сааўтарстве з ім. Ад коркі да коркі прачытаў сур’ёзныя працы: «Проблемы, опыт, перспективы, реформирование экономики и общества», «Продовольственная безопасность: мировое сообщество, экономическая экспансия». Чыталася лёгка. Шмат цікавага даведаўся. Па іншаму ўбачыліся мне і пытанні, праблемы, якія хвалююць грамадства. Кнігі знайшлі прызнанне ў органах улады, сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, організацый, навукоўцаў, у тым ліку ў СНД.  Рэкамендацыі, выкладзеныя ў іх, сталі кіраўніцтвам у прыняціі рашэнняў. Пералік усіх яго твораў зойме шмат месца.

Сціпласць, камунікабельнасць увялі мяне ў зман адносна яго грамадскага становішча. Біяграфія зацікавіла. Хто ж ён? Васіль Александравіч Дадалка – беларускі вучоны, эканаміст з сусветным імем. Ён з’яўляецца аўтарам каля 70-ці публікацый па пытаннях кіравання народнай гаспадаркі, тэорыі і практыкі рэфармавання эканомікі Рэспублікі Беларусь. Яго навуковымі рэкамендацыямі карыстаюцца ў краінах СНД, на Украіне.

На чым грунтуюцца навуковыя напрацоўкі? Па- першае, на глыбокіх і разнастайных ведах, якія ён пастаянна паглыбляе і пашырае. Дадалка – доктар навук, прафесар. Па – другое, яны падмацаваны жыццём,  нястомнай працай.

Афіцыйна працоўную дзейнасць ён пачаў 15-гадовым хлапчуком – слесарам, токарам. Дасягнуўшы паўналецця, стаў шафёрам, служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі закончыў інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Працаваў эканамістам на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў г. Мінска. Менавіта тут пачалі раскрывацца талент аналітыка, прагназіста, фарміравацца якасці кіраўніка, У народзе кажуць: «Хто кіраваў калгасам ці саўгасам – той праўшоў агонь і медныя трубы. Ён усё можа здзейсніць». Няма больш складанай і цяжкай пасады! Людзі ўкладваюць у выраз станоўчы сэнс,павагу. Васіль Аляксандравіч спаўна спазнаў гэтую працу. У складаную для грамадства пару  шмат гадоў шчыраваў намеснікам, а затым кіраўніком саўгаса на Уздзеншчыне.

Асабліва раскрыліся таленты ў сувярэннай Беларусі. Узначальваў банкі, накіроўваў дзейнасць Навуковага цэнтра эканамічных даследаванняў. Яго вопыт, веды, ідэі знайшлі запатрабаванне на дзяржаўным узроўні. З’яўляўся членам экспертнага савета Савета Міністраў РБ па эканамічнаму развіццю, членам групы саветнікаў Мінсельгасхарча Республікі Беларусь, саветнікам Савета Міністраў саюзнай дзяржавы.

Адначасова паспяхова займаецца педагагічнай дзейнасцю: загадчык кафедры сусветнай эканомікі Беларускага эканамічнага ўніверсітэта, прафесар кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Расійскай дзяржаўнай эканамічнай акадэміі імя В.Г.Пляханава. Як чалавек творчы,  з’яўляецца членам рэдакцыйных калегій шэрагу часопісаў.

Васіля Аляксандравіча добра ведаюць у расійскіх палітычных, прадпрымальных,  навуковых і творчых колах, дзе ён карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай.  Менавіта як чалавеку з высокімі прафесіянальнымі якасцямі, моцнымі духоўнымі ўстоямі даверылі у Расіі вельмі адказную справу. Мы, беларусы, маем усе падставы ганарыцца нашым земляком.

Увагу чытачоў хочацца звярнуць на дзейнасць Васіля Аляксандравіча, якую неяк абмінуў, не заўважыў наш друк. Былога хлопчыка Васілька з вёсачкі Кукалеўка (а можа зязюлі там кукуюць на шчасце?) ведае ўвесь праваслаўны свет. У гэтым я ўпэўніўся, калі на адным подыху прачытаў кнігу «Жизненный путь Святейшего Патриарха Алексия II «Путем Христовым». Да яе стварэння Васіль Аляксандравіч мае самае непасрэднае дачыненне. Сёння гэтая кніга ўжо рарытэт, хоць і вытрымала другое выданне. У ёй 720 старонак. На кожнай  не толькі тэкст, але высокаякасныя каляровыя здымкі, мастацкія афармленні. Дадалка з’яўляўся старшынёй рэдакцыйнага савета выдання. Начале з ім праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы матэрыялаў да друку. Патрэбна было накіроўваць у адзінае рэчышча дзейнасць шматлікага калектыву. Я налічыў 80 аўтараў. Яшчэ дадаць да іх фатографаў, мастакоў, вучоных, архівістаў, іншых шматлікіх супрацоўнікоў. Кожную старонку неабходна было аглядзець, прааналізаваць, ацаніць, не прапусціць ніводнага радка тэксту, ніводнага здымку. Кніга атрымалася выдатная, разышлася па ўсяму праваслаўнаму свету. Чытаюць вернікі, у храмах, манастырах, бібліятэках. Несумненна, звяртаюць увагу і на прозвішча В.А.Дадалка.

Кніга завяршаецца сумесным здымкам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта і Васіля Аляксандравіча. Гэта – сімвалічна, гэта – прызнанне, адзнака. Тут жа надрукаваны і зварот да чытачоў.

Вось які шлях прайшоў былы хлопчык з вёскі Кукалеўка, з якой ступіў у свет пасля васьмі класаў.

Васіль Аляксандравіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў сціплай калгаснай сям’і. Усе вяскоўцы ласкава звалі Васільком. Яго духоўны светапогляд фарміравалі бацькі. Яны паказвалі прыклад сыну ва ўсім: у паводзінах, у чыстых адносінах да людзей. У працы яны бачылі аснову жыцця. І сам Васілёк яшчэ ў дзяцінстве адчуў асалоду ў працы да поту. Тады скарынка хлеба здаецца смачней усякіх прысмак. Зрабіў выснову, што ўсё з яе выходзіць.

Афіцыйна яго працоўны стаж пачынаецца з 15-гадовага  ўзросту. На самай справе, ўжо з 4 класа дапамагаў бацькам весці хатнюю гаспадарку. Касіў траву цялятку, свінням, курам і гусям, хадзіў падпасычам. Выконваў шмат іншых абавязкаў і гэта яго не стамляла, а радавала. Пахвала бацькі ці маці акрыляла. Адначасова добра вучыўся.

Настаўніца Алёна Апанасаўна Пачасуй выкладала ў Ялчанскай васьмігодцы матэматыку. Яна ўспамінае: «Звярнула ўвагу на худзенькага хлопчыка з вёскі Кукалеўка.  У школу ён хадзіў за 4 кіламетры ў любое надвор’е. Не прапускаў урокаў. Гэта лічылася прыкладам, бо дзяцей тады ў школу не падвозілі. Яго працавітасць здзіўляла – паспяваў усё выканаць, што б не даручалі. Моцны, вынослівы – ніхто з вучняў не мог з ім параўнацца. Праявілася ў яго здольнасць да матэматыкі. Праграму засвойваў наперад. Мне бачылася ў ім вялікая будучыня. Адчуваю шчасце ад здзяйснення майго прадбачання. Мы вучылі дзяцей аддана. Не шкадавалі для іх свайго часу, каб толькі яны авалодалі ведамі. Мы працавалі з вучнямі, як з роднымі дзецьмі. Жадаю нашаму Васільку поспехаў, здароў’я. Хай праслаўляе наш край».

Васіль Аляксандравіч працуе няўтомна – з ранку і да позняга вечара. Імкнецца паспець усюды, шмат зрабіць. Яго дзень распісаны не па гадзінах, а літаральна па хвілінах. Задумкі грандыёзныя не толькі па навуковай лініі, але і грамадскія. Яго хвалюе захаванасць роднай прыроды, гістарычных помнікаў. У яго ёсць задумка ачысціць рэчку Гаць ад вёскі Ялча і далей, каб вадзіліся тут рыба, ракі на радасць дзеткам і дарослым, нашчадкам. Першыя крокі ўжо зроблены.

Любіць ціхую рэчку свайго дзяцінства, помніць цудоўныя куточкі яе берагоў, дзе малым сядзеў з вудай і, тоячы подых, чакаў паклёўку. Звяртаў ён увагу і на будынак роднай Ялчанскай школы, каб не прапаў. Але штосьці не адчуў узаемапаразумення.

Вялікая мара Васіля Аляксандравіча Дадалкі  – аднавіць сялібу бацькоў Станіслава Манюшкі – пачала здзяйсняцца. Вывучаюцца дакументы для распрацоўкі эканамічнага абгрунтавання праектавання і будучай дзейнасці сядзібы. Умее ён знаходзіць аднадумцаў, паплечнікаў. Упэўнены, агульныя намаганні прынясуць поспех.

Штодзённа сустракаецца з людзьмі.  Ідуць да яго за парадай, дапамогай. Імкнецца апраўдаць надзеі словам і справай як землякоў, так і кожнага чалавека, які звяртаецца да яго: слухае ўважліва, спачувае, падбадзёрвае, усяляе упэўненасць, дабіваецца выніку.

У 2013 годзе Дадалка прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначаліў літаратурны фонд. Несумненна, і на гэтай пасадзе прынясе вялікую карысць для беларускай літаратуры.

Захацелася мне яшчэ раз наведаць Кукалеўку. Здарылася гэта ў зімовы час, якраз на Вадохрышчы. Адчувалася тут узнёсласць, святасць. Не мог не нарадзіцца тут такі чалавек як Васіль Аляксандравіч Дадалка.

Іван Ярашэвіч, г.п.Смілавічы.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.