МЫ ГАНАРЫМСЯ ВАМІ, КАЗІМІР ВАЎЖЫНЦАВІЧ!
Як хутка бяжыць час! Памяць вяртае Казіміра Ваўжынцавіча ў мінулае. І тады перад вачыма праплывае цяжкае і ў той жа час незабыўнае дзяцінства. Лес, рэчка, поле, дзе калісьці хлапчукамі і дзяўчатамі бегалі басанож… Юнацтва і апаленыя агнём франтавыя дарогі, сябры, якіх ужо няма даўно… Хвіліны радасці, калі пачуў незабыўнае і такое чаканае слова «Перамога»… І многае-многае іншае…
Не так даўно на старонках нашай раённай газеты мы чыталі яго аўтабіяграфічны нарыс «Сямейная хроніка». Гэта — дарунак сваім дзецям, унукам, праўнукам, каб ведалі продкаў, ганарыліся сваім родам, любілі родную зямлю. Ён перакананы, што «захаванне сувязі і пераемнасці пакаленняў — асноўны фундамент у сямейным выхаванні лепшых якасцяў чалавека: патрыятызму, павагі да бацькоў, стараннасці ў працы, дабрыні і міласэрнасці, сумленнасці і справядлівасці». Нарыс напісаў сам Казімір Ваўжынцавіч. Доўгімі вечарамі ён яшчэ раз перажываў тыя далёкія часы, калі быў хлапчуком, юнаком, калі пачаў шчыраваць настаўнікам і дырэктарам школы…
Я сама працую ў Лядзенскай школе настаўніцай пачатковых класаў з 1990-га года. І хаця мне не давялося вучыцца тут і працаваць з Казімірам Ваўжынцавічам, яго самога і жонку Алу Пятроўну ведаю добра. Не аднойчы разам з дзецьмі мы сустракаліся з колішнімі педагогамі. Вучні з вялікім задавальненнем слухалі цікавыя аповеды і разглядалі медалі, якімі быў узнагароджаны ветэран як у гады вайны, так і за педагагічную працу. Колькі было радасці і гонару, што можна пагутарыць з такім чалавекам! Казімір Ваўжынцавіч заўсёды знаходзіць час сустрэцца са сваімі калегамі, цяперашнім дырэктарам установы. Ён дае слушныя парады не толькі вучням, але і настаўнікам.
Пра педагога, Чалавека з вялікай літары можна гаварыць бясконца! Напрыклад, пра тое, наколькі ўмела, па-майстэрску праводзіў ён свае ўласныя ўрокі. Аб гэтым сведчаць успаміны колішніх вучняў на вечарах сустрэчы з выпускнікамі. Кожнае слова, сказанае Настаўнікам, кранала іх сэрцы. Для іх ён быў і як старэйшы брат, і як сябар, і як бацька, які заўсёды хоча для сваіх дзяцей толькі шчаслівага жыцця.
Між іншым, Казімір Ваўжынцавіч выпусціў не адну плеяду медалістаў і выдатнікаў вучобы. Гэта Валерый Генадзьевіч Грачок (матэматык), Уладзімір Генадзьевіч Грачок (перакладчык), Валянціна Міхайлаўна Ждановіч (філосаф), Леанід Віктаравіч Паўлюшчык (доктар эканамічных навук), Сяргей Міхайлавіч Нагорны, Баляслаў Аляксандравіч Кучук (энергетыкі), Ганна Віктараўна Кушнер, Клаўдзія Адамаўна Міхіевіч, Тамара Міхайлаўна Касцевіч, Георгій Георгіевіч Бабіч, Таццяна Фёдараўна Бабіч (педагогі), Генадзь Іванавіч Рошка (палкоўнік паліцыі Расійскай Федэрацыі), Ганна Іосіфаўна Біруля (інжынер), Анатоль Іосіфавіч Біруля (ваенны), Генадзь Вітольдавіч Рымашэўскі (самадзейны паэт)… Гэты пералік можна весці і далей.
У 1987-ым годзе Казімір Ваўжынцавіч Вяржбіцкі браў удзел у 7-ым з’ездзе работнікаў адукацыі Беларусі, а ў 1996-ым годзе быў дэлегатам ад Чэрвеньскага раёна на першым Усебеларускім народным сходзе.
Сёння, у дзень яго 90-годдзя, увесь калектыў Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы сардэчна віншуе паважанага юбіляра з адметным, юбілейным Днём нараджэння! Жадаем Вам, шаноўны Казімір Ваўжынцавіч, моцнага здароўя, бадзёрасці, радасці ад сваіх дарагіх сямейнікаў. Мы ганарымся Вамі! Менавіта на такіх, як Вы, самаадданых людзях, улюблёных у сваю прафесію, і трымаецца свет.
Тамара Яўгенаўна АТРАШОНАК,
старшыня прафкама Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Фотаздымак забяспечаны
навучальнай установай
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет