ВІНШУЕМ, НАШ ШАНОЎНЫ ВЕТЭРАН!
У цэнтры вёскі Ляды знаходзіцца невялікі дагледжаны дамок. Агароджа з сеткі вакол сядзібы дазваляе прахожым з ранняй вясны і да позняй восені любавацца мноствам разнастайных кветак. А яшчэ – узорным парадкам у двары. І ўсе ведаюць, што тут жыве сям’я Вяржбіцкіх – Ала Пятроўна і Казімір Ваўжынцавіч.
Мой аповед пра гаспадара. Сёння ветэрану вайны і працы, шаноўнаму Казіміру Ваўжынцавічу спаўняецца 90 год! Гэтага чалавека добра ведаюць на Чэрвеньшчыне. Сябруе ён і з «раёнкай», дзе друкаваліся яго матэрыялы. Таму не буду паўтараць факты біяграфіі, а больш увагі звярну на чалавечыя якасці.
Яшчэ са школьных гадоў, калі я вучылася ў 9-10 класах Лядзенскай школы, давялося
адчуць увагу Казіміра Ваўжынцавіча як дырэктара навучальнай установы. Быў ён строгі, але справядлівы. Пасля я і сама стала настаўніцай, у 1979 годзе прыйшла на працу ў Лядзенскую школу выкладаць беларускую мову і літаратуру. Гэта быў вялікі гонар, бо ўстанова адукацыі пад кіраўніцтвам К.В.Вяржбіцкага была адной з лепшых у раёне. Тут працавалі вельмі добрыя настаўнікі. Казімір Ваўжынцавіч як дырэктар быў тактоўны, мудры. Заўсёды адзначыць станоўчае, а потым неўпрыкмет падыдзе да праблемы, якая яго хвалюе ў рабоце педагога.
З 1984 года сённяшні паважаны юбіляр – на заслужаным адпачынку. Але яшчэ некалькі гадоў працаваў настаўнікам, перадаваў свой багаты вопыт.
Зараз, гледзячы на высокую постаць Казіміра Ваўжынцавіча, здзіўляешся, што час не ўладны над гэтым чалавекам. Толькі сівізна валасоў ды маршчынкі на твары сведчаць аб шаноўным узросце ветэрана. А яшчэ хваробы даюць знаць аб сабе і аб тым, што маладосць прайшла…
Але, не зважаючы на гады, Казімір Ваўжынцавіч Вяржбіцкі любіць займацца вырошчваннем памідораў і перцаў. Гэта яго захапленне. І штогод, не зважаючы на надвор’е, ён атрымлівае добры ўраджай гэтых культур. Безумоўна, ёсць тут заслуга і Алы Пятроўны. Са сваёй другой палавінкай яны разам вось ужо 56 гадоў. Менавіта яе любоў, увага, клопат, як зазначае Казімір Ваўжынцавіч, дапамагаюць яму быць у форме.
Разам з Алай Пятроўнай яны выгадавалі дваіх дзяцей – сына і дачку, якія жывуць у Мінску. Гонарам бабулі і дзядулі з’яўляюцца ўнукі, іх чацвёра. Асаблівую радасць адчуваюць яны тады, калі прыязджае праўнук Паўлік.
І яшчэ адна дэталь. Часта да калодзежа, што знаходзіцца ля хаты Казіміра Ваўжынцавіча і Алы Пятроўны, ідуць жыхары вуліц Новай і Маладзёжнай, каб набраць вады для піцця. Яна ў калодзежы Вяржбіцкіх вельмі смачная.
Ад імя колішніх вучняў, калег па працы і сябе асабіста віншую шаноўнага юбіляра з адметнай датай. Здароўя Вам, паважаны Казімір Ваўжынцавіч, бадзёрасці, аптымізму, усіх даброт! Няхай шчасліва доўжыцца Ваш жыццёвы шлях!
З павагай –
Ваша колішняя вучаніца і калега
Клаўдзія Адамаўна МІХІЕВІЧ, в.Луч
АД РЭДАКЦЫІ:
Мы таксама шчыра і сардэчна віншуем нашага даўняга чытача і няштатнага аўтара, паважанага ветэрана Казіміра Ваўжынцавіча Вяржбіцкага з шаноўным юбілеем! Зычым моцнага здароўя, трывалага дабрабыту, прыгожага даўгалецця, пабольш радасці ад дзяцей, унукаў і праўнукаў, сонечных дзён у жыцці і добрых людзей побач!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –