Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З-ЗА ГОРА-МАЦІ ЦЕРПЯЦЬ ДЗЕЦІ, ЗА ДЗЯЦЕЙ ШТРАФЫ ПЛАЦЯЦЬ БАЦЬКІ…

Падчас чарговага пасяджэння разгледжана шмат адміністрацыйных пратаколаў і іншых дакументаў, а таксама — паводзіны дарослых, якія неналежным чынам выконваюць свае бацькоўскія абавязкі. Давялося прыняць і шэраг жорсткіх, але справядлівых рашэнняў. Спадзяюся, яны прымусяць задумацца як саміх непаўналетніх, так і іх бацькоў.

Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў на пасяджэнне камісіі былі запрошаны дарослыя з васьмі сем’яў. Ім, як і іншым прысутным, давялося ў чарговы раз патлумачыць некаторыя нормы Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях».

Хацелася б яшчэ раз нагадаць усім: «Дзеці падлягаюць дзяржаўнай абароне і змяшчэнню на дзяржаўнае забеспячэнне ў выпадку, калі ўстаноўлена, што бацькі (адзіны з іх) вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзяцей, з’яўляюцца хранічнымі алкаголікамі ці наркаманамі альбо іншым чынам неналежна выконваюць свае абавязкі па выхаванню і ўтрыманню дзяцей, у сувязі з чым яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Многія бацькі лічаць, што калі яны не алкаголікі і не наркаманы, дык у іх усё добра і цудоўна. І не бяруць пад увагу той факт, што пражыванне дзяцей у жахлівых антысанітарных умовах, пры адсутнасці неабходных прадуктаў харчавання і з’яўляецца тым самым неналежным выкананнем бацькоўскіх абавязкаў.

На жаль, падчас гэтага пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх давялося прыняць два рашэнні аб забранні шасцярых дзяцей з дзвюх сем’яў. Але справа ў тым, што шматлікія ўгаворванні адной гора-маці, каб яна навяла элементарны парадак у сваім жытле, забяспечыла дзяцей неабходнымі прадуктамі, наладзіла кантроль за наведваннем імі школы, зацікавілася іх жыццём і заняткамі не далі станоўчых вынікаў. Таму было аднагалосна прынята рашэнне аб забранні чатырох дзяцей з сям’і.

Дарэчы, раней у адносінах да дваіх старэйшых дзяцей гэтая жанчына была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Аднак з таго часу яна ніякіх вывадаў для сябе, відавочна, не зрабіла. І чатырох дзяцей яна таксама пазбавілася, але пакуль часова – на шэсць месяцаў.

Бацька сямейства пражывае з іншай сям’ёй на Магілёўшчыне. Па стану здароўя ён не мог узяць дзяцей да сябе. Зараз ён знаходзіцца на сур’ёзным лячэнні ў бальніцы. Таму забранне зроблена фактычна ў дваіх дарослых, адзін з якіх будзе праходзіць паглыбленую медкамісію. Магчыма, па стану здароўя ён сапраўды не зможа займацца выхаваннем дзяцей.

Другая сям’я, з якой дзяцей таксама забралі, — няпоўная. Там тата выхоўвае двух непаўналетніх адзін. Іх маці памерла некалькі гадоў таму. У сям’і ёсць і трэці сын, але ён ужо дарослы. Бацька сямейства злоўжывае спіртным і з-за гэтага часцяком не выходзіць на працу. Дзеці вымушаны займаць самі сябе, жывуць без догляду, без цяпла, утульнасці, пяшчоты і належнага кантролю. Таму і было прынята такое жорсткае рашэнне.

Дарослыя з шасці сем’яў строга папярэджаны аб неналежным выкананні сваіх бацькоўскіх абавязкаў. Гэта таксама звязана са злоўжываннем спіртным. У дачыненні да кожнага прынята пастанова аб неабходнасці ў кансультацыі ўрача-нарколага. Адпаведную справаздачу яны павінны прадставіць у камісію па справах непаўналетніх.

Праведзены аналіз выканання індывідуальных планаў абароны дзяцей, якія былі забраны з сем’яў раней. У адносінах да адной гора-маці прынята рашэнне аб падрыхтоўцы іскавай заявы ў суд на пазбаўленне бацькоўскіх правоў у дачыненні да дваіх дзяцей. Хачу зазначыць, што ў яе яшчэ ёсць шанц, каб застацца ім мамай. Але бачна, што жанчына не надта імкнецца да гэтага. Таму, мабыць, дзве дзяўчынкі ўсё ж стануць сацыяльнымі сіротамі…

У адносінах да астатніх пяці сем’яў прынята рашэнне працягнуць з імі работу, бо бачна іх імкненне, жаданне выправіць сітуацыю, маюцца і станоўчыя вынікі. Будзем спадзявацца на лепшае – на тое, што дзеці ў гэтыя сем’і вернуцца.

Таксама разгледжаны адміністрацыйныя матэрыялы ў адносінах да бацькоў, якія неналежным чынам арганізоўваюць суправаджэнне сваіх дзяцей. Але ж усім дарослым неаднаразова тлумачылася, у тым ліку і на старонках «Раённага весніка», што яны павінны арганізоўваць суправаджэнне непаўналетніх у перыяд з 22.00 да 6.00. Калі ж дзеці і падлеткі ў гэты час знаходзяцца па-за межамі свайго жылля адны, дык іх бацькі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Але, на жаль, яшчэ не ўсе гэта ўсвядомілі. Паколькі такія пратаколы ў дачыненні да дваіх дарослых разглядаліся ўпершыню, ім вынесены папярэджанні.

Яшчэ ў адным выпадку за сваю дачку, якая скрала ў суседзяў грошы, адказнасць будзе несці маці, паколькі тая не дасягнула ўзросту, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць. Жанчына ж, у сваю чаргу, не забяспечыла належнага кантролю за паводзінамі непаўналетняй, якая знаходзіцца на яе ўтрыманні.

Вельмі хацелася б убачыць на пасяджэнні камісіі адну маладую маму, якая выхоўвае траіх дзяцей. Але яна на той момант знаходзілася на лячэнні ў бальніцы. Таму разгляд пытання аб яе захапленні спіртным мы адклалі.

Нягледзячы на шматлікую прафілактычную работу, непаўналетнія па-ранейшаму працягваюць сярод іншага парушаць і Правілы дарожнага руху. Сапраўднай праблемай становіцца непераадольнае жаданне кіраваць транспартнымі сродкамі, не маючы на тое права. Адзін непаўналетні гэтае правапарушэнне здзейсніў ужо тройчы! На гэты раз па невядомых прычынах на пасяджэнне камісіі ён не з’явіўся. Але сустрэча з ім усё роўна адбудзецца. Тым больш, што ў апошні раз ён абцяжарыў сваю віну, бо кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. І зараз павінен выплаціць штраф у памеры 55 базавых велічынь, што складае 7.150.000 рублёў. Другі непаўналетні за падобнае правапарушэнне выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь (6.500.000 рублёў).

Разгледжана адміністрацыйная справа ў адносінах да непаўналетняга, які неаднаразова парушаў антыалкагольнае заканадаўства. Апрача штрафу ў памеры пяці базавых велічынь (650 тысяч рублёў), ён накіраваны на чарговую кансультацыю ўрача-нарколага. Там будзе вырашацца пытанне аб накіраванні яго на лячэнне.

Наталля СЦЯЖКО,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.