Прафілактычныя гутаркі правялі з нядобранадзейнымі бацькамі і парушальнікамі закона
Падчас акцыі «Бяспечнае суседства», якая ладзілася на Чэрвеньшчыне напрыканцы студзеня – напачатку лютага, у Раванічах адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня сельвыканкама Вольга Тарасік, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Пратаповіч, пракурор Аляксандр Шабалінскі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Ефіменка, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і іншых зацікаўленых ведамстваў і службаў. На працягу акцыі падобныя пасяджэнні прайшлі ва ўсіх сельсаветах раёна. На іх запрашаліся грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, бацькі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншыя, – каб падчас гутаркі паўплываць на іх.
На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку ў Раванічах прысутныя абмеркавалі антысацыяльныя паводзіны пяці мясцовых жыхароў, сярод якіх двое былі асуджаныя да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай пакарання на год. На лаву падсудных іх прывёў адзін злачынны ўчынак – яны збілі чалавека ў жніўні мінулага года. У выпадку правапарушэння з іх боку за час адтэрміноўкі пакарання яны апынуцца за кратамі. Пракурор Аляксандр Шабалінскі і начальнік раённай міліцыі Аляксей Пратаповіч папярэдзілі асуджаных, адзін з якіх быў непаўналетнім, пра наступствы пры далейшых супрацьпраўных паводзінах. Яны заклікалі маці падлетка, якая прысутнічала на пасяджэнні, паўплываць на сына.
Вольга Тарасік зазначыла, што гэта адзінае злачынства сярод непаўналетніх, якое было зафіксавана на тэрыторыі Раваніцкага сельсавета ў мінулым годзе, у пазамінулым – закон непаўналетнія не парушалі.
Падлетак пайшоў на злачынства разам с 32-гадовым «сябрам», бацькам чатырох дзяцей. Па месцы працы, на ферме сельгаспрадпрыемства «Раванічы», ён характарызуецца як чалавек старанны і адказны з адным недахопам – па словах участковага Паўла Шынкевіча і намесніка дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Тамара Цітавец, ён часам злоўжывае спіртнымі напоямі. Яму прапанавалі дапамогу ў арганізацыі лячэння ад алкагольнай залежнасці.
Доўгі час не становіцца на шлях выпраўлення сям’я Якутовічаў*- маці з дачкой і сынам. Дачка ўжо асуджана па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса – ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, за што ёй абмежавалі волю. Сын неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у асноўным – за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення. Уздымалася пытанне аб накіраванні хлопца ў лячэбна-працоўны прафілакторый, аднак пасля праходжання медкамісіі ён выправіўся. Пасля яго жыццё зайшло на той жа круг – у мінулым годзе зноў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне, здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення.
Як паведамілі ўдзельнікі пасяджэння, на сям’ю Якутовічаў скардзяцца суседзі (жывуць яны ў чатырохкватэрным доме, які належыць сельгаспрадпрыемству): распіццё спіртных напояў у іх кватэры суправаджаецца крыкамі і лаянкай. А зусім побач – жыве маці з маленькім дзіцем…
Акрамя таго, па словах намесніка начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Батуры, двойчы на год у адносінах наймальніцы жылога памяшкання – старэйшай Якутовіч – складаюцца адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Аднак належных вынікаў яна не робіць… Як адзначылі ў сельвыканкаме, сям’я двойчы мяняла месца жыхарства (усе разы жыллё ёй прадастаўляла сельгасарганізацыя). Пасля засялення Якутовічаў, з цягам часу, умовы пражывання ў дамах станавіліся невыноснымі.
На пасяджэнні ўздымалася пытанне аб выкарыстанні ў іх адносінах адміністрацыйнага рэсурса: накіраванні сына на лячэнне ў прафілакторый за неаднаразовае з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах. Акрамя таго, калі у міліцыю паступяць скаргі на Якутовічаў ад суседзяў за лаянку падчас распіцця спіртных напояў, яны будуць прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Дробнае хуліганства».
З непрацуючай шматдзетнай маці, якую запрасілі на пасяджэнне, вялася не першая прафілактычная гутарка. Яе трое непаўналетніх дзяцей да лістапада мінулага года знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні, пакуль не было прынята рашэнне вярнуць іх у сям’ю. Не прайшло і паўгода, як зноў уздымаецца пытанне прызнаць іх становішча сацыяльна небяспечным. Калі пасля будзе прынята рашэнне аб тым, што яны маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, малых у яе забяруць у другі раз. Шматдзетная маці быццам бы ўсвядоміла неабходнасць стаць на шлях выпраўлення і паабяцала на наступны дзень выйсці на працу ў паляводчую брыгаду сельгаспрадпрыемства «Раванічы».
Усіх запрошаных, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, афіцыйна папярэдзілі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства, у супрацьлеглым выпадку яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара
*Прозвішча зменена
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –