КАБ ПАМЯТАЛІ…
У Чэрвені прайшлі здымкі беларуска-ізраільскага дакументальнага фільма «Захавальнікі памяці».
Пра ідэю стварэння і канцэпцыю стужкі распавёў «Раённаму весніку» яе рэжысёр Барыс Мафцыр:
– Восем гадоў таму мемарыял «Яд вашэм» прапанаваў мне распрацаваць, а пазней узначаліць праект дакументацыі імёнаў яўрэяў, якія загінулі падчас Халакосту на тэрыторыі былога СССР. Тэма гэтая была недаследаваная. Да 2006 года мы ведалі ўсяго 12-15 працэнтаў такіх імёнаў у Беларусі, Украіне і іншых краінах. А ўсяго на тэрыторыю Савецкага Саюза прыпадае амаль палова ахвяраў Халакосту – 2 мільёна 600 тысяч чалавек з 6 мільёнаў. І самым нязведаным месцам для нас была Беларусь. Акрамя таго, маю ўвагу прыцягнула тое, што менавіта ў Беларусі ёсць праект, паводле якога пры падтрымцы дзяржавы штогод ўстанаўліваецца па 7-8 памятных знакаў у месцах масавага знішчэння яўрэяў.
Усё гэта прывяло мяне да думкі, што, калі здымаць аб’ёмны фільм пра Халакост у СССР, то пачынаць варта з вашай краіны. Тым
больш, што ў дакументальным кіно пра трагедыю беларускіх яўрэяў амаль нічога не створана. Ёсць асобныя стужкі пра брэсцкае і мінскае гета, пра партызанаў, праведнікаў, але яны не даюць суцэльнага ў’яўлення пра катастрофу, якая адбылася.
Працу над фільмам мы пачалі сумесна з беларускімі партнёрамі – мінскай кінастудыяй «НонстопМедыя» (прадзюсеры – Сяргей Ждановіч і Ігар Ігруша). Сведак і апавядальнікаў здымаем непасрэдна на месцах трагічных падзей і ў тую ж пару года, калі яны адбыліся. Гэта робіць сюжэты максімальна шчырымі і зразумелымі для ўспрыняцця гледачамі.
Мы пабывалі ўжо ў Бабруйску, Міры, Любані, Мінску. Пасля Чэрвеня скіруемся на Магілёў і Віцебск. Апошні сюжэт здымем пад Мінскам…
Стваральнікі фільма запісалі ўспаміны сведак расстрэлу вязняў Чэрвеньскага гета 1 лютага 1942 года і расповеды сучаснікаў пра захаванне памяці аб ахвярах Халакосту, правялі здымкі на месцы трагедыі – ля помніка пры старой Замятоўскай дарозе.
Паводле слоў Барыса Мафцыра, работу над стужкай «Захавальнікі памяці», адзін з дзесяці сюжэтаў якой распавядзе пра трагедыю чэрвеньскіх яўрэяў, плануецца завяршыць гэтым летам. Фільм пабачыць свет на трох мовах, рускай, іўрыце і англійскай, і будзе даступны шырокай аўдыторыі гледачоў ва ўсім свеце.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара
На здымках: кветкі да помніка пра старой Замятоўскай дарозе ўскладае аўтар праекта «Места смуткуе па згубленых дзецях сваіх», прысвечанага 70-годдзю расстрэлу Чэрвеньскага гета, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч; у памяць пра трагічныя падзеі 1 лютага 1942 года былы супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Леанід Крук паклаў на магільную пліту і падпаліў 2000 запалак (па колькасці загінуўшых); здымачная група дакументальнага фільма «Захавальнікі памяці» (у цэнтры – рэжысёр Барыс Мафцыр).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –