«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»
Тэма надвор’я традыцыйна цікавіць усіх. Прагноз слухаюць па радыё, глядзяць па тэлебачанні, чытаюць на сайтах і ў газетах… І, вядома ж, абмяркоўваюць пры сустрэчах, у лістах, тэлефанаваннях… Сёлетняя зіма таксама прымушае шмат гаварыць пра сябе – то з-за бясснежнасці Новага года, то з-за дваццаціградусных маразоў… Вада пад нагамі, моцныя вятры і зноў адліга… Усё гэта было ўжо… І будзе яшчэ. А вось цікава, што б хацелі бачыць вакол сябе ў зімовыя месяцы нашы чытачы?
Сённяшняе пытанне «раёнкі» – «ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

Алеся СЕНЦЮРОВА, эканаміст і справавод філіяла «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс»:
– У дзяцінстве мне ўзімку падабаўся моцны мароз. І – хутчэй, хутчэй на вуліцу! З горак пакатацца, па возеры замерзлым… Любата! Але зараз ужо такога надвор’я не хочацца. Няхай лепей будзе сярэдні марозік. І каб абавязкова ляжаў снег! Я сама – са Случчыны. Муж атрымаў сюды размеркаванне, я прыехала разам з ім. Калі мы былі яшчэ студэнтамі, дык узімку абавязкова хадзілі на каток. Але гэтай зімой тут, у вёсцы, у нас – ніякіх забаў… Да маразоў прывычныя. Таму тыя вялікія градусы, што былі некалькі тыдняў, не напужалі. Але, па шчырасці, я больш люблю вясну, калі прырода ажывае, птушкі спяваюць. Тады і настрой добры…
Галіна ЦІМАФЕЕВА, спецыяліст аперацыйна-касавага аддзела ЦБУ №627 філіяла №500
Мінскага
ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк», г.Чэрвень:
– Без завеяў і замецяў, калі мароз не больш за 10-15 градусаў. Вельмі люблю, калі зверху падае снег – такі спакойны, сухі, пушысты… І калі на дрэвах шэрань, асабліва ўранку – гэта так прыгожа! Тады і прагуляцца прыемна. Хаця гэта толькі па дарозе на працу і з працы, а так на прагулкі, па шчырасці, часу не хапае. А вось такая слата, якая панавала ў гэтую зіму да сярэдзіны студзеня, зусім не падабаецца! Што ж датычыцца маразоў моцных, дык вытрымаць можна, толькі б не было ветру. На жаль, і такое надвор’е нас сёлета напаткала. Зрэшты, я ўпэўнена, што прыгожая і камфортная зіма ў нас яшчэ наперадзе! Толькі хочацца спадзявацца, што без моцных завірух…

Лідзія НАХАМЧЫК, прадавец:
– Канешне, падабаецца больш не сцюдзёная, а мяккая. Хаця, вядома, перазімуем – і з такой, і з такой. А па вялікім рахунку, якая ёсць, такая і добра! Прыроду ж не памяняеш і пад свае жаданні не падстроіш… Памятаю, якія зімы былі ў нашым дзяцінстве. Сумёты – роўна з дахамі хатаў! Гэта было так цікава… І падабалася, і прывыкалі. А зараз – зусім не тое… Частка гэтай зімы добрая была, цёплая. А вось пасля мароз як прыціснуў… Ды на працы дужа некамфортна пачувалася, дык і пакупнікоў меней прыходзіла… Але што ёсць штодзень, тое і добра. Я стараюся ні на што не скардзіцца, нават у думках…
Вольга САЛДАЦЕНКА, намеснік дырэктара Турэцкага д/с-БШ па выхаваўчай
рабоце:
– Люблю зіму зімную, зіму снежную. Каб сняжынкі павольна падалі, каб вакол было казачна прыгожа, дрэвы і кусты стаялі ў шэрані. Сёлетняя зіма паказала ўжо свой характар. Але ўсё б нічога, толькі на Новы год усё ж хацелася снегу. Так больш звыкла і прыемна, да душы… Нягледзячы на тое, што гэтая зіма пачалася позна, дужа не хочацца, каб яна позна і скончылася. Няхай лепей у пару, каб вясновыя месяцы былі менавіта вясновымі, а не саступалі хаця б на некаторы час месца зімовым… Узімку мы звычайна стараемся сям’ёю хаця б адзін-два разы за сезон выехаць у Мінск, каб на вялікіх лядовых пляцоўках пакатацца на каньках. Але сёлета яшчэ не былі. А самыя яркія зімовыя ўспаміны з дзяцінства – гэта як тата катаў нас на санках, у якія… быў запрэжаны наш вялізны сабака!
Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

