ЛЫЖНАЕ СВЯТА САБРАЛА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БАГАТА
Больш за 100 чалавек узялі ўдзел у раённым зімовым свяце «Лыжная гонка-2014″, якое прайшло ў суботу ў чэрвеньскім лесапарку «Загор’е».
На старт выйшлі 25 каманд. Яны прадстаўлялі працоўныя калектывы чэрвеньскіх вытворча-харчовага завода, філіяла «Беларусбанка», лясгаса, камунгаса, ПМК-8, ААТ «Раванічы», «Запольскае» і сельгасфіліяла «Новыя Зелянькі», а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (па дзве і тры каманды, адпаведна), трох гарадскіх школ і гімназіі, СШ №1 і 2 Смілавічаў, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, раённай бальніцы і Запольскай школы.

Спаборніцтвы прайшлі ў пяці ўзроставых групах – 18-30 гадоў, 31-40, 41-50, 51-60, больш за 60 гадоў – на дыстанцыю 1 кіламетр у жанчын і мужчын. Яны вызначаліся высокім напалам барацьбы і добрай арганізацыяй, якую ўзяў на сябе фізкультурна-спартыўны клуб аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (старшыня – Леанід Губарэвіч).

Першыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Ілона Мялешка, Тамара Крук і Браніслава Аўчыннікава (Смілавіцкі аграрны каледж), Наталля Бабіч (вытворча-харчовы завод), Наталля Анікевіч (філіял «Беларусбанк»), Міхаіл Кардымон (РАУС), Віталь Ладуцька (ААТ «Раванічы»), Андрэй Баброў (аддзел па надзвычайных сітуацыях), Анатоль Далгаполаў (камунгас) і Генадзь Сычоў (райбальніца). Прызёрамі спаборніцтваў сталі: Святлана Какорына (філіял «Новыя Зелянькі»), Кацярына Кульша (ААТ «Раванічы»), Наталля Гарлоўская і Юлія Ярашэвіч (СШ №3 Чэрвеня), Наталля Верына (камунгас), Ларыса Мурашка і Іна Сасункевіч (ААТ «Раванічы), Валянціна Кішко (Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй), Раіса Курыловіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) і Ганна Каратчэня (СШ №2 Чэрвеня), Аляксандр Мурашка і Рыгор Дзігалёў (ААТ «Раванічы»), Андрэй Гаўрыла і Міхаіл Чарнавец (лясгас), Андрэй Кірнішнюк і Максім Гамеза (аддзел па надзвычайных сітуацыях), Станіслаў Скуратовіч (філіял «Беларусбанк»), Віктар Галубовіч (Смілавіцкі аграрны каледж), Сяргей Прыступа (Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй) і Міхаіл Тарасаў (СШ №4 Чэрвеня).

У спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак перамагла каманда ААТ «Раванічы». Другое месца – у філіяла «Беларусбанка», трэцяе – у лясгаса.
Сярод устаноў адукацыі і аддзелаў райвыканкама першынствавала каманда Смілавіцкага аграрнага каледжа. На другім месцы – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, на трэцім – СШ №4 Чэрвеня.

Пераможцы і прызёры індывідуальнага спаборніцтва ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі, а за першае месца – яшчэ і грашовымі прызамі. Мацнейшым камандам уручылі Дыпломы і ганаровыя кубкі. Узнагароджанне правялі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

На здымках: жанчыны на старце…; …і фінішы; п’едэстал гонару ў мужчын узростам больш за 60 гадоў: Генадзь Сычоў (у цэнтры), Міхаіл Тарасаў (справа) і Рыгор Дзігалёў; Ілона Мялешка з аграрнага каледжа – мацнейшая лыжніца ва ўзроставай групе 18-30 гадоў; Віктар Галубовіч – капітан каманды Смілавіцкага аграрнага каледжа, якая перамагла ў спаборніцтве сярод устаноў адукацыі і аддзелаў райвыканкама; у каманды ААТ «Раванічы» – першае месца сярод прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

