Іван ІВАНЦОЎ, галоўны спецыяліст службы бяспекі «Беларусбанка»

Нарадзіўся ён у Пухавіцкім раёне, у працоўнай сям’і , і быў малодшым з чатырох дзяцей. Пасля школы, як большасць юнакоў сямідзесятых, пайшоў у войска. Служыць давялося ў Ленінградскай ваеннай акрузе. Калі пасля арміі уладкаваўся на працу ў мінскую міліцыю, выпала магчымасць яшчэ раз паехаць ў Ленінград – вучыцца ў сярэдняй школе міліцыі. Пасля яе пачаў працаваць аператыўнікам, займаўся вышукам і раскрыццём крымінальных і эканамічных злачынстваў.
Потым перавёўся ўчастковым міліцыянерам у Пухавічы. У той час зноў паступіў вучыцца, і зноў – у Ленінград, толькі цяпер ужо ў Юрыдычны інстытут МУС Расіі. У 1984 годзе ажаніўся на прыгажуні з Віцебшчыны. З Ларысай выгадавалі дваіх дзяцей – сына Ігара і дачку Таццяну. Зараз у Івана Іванавіча ІВАНЦОВА ёсць унучка, трэццякласніца Валерыя, а яшчэ дзядулін гонар, прадаўжальнік роду, цёзка – першакласнік Ваня, які жыве ў пасёлку Дружны. Сын Ігар збіраўся пайсці па слядах бацькі, некалькі гадоў служыў у міліцыі. Але потым абраў іншую прафесію, і зараз працуе ў абслугоўваючай прыватнай фірме.
Карьера ж Іванцова-старэйшага пасля працы ў Лагойску і Пухавічах прывяла яго ў Чэрвень. У 2003 годзе Іван Іванавіч быў прызначаны начальнікам Чэрвеньскага РАУС. Працаваў на гэтай пасадзе да выхаду ў адстаўку па выслузе гадоў. Год пасля таго быў начальнікам аддзела ЖКГ райвыканкама. А потым перайшоў у службу бяспекі аддзялення «Баларусбанка». У маі будзе шэсць гадоў, як Іван Іванавіч на гэтай пасадзе. Вопыт работы ў міліцыі, добрае веданне спраў юрыдычных асоб вельмі карысныя ў рабоце з кліентамі банка. Калегі паважаюць яго, часта звяртаюцца за парадамі, прыслухоўваюцца да яго меркаванняў. Бяруць з яго прыклад больш маладыя і ў актыўным ладзе жыцця: Іван Іванавіч займаецца спортам, наведваецца ў спортзалу РАУС, любіць спарынгі па барацьбе, футбол, настольны тэніс. Удзельнічае ў раённых спаборніцтвах за каманду банка.
Праз усё жыццё Іван ІВАНЦОЎ нясе перакананне, што адно з найлепшых у жыцці чалавека багаццяў, акрамя сям’і, дзяцей, — гэта сяброўства. «У мяне шмат сяброў, і я ганаруся гэтым, — зазначае Іван Іванавіч. – Яшчэ з часоў вучобы ў Ленінградзе падтрымліваем адносіны з аднакашнікамі, па сённяшні дзень, дапамагаем адзін аднаму, сустракаемся, нягледзячы на тое, што хтосьці жыве ў Расіі, хтосьці на Украіне. Добрыя стасункі ў мяне і з былымі калегамі па міліцыі, не толькі чэрвеньскімі, але і пухавіцкімі, лагойскімі. Калі-нікалі па жыцці нават жонка робіць заўвагі!.. Маўляў, шмат увагі ўдзяляю сябрам і шмат каму дапамагаю замест якіх дамашніх заняткаў… Але ведаеце, служба ў міліцыі, асабліва праца ўчастковага – гэта ж не толькі выкрываць злачынцаў. Гэта – дапамагаць. Ставіць на правільны жыццёвы шлях. Я сапраўды шмат каму дапамог і ганаруся гэтым, бо, па вялікім рахунку, які яшчэ можа чалавек пакінуць след пасля сябе, акрамя добрага слова ў людской памяці».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара
Снежана КОВГОРЕНЯ. Фото автора.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

