Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПАВІНШАВАЛІ 90-ГАДОВУЮ ЮБІЛЯРКУ

У календары Надзеі Антонаўны Акімавай з Чэрвеня першага лютага – «чырвоная» дата, дзень народзінаў. Сёлета яна юбілейная: Надзеі Антонаўне споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць юбілярку прыйшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і старшыня раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віталь Труш.

ПАВІНШАВАЛІ 90-ГАДОВУЮ ЮБІЛЯРКУ

Надзея Акімава – ветэран педагагічнай працы, яе бесперапынны настаўніцкі стаж налічвае 36 гадоў. Нават будучы на заслужаным адпачынку, яна імкнулася быць побач з дзецьмі: пэўны час працавала выхавацелем у дзіцячым садку.

Нарадзілася Надзея Акімава ў шматдзетнай сям’і. Усе чатыры яе браты ваявалі: старэйшы Уладзімір – у савецка-фінскую вайну, Аляксандр, Мікалай і Антон – у Вялікую Айчынную. Апошні пайшоў у салдаты са студэнцкай лавы: напачатку 40-х ён вучыўся ў артылерыйскім вучылішчы. Аляксандр і Мікалай з фронта не вярнуліся.

Як і старэйшы брат, Уладзімір, пасля вайны яна настаўнічала. Скончыўшы гісторыка-філалагічнае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута па спецыяльнасці «беларуская мова, літаратура і гісторыя», выкладала ў Чэрвені, у другой школе. Яна ганарыцца сваімі былымі вучнямі. І гэтае пачуццё – узаемнае. Яны завіталі да Надзеі Антонаўны на дзень сустрэчы выпускнікоў, які сёлета супаў з яе юбілеем, – павіншаваць, успомніць школьны час, падзякаваць за сумленную працу і падтрымку.

Побач з Надзеяй Акімавай не толькі былыя вучні, але і родныя людзі: два ўнукі і нявестка. Нягледзячы на тое, што жывуць і працуюць яны ў Мінску, ледзь не штотыднёва лёгка пераадольваюць кіламетры, што ляжаць ад сталіцы да райцэнтра. Сваякам ёсць чым падзяліцца – ці то апошнімі навінамі, ці то цеплынёй і добрым словам.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.