Мілы сэрцу родны мой куточак
Вы чуеце? Гэта яна гамоніць – мая вёсачка, мой родны куточак. Гамоніць з ветрам, шэпча з лісцем… А то як запяе на ўсе галасы! Можна толькі душою, сэрцам адчуць яе подых.
Яна жывая! Яшчэ жывая… Сэрца сціскае боль. Боль за лёс маёй маленькай Радзімы. Прыгледзьцеся: яна нібыта старая, хворая кабета згорбілася заімшэлымі хатамі. Прыгожыя косы палеткаў збіліся ў калматае пустазелле, а твар яе пакрыўся маршчынамі пазарастаных сцежак. Як жыць? Дзе знайсці выратаванне, адкуль запрашаць лекараў?
Пачакайце… А я, а мы?!. Думаеце: «Позна, час надышоў, узрост, так бы мовіць…» Ды не. Узрост тут ні пры чым. Проста ў якісьці момант яна страціла моц. Але ж паглядзіце на яе: як яна прыбіраецца, калі на лета прыязджаюць яе дзеці, унукі, праўнукі. Вочы пачынаюць блішчаць ранішняй расою, косы прасціраюцца духмянымі травамі… І подых яе становіцца такі гучны, быццам кожны з жыхароў грае на музычным інструменце…
Узімку доўгія блішчастыя ледзяшы не мараць зваліцца на галаву са шматпавярховай вышыні, а проста падміргваюць і зіхацяць у сонечных прамянях. На лужах, як і ў дзяцінстве, лёд патупаны нагамі, а не коламі аўтамабіляў. І горка для слізгання не чакае навамодных «ватрушак». Яна прымае, з чым прыйдзеш.
А ўвесну чысцюткія ручаі запрашаюць пусціць свой караблік дзяцінства. Два старыя квітнеючыя сады ап’яняюць сваім водарам. І бэз, які бы зноў ператварае нас у гарэзлівых школьнікаў.
Лета – гэта клопаты і адпачынак, дожджык і вясёлка ў небе, жывы будзільнік пеўня і калыханка цвыркуна… Букеты з палявых кветак і выспеўшыя яблыкі на стале, разнастайнасць спраў і рознакаляровасць быцця… Усё такое жывое і непаўторнае…
Восень. Яна не проста залатая. Яна спелая, духмяная, грыбная. І шчодра дорыць пачастункі сваім жыхарам і тым, хто завітае ў госці.
З замілаваннем хаджу па вуліцах вёскі, якія вабяць сваёй прыгажосцю. Старыя сядзібы нагадваюць дзяцінства, прыбраныя на «новы лад» двары радуюць вока разнастайнасцю ўбрання. А адноўленыя гараджанамі «хаткі» даюць спадзяванне на тое, што вёска будзе жыць.
Жыць, хоць і не на поўную моц. Але галоўнае – жыць! І гэта значыць, што яна не згіне і не застанецца толькі ў нашай памяці, а будзе існаваць на сучасных картах. А мы, яе нашчадкі, заўсёды зможам прытуліцца да яе галавою, абняць вачыма і, укленчыўшы, адчуць яе водар – водар сваёй маленькай Радзімы…
Людміла ГРОЗНАЯ,
в. Горкаўская Слабада
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Стоимость стоматологических услуг по протезированию зубов в Беларуси и ее соседях: Россия, Польша, Украина
Подробнее В статье приведён анализ цен на услуги протезирования зубов в Москве, Варшаве, Минске и Киеве. Приведены стоимости на разные материалы и методы.