Крыж – скарб старажытны
У 2006 годзе у Мінску выйшла кніга Алены Карпенка «Абраз літы, старадаўні… Меднае мастацкае ліццё ХІІ-ХХ стагоддзяў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Альбом-каталог». На той момант у збор музея ўваходзіць каля 200 жывапісных абразоў і 395 прадметаў ліцця (крыжы, іконы, складні); большасць паступленняў у музей – гэта творы, канфіскаваныя на мытнях. І вось у верасні 2007 года ў музеі адкрылася выстава «Скарбы старажытнага мастацтва. Іконы, кнігі, мастацкае ліццё ХІІ-ХХ стагоддзяў»– сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея і Веткаўскага музея народнай творчасці. Экспанаты, прывезеныя з Веткі, галоўным чынам адносяцца да стараверскай культуры, якая прыйшла сюды ў канцы XVII стагоддзя разам з уцекачамі з Маскоўшчыны.
Са старажытных часоў медналітая пластыка атрымала шырокае распаўсюджанне на
землях Беларусі. Аб гэтым сведчаць знаходкі мясцовых жыхароў, прадметы археалагічных раскопванняў у Менску, Віцебску, Тураве, Наваградку і іншых старажытных гарадах. Зямля Чэрвеньшчыны таксама багатая на скарбы. Мой сусед, будаўнік Юры Юр’евіч Ласкутнікаў, капаючы мінулай вясною траншэю пад фундамент дома ў вёсцы Карзуны, знайшоў медны крыж, які вымусіў нас узяцца за вывучэнне гэтага старадаўняга твору мастацтва. Што ж мы выявілі… Знойдзены крыж — нацельны мужчынскі, буйнога памеру: маса 8 грамаў, даўжыня (з вушкам) 52 мм, шырыня 24 мм. На пачатку мінулага стагоддзя ён каштаваў тры з паловаю капейкі. Крыж пакрыты пацінай – танюсенькай залацістай плёнкай, што атрымалася шляхам адмысловай апрацоўкі. Такія крыжы, прытым розных памераў, вырабляліся ў ХVIII – пачатку ХХ стагоддзя стараверскімі медналіцейнымі майстэрнямі. Дзе толькі не было такіх майстэрняў! Сяло Чэркізава пад Масквой, Краснае ля Кастрамы, Загар’е ля Ніжняга Ноўгарада і г.д. і г.д. Безумоўна, была майстэрня і ў Ветцы. Адлівалі ў вялікай колькасці, пудамі. Гравёраў, якія выраблялі формы, рыхтавалі ў Маскве.
А цяпер дамо апісанне знаходкі… Крыж чатырохканцовы. На пярэднім баку рэльефная выява васьміканцовага праваслаўнага Крыжа Галгофы з кап’ём і тросцю з губкай па баках і Галавой Адама ля асновы. Над Крыжам надпіс па-царкоўнаславянску «ЦРЬ» «СЛВЫ» – Цар Славы. Над асноўнай перакладзінай (сярэдняй) надпіс «ІС» «ХС» – Ісус Хрыстос, пад ёю «СНЪ» «БЖІЙ» – Сын Божы. Паміж дрэвам Крыжа і дрэўкамі кап’я і тросці размешчаны надпіс «НИКА» – Пераможац. На адваротным баку крыжа – тэкст з псалма 67: «Да воскреснетъ Богъ, и расточатся врази Его, и да бежатъ от лица Его ненавидящии Его. Яко исчезаетъ дымъ, да исчезнутъ, яко таетъ воскъ от лица огня, тако да погибнутъ.» Верх крыжа выкананы ў выглядзе бусіны, на якой тры вянцы, што сімвалізуюць Святую Тройцу.
Крыжы вырабляюцца і зараз. Напрыклад, ювелірная майстэрня «Онікс», што знаходзіцца ў горадзе Урэнь Ніжагародскай вобласці, вырабляе крыжы дакладна такіх жа памераў і з такім самым малюнкам, як апіса?ны старадаўні медны, але з серабра 925 пробы па цане 250 расійскіх рублёў за грам вырабу і з золата 585 пробы па 1950 расійскіх рублёў за грам вырабу. Старажытнае майстэрства продкаў не забытае!
Меднае ліццё, як і ліццё з іншых металаў, – частка культурнай спадчыны, што патрабуе пільнага вывучэння і папулярызацыі.
Уладзімір Дарагуж,
краязнаўца
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье