Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ДУША БІБЛІЯТЭКАРА – У КНІГАХ, ДЗЕЦЯХ, КВЕТКАХ…

У Смілавіцкай гарпасялковай бібліятэцы №2 – дзіцячай – надзвычай утульна. Заходзіш сюды – і адчуваеш, як на душы робіцца добра, спакойна і прыемна. Спрыяюць жа гэтаму шматлікія стэлажы з кнігамі з адпаведным афармленнем, невялікі памер бібліятэчнага пакоя, адмысловыя выставы з вырабаў сваімі рукамі, сярод якіх вылучаецца стылізаваны акварыум… А яшчэ – шматлікія пакаёвыя расліны, асабліва – фіялкі, усе ў квецені. Але самае галоўнае – гэта, вядома ж, воблік гаспадыні кніжнага багацця і кветкавага хараства – надзвычай прывабнай, абаяльнай, добрай, спакойнай, ураўнаважанай, гасціннай Тамары Мікалаеўны Галубіцкай.

ДУША БІБЛІЯТЭКАРА – У КНІГАХ, ДЗЕЦЯХ, КВЕТКАХ…

Яна адразу ж выклікае давер. Відавочна, умее абыходзіцца з дзецьмі, зацікаўлівае іх. Недарэмна ў яе бібліятэцы – 800 чытачоў. Сюды прыходзяць не толькі вучні розных узростаў, але і дашкольнікі – з бацькамі і ў групах дзіцячых садкоў. Самыя актыўныя і адметныя юныя наведвальнікі, якія чымсьці вылучаюцца, сфатаграфаваны, а здымкі змешчаны ў фотаальбом «Нашы чытачы». Па словах бібліятэкаркі, дзеці вельмі любяць яго разглядаць, і асабліва – знаходзіць там сябе. Ну, а мы з Тамарай Мікалаеўнай гутарым найперш пра тое, як знайшла сябе яна – у прафесіі бібліятэкара.

Ураджэнка Хоцімска, Тамара напачатку хацела вывучыцца за медсястру. І нават паступіла ў Магілёўскае медвучылішча – пасля выдатнага заканчэння школы. Але затым па шэрагу абставінаў вырашыла падаць дакументы ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, паколькі чытаць любіла з дзяцінства.

Там таксама вучылася добра, на размеркаванні ішла другой. Яны з сяброўкай марылі паехаць на працу ў Маладзечна – маўляў, горад малады і цікавы. Але, як гэта часта бывае, месцаў там не знайшлося. Тады будучы малады спецыяліст пажадала вярнуцца дахаты. Але і ў Хоцімску бібліятэкараў не патрабавалася.

Затое замаўлялі такога спецыяліста ў г.п.Смілавічы. Пра гэты населены пункт Тамара і не чула нават! Паглядзела на карце. А тут і дырэктар тэхнікума пачаў угаворваць – ля трасы Мінск-Магілёў, ездзіць зручна…

І вось з 1981 года Тамара Мікалаеўна жыве і працуе ў Смілавічах. Праўда, першае яе месца працы – не гарпасялковая бібліятэка, а тагачасны зоаветтэхнікум (сучасны аграрны каледж). У ім Тамара Галубіцкая рабіла да 2007 года. А па прыездзе ў Смілавічы і ў Інстытут культуры на наступны год паступіла, і замуж выйшла. Словам, так у Смілавічах і засталася. А калі ў гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы вызвалялася месца, перайшла сюды. І з таго часу побач з ёй мяняюцца маладыя спецыялісты (з цяперашняй яе калегай мы не сустрэліся, бо тая прыхварэла), яна ж – застаецца.

– Ведаеце, вельмі задаволена, – прызнаецца шчыра. – Тут атрымліваю ад стасункаў з дзецьмі толькі станоўчыя эмоцыі. Куточак утульны. Што можна, зрабіла. Так і працуем. Вядзём два аб’яднанні па інтарэсах – «Медунічка» і «Цікавічок». Я працую з сябрамі «Медунічкі», вучнямі трэціх-чацвёртых класаў. Гэта – самыя ўдзячныя чытачы. Яны заўсёды тут, у нас. Ну, а старэйшыя прыходзяць па меры неабходнасці. Праводзім мерапрыемствы і для цэлых класаў. Асабліва шмат дзяцей прыводзяць да нас на вакацыях, калі ў мясцовых школах працуюць аздараўленчыя лагеры.

Апрача кніжак, дзецям, відавочна, цікавыя шматлікія вырабы сваімі рукамі, якія запаўняюць некалькі паліц. Гэта, тлумачыць Тамара Мікалаеўна, дарылі дарослыя, якія захапляюцца творчасцю. А стылізаваны акварыум прыдуманы ёю пасля паездак на мора.

І, вядома, усіх наведвальнікаў чаруюць пакаёвыя расліны. Звяртае на сябе ўвагу не толькі іх шматлікасць, але і знешні выгляд – сакавітая зялёная лістота, вялікія яркія кветкі…  Адразу бачна, што вырошчвае іх Тамара Галубіцкая з вялікай любоў і пяшчотай.

– Я вельмі люблю кветкі! – пацвярджае. – У мяне іх шмат дома, асабліва – фіялак.  Увогуле, захапленне кветкамі ў мяне ад мамы. Але яно не адразу праявілася, а з гадамі. У нас з’явілася дача, дзе можна займацца развядзеннем вулічных раслін. Мы жывём у кватэры, але клумбы ля дома саджу таксама я, мне падабаецца. Кветкі даюць мне якісьці супакой…

Ну, а яго, у сваю чаргу, і адчуваюць юныя наведвальнікі бібліятэкі. Чытаюць тут ахвотна, і гэта радуе…

Святлана АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.