Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЖЫВЁМ І ДЫХАЕМ АДНЫМ ПАВЕТРАМ З ВАМІ…

ЖЫВЁМ І ДЫХАЕМ АДНЫМ ПАВЕТРАМ З ВАМІ…

Д
обры дзень, паважаныя супрацоўнікі «Раённага весніка»! Віншуем з 2014-ым годам, які ўжо крочыць з намі! Жадаем моцнага здароўя, плёну ў справах, павагі ад людзей, утульнасці і цяпла ў сем’ях. А любімай «раёнцы» ў гонар юбілею – шчырых, добразычлівых чытачоў, узаемаразумення, падтрымкі і поспехаў!

Наша сям’я Барбукоў (маё жаночае прозвішча) выпісвае і чытае раённую газету з таго часу, як мы, дзеці, увогуле навучыліся чытаць і пісаць… Калі яна называлася «Калектывіст», «Уперад»… А бацькі не развітваліся з ёю ніколі. Ну, а цяперашняя наша сям’я – Несцяровічаў – жыве і дыхае адным паветрам з газетай.

Я, Аляксандра Пятроўна Несцяровіч, супрацоўнічала з «раёнкай» на працягу васямнаццаці гадоў, была няштатным карэспандэнтам. Распавядала, у асноўным, пра наш (у той час – савецкі) лад жыцця. Прыводзіла прыклады цудоўных адносінаў лепшых працаўнікоў раёна да сваіх абавязкаў, выказвала гонар і падзяку ім за добрасумленную працу… Асабліва прыемна было пісаць пра тых, чые партрэты змяшчаліся на Дошцы гонару, якая знаходзілася ў цэнтры Чэрвеня. Прыемна было распавядаць і пра бацькоў, пра сем’і, якія выхоўвалі сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы, цудоўных працаўнікоў калгасаў, саўгасаў, інжынераў, урачоў і г.д. Многія гады «раёнка» падшывалася і захоўвалася ў нашай сям’і.

Мы, няштатныя карэспандэнты, часта збіраліся ў рэдакцыі на сустрэчы, каб абмеркаваць неабходны матэрыял, спланаваць задачы на будучае. У нас захоўваецца некалькі фотаздымкаў, дзе мы — разам з тагачасным рэдактарам Аляксандрам Станіслававічам Бушэнкам, Галінай Леанідаўнай Бярковіч ды іншымі. Дарэчы, Аляксандр Станіслававіч працаваў з намі шчыра, тактоўна. Ён быў для нас сапраўдным настаўнікам і дарадцам. Я яго прыгадваю заўсёды з вялікай павагай і любоўю. З таго часу засталіся памятныя сувеніры, невялікія падарункі… Былі і ганарары…

Наш сын Уладзімір таксама супрацоўнічаў з раённай газетай у школьныя гады – пісаў кароткія замалёўкі, артыкулы, заметкі… А пасля заканчэння сярэдняй школы атрымаў рэкамендацыю ад рэдакцыі, характарыстыку з некаторымі яго публікацыямі для паступлення на журфак. Дзякуй! Ён адпрацаваў ваенным журналістам да 40-гадовага ўзросту, цяпер — на пасадзе прэс-сакратара ў Міністэрстве. Часта выступае на тэлебачанні і радыё.

Памятаю, як прыйшла працаваць у рэдакцыю маладая прыгожая Людміла Рыгораўна Грабчыкава (цяпер – Рабецкая, рэдактар). Яна ўсім спадабалася за адкрытасць, добрае сэрца, за сціпласць, імкненне разумець людзей і справу, якой служыць.

Шмат лістоў даслалі чытачы газеты, каб павіншаваць яе з юбілеем. Малайцы! Я згодна з усімі меркаваннямі, падзякамі, прызнаннямі.

Наша сям’я з задавальненнем чытае кожны нумар газеты. Яшчэ раз – з юбілеем! Дарэчы, наш сын Уладзімір прасіў і ад яго імя павіншаваць супрацоўнікаў рэдакцыі «Раённага весніка», пажадаць здароўя, задавальнення ад працы, натхнення.

Вострага вам пяра!

З павагай –

сям’я НЕСЦЯРОВІЧАЎ,

г.Чэрвень

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.