Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мы спыталі ў чытачоў

Пад акампанемент дажджу, усхліп лужынаў і завыванні ветру, на фоне рэдкіх сонечных промняў неўпрыкмет прамінулі такія чаканыя навагоднія святы. І хаця яны не былі суцэльнымі выхаднымі, як, прыкладам, у Расіі, але ўсім ахвотным да пачастункаў, забаў і проста вясёлага адпачынку, прыемнага баўлення часу ў кампаніі сяброў, відавочна, ёсць што прыгадаць… Мы сустракалі Нараджэнне Хрыстова па календарах праваслаўнай і каталіцкай канфесій, Новы год, стары Новы год… Вось апошні, дарэчы, парадаваў нарэшце чаканым снегам і марозікам! І пакуль яшчэ ўсё гэта не забылася, мы вырашылі спытаць у чытачоў:

«ЧЫМ ВАМ ЗАПОМНІЛІСЯ НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ?»

Мы спыталі ў чытачоў

Любоў ГАЎРЫЛОВІЧ, мастацкі кіраўнік Смілавіцкага гарпасялковага Дома культуры:

– Запомніліся найперш іх чаканнем, бо гэта – святы самыя вясёлыя, самыя любімыя. Новы год запомніўся мне тым, што я сустракала яго ўжо ў новым статусе – замужняй дамы, з новым прозвішчам… Безумоўна, запомніліся два ранішнікі, якія мы ладзілі для дзяцей са шматдзетных сем’яў і для выхаванцаў прытулку. А яшчэ гэтыя навагоднія святы запомняцца, відаць, надоўга поўнай адсутнасцю снегу і якімсьці восеньска-вясновым надвор’ем. Гэта пэўным чынам паўплывала на пераднавагодні настрой. Але ўсё роўна мы як работнікі культуры стараліся ствараць яго самі – для сябе і для навакольных, асабліва – для дзяцей, якія ад навагодніх святаў заўсёды чакаюць цудаў. За падрыхтоўкай на працы — да мерапрыемстваў і дома – да святкаванняў час праляцеў непрыкметна! Год гэты ў нас незвычайны – Сіняга Каня. Спадзяюся, што ён прынясе шмат прыемнага…

Эма АНЦІПЕНКА, дырэктар СШ №4 г.Чэрвеня:

– Найперш — цудоўным святочным настроем – вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў… Ды і сваім уласным – таксама. Навагоднія ранішнікі,

Мы спыталі ў чытачоў

дзе дзеці прыходзяць у касцюмах, а ў зале з прыгажуняй-ёлкай іх сустракаюць Дзед Мароз і Снягурка, заўсёды вельмі радуюць. Канешне, шкада, што на Новы год, Раство, зімовыя школьныя вакацыі не было снегу, таму пры школе не працаваў каток і не было магчымасці ездзіць на лыжах… Але надвор’е на стары Новы год паказвае, што гэта ўсё яшчэ наперадзе. Прыемна было ў дні навагодніх святаў прагуляцца па гораду, палюбавацца на ёлку з агеньчыкамі на цэнтральнай плошчы Чэрвеня, на ілюмінацыю ў вокнах… Ну і, канешне, запомніліся гэтыя дні святкаваннем майго юбілею. Вельмі шмат было званкоў – ад родных, знаёмых, сяброў, калег… Віншаванняў, пажаданняў, прыемных слоў… А галоўнае, што побач са мной былі дарагія людзі – муж, дзеці, унукі…

Мы спыталі ў чытачоў

Святлана ХАСЯНЕВІЧ, метадыст Цэнтра творчасці

дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы:

– Паколькі я працую ў, так бы мовіць, творчай установе, дык, мабыць, мне больш і запомніліся навагоднія святы для нашых выхаванцаў – сваёй падрыхтоўкай. І радасць мне прыносіць тое, калі бачыш шчырыя ўсмешкі і захапленне гледачоў, калі яны дружнымі воплескамі ацэньваюць вынік тваёй працы. Успаміны ад гэтага застаюцца ў мяне надоўга. А што датычыцца асабістага святкавання, дык да душы мне болей Раство, якое нясе штосьці светлае, радаснае. Я заўсёды наведваю святочнае набажэнства ў нашай Смілавіцкай царкве. І яно таксама заўсёды запамінальнае. Тады сапраўды адчуваеш свята ўнутры сябе, а не толькі захапляешся якімісьці яго знешнімі атрыбутамі і праяўленнямі. Хачу зазначыць, што пры нашай працы выхадных практычна не бывае. Вось і напярэдадні Раства, шостага студзеня, я праводзіла ў музеі Хаіма Суціна экскурсію для гасцей з Расіі. І таксама адчувала радасць і захапленне ад таго, як яны слухаюць, як усё ўспрымаюць…

Кацярына ШАПУНОВА, аператар аддзялення сувязі «Чэрвень-2″:

Мы спыталі ў чытачоў

– Гэты Новы год мы вырашылі святкаваць не ў сямейным коле, а з самымі блізкімі сябрамі. Пераапрануліся ў касцюмы Дзеда Мароза, Снягуркі ды нечысці. Усім вельмі спадабалася! Мы падаравалі адзін аднаму сувеніры. У мяне нават сабралася калекцыя навагодніх ёлачак, прычым розных – ад вялікіх да маленькіх. А ў сяброўкі атрымаўся набор анёлкаў.

Крыўдна, канешне, што не было снегу. Таму здавалася, што мы святкуем не Новы год, а штосьці накшталт 8 Сакавіка. Хаця настрой усё роўна быў цудоўны! Мы запускалі феерверк, хлопнулі вялікую хлапушку – на «мільярд еўра», каб ва ўсіх вадзіліся грошы ў гэтым годзе.

Яшчэ запомніўся наш удзел у раённым конкурсе Дзядоў Марозаў і Снягурак. Гэта было для нас штосьці новае, незвычайнае. І мы вельмі рады, што дастойна прадставілі сваю арганізацыю – раённы вузел паштовай сувязі, атрымалі падарункі. І не збіраемся на гэтым спыняцца, а марым дасягнуць у наступным годзе чагосьці большага…

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.