НЕРАЗЛУЧНЫЯ СЯБРЫ – ДАРОСЛЫЯ І ДЗЕЦІ, АЛЬБО НАВАГОДНІ МАРАФОН
Здавалася б, доўгачаканыя вакацыі надышлі ўжо, і ў школьных калідорах павінна стаць спакайней. Але не! У першыя ж іх дні многія бацькі і вучні ў школу — прыйшлі. Чаму?
Па-першае, дарослыя завіталі са сваімі дзецьмі на навагоднія прадстаўленні, якія для іх старанна рыхтавалі педагог-арганізатар Ірына Міхайлаўна Жулега, класныя кіраўнікі і самыя актыўныя навучэнцы з сёмага-дзявятага класаў. Бацькі вучняў 1-4 класаў спачатку шчыра парадаваліся за сваіх дзяцей, якія дружна вадзілі карагоды, актыўна абаранялі касцюмы (чыталі вершы, спявалі песні, паказвалі сцэнкі), і з пяшчотай і хваляваннем у гэты час ўспаміналі сваё дзяцінства. А затым не вытрымалі і пачалі разам з дзецьмі ўдзельнічаць у конкурсах! Мяркуючы па ўсмешках і водгуках, не толькі вучні, але і бацькі атрымалі ад прадстаўленняў сапраўднае задавальненне.
Прыйшлі на навагодні паказ і бацькі вучняў 5-7 класаў. Яны «хварэлі», падтрымлівалі ўдзельнікаў захапляльных конкурсаў і былі не менш здзіўлены артыстычнымі здольнасцямі сваіх дзяцей, якія асабліва праявілі каманды шостага-сёмага класаў.
На навагоднім КВЗ сярод старшакласнікаў (ідэйным натхняльнікам якога была класны кіраўнік дзявятага класа Людміла Уладзіміраўна Кацько) каманда педагогаў, шматлікая каманда дзявятага класа, каманда дзясятага класа годна выступілі і парадавалі сябе і гледачоў у конкурсах «Прывітанне», «Навагодняе пытанне”, «Агучка фільма». Паважаныя бацькі, гэта было мора адрэналіну і станоўчых эмоцый. Спытайцеся ў сваіх дзяцей! Ну, а нам будзе прыемна, калі ў новым годзе з’явіцца і каманда бацькоў.
На наступны дзень, а гэта была субота, каманда актывістаў (Карына Журовіч, Анастасія Мельнікава, Марыя Хадыка, Алег Харытановіч з восьмага класа) радавалі дзяцей і дарослых Чэрвеня сваім выступленнем на раённым свяце-конкурсе Дзядоў Марозаў і Снягурак.
А ў гэты час у будынку самой школы праходзіла пасяджэнне бацькоўскага клуба «7-я» («Сям’я») . Кіраўнік Людміла Іванаўна Гавароўская прапанавала правесці яго ў форме майстар-класа «Майстэрня Дзеда Мароза». А ролю гэтага казачнага персанажа ўсклалі на кволыя плечы супертворчай асобы – Наталлі Уладзіміраўны Корзун, якая навучыла ўсіх прысутных хутка і якасна рабіць навагоднюю ёлку з … А вось і не здагадаецеся, з чаго! Такога ў нас яшчэ не было! З … ватных дыскаў! Наталлі Уладзіміраўне, нашаму Дзеду Марозу (хаця яна больш падобная на Снягурку), усеагульны давер — 100 %! Бо яна і сын Мікіта — неаднаразовыя дыпламанты раённых і абласных конкурсаў.
Праца кіпела, справа атрымлівалася ва ўсіх сяброў клуба без выключэння. За першым і самым шматлікім столікам дружна працавалі: тата (і ён быў пакуль адзіным мужчынам) Віктар Аляксеевіч Маісееў і мама Ганна Віктараўна Рыпінская, у якіх меліся сур’ёзныя памочнікі ў асобе сына Мікіты і пляменніка Данілы (2-і клас). За другім столікам — мама Наталля Мікалаеўна Семяновіч з дачкой Міланай (3-і клас). За трэцім прыёмная мама — Марыя Фёдараўна Рыпінская з дачкой Наташай (3-і клас). За чацвёртым — мама Галіна Уладзіміраўна Новік з дачкой Дашай (3-і клас).
Ялінкі атрымаліся, як натуральныя! Сёй-той з удзельнікаў клуба паспеў зрабіць і дзве. Усмешкі на тварах, добры настрой, планы на люты — вось чым скончыўся наш майстар-клас. Дзякуй бацькам за ўзаемадзеянне!
Тамара ЗАБАЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 г.Чэрвеня.
Фота аўтара

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Лечение зубов по семейному капиталу в стоматологии
Подробнее С 2019 года в Беларуси появилась возможность оплаты лечения в стоматологии за счет средств маткапитала (семейного капитала). Необходимость в предоставлении платных медицинских услуг подтверждается

