НАВАГОДНЯЯ КАЗКА Ў ГІМНАЗІІ
Ну вось і прыйшоў Новы год… Як жа ўсе чакалі гэтага свята! Прыбіралі ў хатах і кватэрах, бегалі ў крамы, накрывалі на стол… І цяпер паўсюдна мігцяць рознакаляровыя лямпачкі, амаль у кожнага стаіць навагодняя ёлка… У хатах светла і ўтульна. Усе радуюцца, віншуюць адзін аднаго.
Новы год – гэта заўсёды чаканне цуду, чараўніцтва. У Новы год мы верым у лепшае, у самае добрае… Новы год прыйшоў і ў маю родную гімназію.
Вучэбны камітэт, старшынёй якога я з’яўляюся, на чале з педагогам-арганізатарам Анастасіяй Аляксандраўнай Рунцо і настаўніцай рускай мовы і літаратуры Наталляй Уладзіміраўнай Камінскай зладзілі сапраўднае навагодняе свята ў апошні дзень другой чвэрці.
Рыхтавалі мы ўсё за некалькі дзён. Збіраліся разам, прыдумвалі, планавалі… І,нарэшце, напярэдадні свята, увечары, пачалі дзейнічаць.
Першае, што мы зрабілі, гэта крыху ўпрыгожылі вестыбюль і другі паверх. Потым напяклі смачнага мядовага пячэння, раздрукавалі віншаванні для дарослых, а таксама запрашэнні на навагоднія ранішнікі. Паставілі мультымедыя на першым паверсе, іншую апаратуру — на другім.
Раніцаю ўсе, хто змог, прыйшлі зараней, каб хутчэй раскласці віншаванні, стаць на свае «пасты». У восем гадзін усе пачалі працаваць. Я ўключала навагоднія відэа на мультымедыя кожны перапынак. Маленькія дзеці стаялі ля сценкі і глядзелі, смяяліся, хтосьці нават танцаваў. Побач працавала пошта: усе жадаючыя маглі павіншаваць адзін аднаго, настаўнікаў. Два алені, два эльфы і заяц хутка дастаўлялі ўсе лісты.
На другім паверсе працавала радыё. Дзяўчынкі расказвалі пра Новы год, пра традыцыі, па просьбах віншавалі ўсіх ці пэўных людзей, уключалі музыку. Дзеці вадзілі карагоды з другога на першы паверх, з першага — на другі…
А яшчэ ў гімназіі быў невялікі флэшмоб! Мы папрасілі тых, хто зможа, апрануць навагоднія шапачкі ці ўпрыгожыць сябе «дожджыкам». А які ж Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі?! Яны таксама меліся. Хадзілі па класах і віншавалі, чыталі вершы.
Было надта шумна, але весела. Я лічу, што кожны адчуў: свята ўжо блізка. Ну, а мы стараліся падараваць усім сапраўдны навагодні настрой.
Што нам абяцае сіні конік? Ніхто не ведае. Я спадзяюся, што толькі шчасце і вясёлы настрой, удачу і дабрабыт, любоў да бліжніх, надзею і веру ў лепшае!
Юлія АДАМОВІЧ,
вучаніца 10 класа гімназіі №1 г.Чэрвеня
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Лечение зубов по семейному капиталу в стоматологии
Подробнее С 2019 года в Беларуси появилась возможность оплаты лечения в стоматологии за счет средств маткапитала (семейного капитала). Необходимость в предоставлении платных медицинских услуг подтверждается

