Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Ліана КАРНЕЙЧЫК,
у дэкрэтным адпачынку:
– Сёлета ў маім жыцці адбылася вельмі прыемная, добрая падзея – нарадзілася мая дачушачка, Эмілія. 14 студзеня ёй ужо споўніцца годзік. Яна прыгожая, ласкавая, цікаўная, вучыцца хадзіць, спрабуе размаўляць. Я вельмі шчаслівая, што ў мяне з’явілася дзяўчынка. Спадзяюся, будзе мне памочніцай, калі падрасце. Буду апранаць ёй прыгожыя сукеначкі, банцікі завязваць, заплятаць коскі. Пакуль што, праўда, асабліва няма чаго заплятаць!.. Але спадзяюся, у яе вырастуць густыя доўгія прыгожыя валасы.
У наступным годзе адбудзецца яшчэ адна адметная для мяне падзея: старэйшы сынок, Сцяпан, пойдзе ў школу. Ужо зараз ён ведае літары, умее лічыць. Вельмі кемлівы і дапытлівы. З вясны пачну яму прыглядаць школьныя прылады, касцюмчык. А ў верасні пойдзем у першы клас. Хацелася б, как сын добра вучыўся.
Сама я таксама думаю пра вучобу. Планую ў наступным годзе паспрабаваць паступіць у ВНУ, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Магчыма, не ўсё адразу атрымаецца. Усё ж такі шмат увагі патрэбна ўдзяляць дзецям, і на падрыхтоўку да іспытаў застаецца мала часу. Але я буду вельмі старацца і спадзяюся, дасягну сваёй мэты!

Галіна НІКАЛАЙЧЫК, выкладчык ліцэя:
– У мяне ў гэтым годзе быў дваццатага снежня юбілей – 50 гадоў! Дарэчы, 27 з іх я адпрацавала ў ліцэі, выкладаю спецпрадмет «асновы эканомікі». Я каталічка, і мой Дзень нараджэння заўжды прыпадае на Калядны пост. Таму святкую заўжды дваццаць пятага, на каталіцкае Ражство Хрыстова. Я і нарадзіцца павінна была ў гэты дзень, але, па словах мамы, «паспяшалася». Так усё жыццё і жыву, па-харошаму спяшаючыся!..
У наступным годзе мае дзеці закончваюць вучыцца. Сын – у вышэйшым радыётэхнічным каледжы, дачка – у нархозе, да таго ж яна яшчэ плануе выйсці замуж. А ўнучка старэйшая, Варвара, пойдзе ў першы клас. Так што падзей радасных чакаецца шмат. Усяго ў мяне трое дзяцей, старэйшы сын працуе ў камп’ютарнай кампаніі ЭПАМ-сістэм, туды ж і малодшы размеркаваўся.
Сама я ў наступным годзе выходжу на выслугу, перайду на работу метадыста. Мо, больш часу з’явіцца для любімых хатніх заняткаў. Адно маё хобі – даглядаю хатняга пестуна, ката Макса. Яшчэ вязаць вельмі люблю! І агародам займацца. У мяне столькі расце ягад! Сёлета назапасіла поўны маразільнік, і яшчэ прадала летам на мільён.
Жадаю ўсім чытачам «раёнкі», каб у іх таксама ў наступным годзе было шмат прыемных падзей!

Святлана КУЗМІЧ, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў,
клас скрыпкі:
- У адыходзячым годзе ў нас былі дастаткова яркія падзеі. Капэла «Ігуменскія крыніцы» пад кіраўніцтвам дырэктара школы Васіля Капцелава і вакальны ансамбль «Рэха» ў лютым падцвердзілі званне «народны». Гэта значная падзея для нас. У маі ў касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені адбыўся канцэрт «Ігуменскіх крыніц», прысвечаны творчасці беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі. Калектыў удзельнічаў у ХVI Міжнародным фестывалі-конкурсе народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у горадзе Паставы Віцебскай вобласці. Мы атрымалі дыплом першай ступені і званне лаўрэата.
Шмат выступалі за межамі школы. Канцэрты праходзілі ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, доме-інтэрнаце ў Чэрвені, бібліятэках і на іншых пляцоўках, ва ўстановах. Год запомніўся прыгожым выступам нацыянальна-акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча на выпускным вечары школы мастацтваў.
Мая выхаванка Юля Шыпуля сёлета ў складзе ансамбля выступіла на конкурсе ў Мар’інай Горцы, музыкі ўзялі другое месца.
Як выкладчыку радасна ад таго, што вялікая колькаць дзетак сёлета прыйшла займацца ў мой клас. Ідзе папулярызацыя скрыпічнай музыкі, нягледзячы на наш камп’ютэрызаваны час. Стараюцца ўсе першакласнікі, хтосьці ў большай ступені , хтосьці ў меньшай. І дзеці, і іх бацькі зацікаўлены ў навучанні, што немалаважна і не можа не радаваць. Ёсць некалькі вучняў , якія заахвоціліся музыкай і хочуць звязаць з ёй жыццё. Цешыць і тое, што да гэтага часу былыя навучэнцы тэлефануюць мне, нягледзячы на тое, што многія з іх даўно выпусціліся.
У планах на год будучы як музыкі – працягваць выступаць у складзе «Ігуменскіх крыніц» і «Рэха», як выкладчыка – дапамагаць вучням у музычным развіцці, каб не страцілі цікавасць да навучання, па магчымасці – зноў стварыць ансамбль скрыпачоў і прыцягнуць да працы там малодшую групу, актыўна выступаць, каб дзеці маглі атрымаць вопыт ігры на сцэне.

Аляксей ЛУЦЭВІЧ, вучань:
- Сёмы год займаюся вольнай барацьбой у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву пад трэнерствам Валерыя Баторшына. Сёлета былі два спаборніцтвы – абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, – у якіх я браў удзел. «Вобласць» праходзіла ў Смалявічах. Я заняў другое месца.
Рэспубліканскія гульні праходзілі ў Гомелі. Больш за 100 удзельнікаў, вялікая колькасць гледачоў. Я прайшоў кваліфікацыю, двойчы выйграў. Быў адным з малодшых, адзіны прадстаўнік Чэрвеня. Магчыма, для трэцяй перамогі мне не хапіла вынослівасці. У сакавіку будуць яшчэ адны спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню, сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння. Ёсць час папрацаваць над сабой.
У планах на 2014 год – выйграць «рэспубліку». Летам збіраемся сям’ёй адпачыць ва Украіне. Гэта будзе мая першая паездка за мяжу. Да таго ж – планую добра здаць школьныя экзамены. Я вучуся ў 9 класе. «Мовы» лёгка ідуць, а вось хімію разумею дрэнна. З будучай прафесіяй пакуль не вызначыўся, але наперадзе яшчэ больш за два гады вучобы ў школе.

Аксана АГЕЙЧЫК, лабарант:
– Для мяне асабіста і для маёй сям’і такой падзеяй было тое, што мы атрымалі ключы ад уласнай двухпакаёвай кватэры ў навабудоўлі па вуліцы Барыкіна. З 2004 года стаялі ў чарзе на паляпшэнне жылля. А чатыры гады таму пачалі праз кааператыў будаваць кватэру. Пакуль я, муж Уладзімір і сын Павел жывём у службовай. Плануем пераехаць вясной, а зараз пачалі рабіць «касметычны» рамонт, уладкоўваць жыллё па свайму густу.
Хачу праз газету шчыра падзякаваць сваім бацькам.
Яны шмат дапамаглі нам матэрыяльна і маральна.

Максім АЛЬХОВІК,
навучэнец 3-га курса Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя:
– Самая адметная падзея 2013 года ў маім жыцці — гэта ўдзел у раённым конкурсе па працоўнаму навучанню. Праходзіў ён у трэцяй школе. Там было тры асноўных заданні, з якімі я паспяхова справіўся. Ганаруся, што заняў другое месца.
У наступным годзе буду імкнуцца заняць першае месца і паехаць на рэспубліку, каб там годна прадставіць наш ліцэй. На конкурс мяне рыхтаваў майстар вытворчага навучання Мікалай Іванавіч ЗЕНЕВІЧ. Вельмі ўдзячны яму за гэта.
Калі я скончу навучанне ў ліцэі, буду мець такія спецыяльнасці: столяр-цясляр, паркетчык, сцякольшчык, станочнік. Мне падабаецца працаваць с дрэвам. Магу ўжо без праблем штосьці дома адрамантаваць.
Пытанні задавалі і фатаграфавалі Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, Сняжана КАЎГАРЭНЯ і Кацярына ШУМКО
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Абвяшчэнне БССР
Подробнее "Без БССР немаведама, якія формы набыла-б дзяржаўная імпэрская структура, створаная ў 1922 годзе і названая СССР"...

